Грываў бель рашчэсавалі хмары, на небасхіл памалу ймкнулі. Каціўся месяц ім насустрач і целы іх ірваў, як куляй. Лятою птушкі рэха з долаў лунала дзесь за перавалы, і зоркі сходзілі з вышыняў напіцца смагла ў плёсах з хвалі. Так зырка вокны горнай хаткі калолі цемру сьвятлінёю і зіхацелі пад ваконьнем бярозы срэбнай лісьціною. Болей »
Лета, нарэшце, прыйшло! Вясёлае, у зялёным разліве лугоў і палёў, з ласкавымі сярэбранымі раніцамі, з ціхімі ружовымі вечарамі, з бурнымі і гулкімі навальніцамі... Прыйшло і прызыўна паклікала ў шлях-дарогу. Алег здаваў апошні экзамен. Бацька якраз атрымаў чарговы адпачынак і чакаў сына, каб разам паехаць у вёску, да цёткі Глашы. У кожным пісьме яна запрашала пляменніка да сябе. Хлопчык жыў марамі аб будучых сустрэчах з вясковымі рабята... Болей »
Гэта аповесць пра дзяцінства Веры Харужай. Яна напісана па ўспамінах людзей, якія ведалі Веру, жылі побач з ёй. Аўтар імкнецца паказаць, як фарміраваўся характар патрыёткі, будучай рэвалюцыянеркі, змагара за свабоду і незалежнасць свайго народа. Болей »
Амаль 50 гадоў дзейнасьць Арміі Краёвай на Заходняй Беларусі, у час апошняй вайны і па вайне, заставалася белай плямай. Аб ёй мала хто з маладога пакаленьня беларусаў чуў, бо палітыка савецкага ўраду была такая, каб не выклікаць горкіх успамінаў і гэтым не парушыць добрасуседзкія адносіны з Польшчай. Закраналіся толькі некаторыя аспэкты, якія асьвятляліся аднабакова. Але дзейнасьць АК на Заходняй Беларусі не была нейкім малаважным выпад... Болей »
Для гэтага зборніка аўтар выбраў лепшыя творы з папярэдніх сваіх кнішак — вершы, песні, а таксама невялічкую лірычную паэму «Карэнні болю» (Споведзь аднаго маленства). Кніга прасякнута пачуццём любові да роднага краю, паэтычным неспакоем за лёс чалавецтва, заклікам да барацьбы за захаванне міру на Зямлі. Болей »
Алена Анішэўская нарадзілася 4 траўня 1927 года, з белавежскага роду Казакоў. Празаік, паэтэса, перакладчыца. Піша на беларускай і польскай мовах. Закончыла аддзяленне рускай філалогіі Педагагічнай шволы ў Варшаве. З 1954 года жыве ў Варшаве. Аўтарка кнігі вершаў і апавяданняў “Смак жыцця” (Беласток 1998) Болей »
Душэўная шчодрасць нашага маладога сучасніка, яго высокія ідэалы і маральная чысціня — асноўныя матывы новай кнігі Сцяпана Гаўрусёва. Значнае месца ў зборніку «Шчодрасць» займаюць тэмы шчырай дружбы, светлага юнацкага кахання, роднай прыроды, сацыялістычнага будаўніцтва і барацьбы за мір. Болей »
Гэтая кніжка была са мной, так бы мовіць, з самага пачатку. Кожны раз, калі ў хату заходзіла нейкая цётка і, убачыўшы мяне ў калысцы, забывалася тры разы сплюнуць, як наказвае традыцыя, або сказаць пра мяне нешта адмоўнае, а замест гэтага пачынала абдорваць мяне непатрэбнымі кампліментамі, я тут жа пачынаў нясцерпна галасіць і пераставаў есці. Пасля гэтага мая бабуля заўжды ішла па знаёмую бабу, каб тая мяне загаварыла. Шаптуха прыходзі... Болей »
Адлюстравана гаспадарчае жыццё насельніцтва Беларусі з першабытнаабшчыннага часу да нашых дзён. Паказаны асноўныя этапы ў развіцці сельскай гаспадаркі. прамысловасці, транспарту рэспублікі, разгледжаны пытанні аб стане фінансаў, грашовага абарачэння, узроўні жыцця народа. Разлічана на студэнтаў эканамічных спецыяльнасцяў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама на ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі народнай гас... Болей »
Гэты дапаможнік у некаторай ступені палегчыць працэс падрыхтоўкі да экзамену. У ім сабраны і сістэматызаваны матэрыялы перыядычньк выданняў розных гадоў. Змест дапаможніка адпавядае экзаменацыйным білетам за курс сярэдняй школы і можа быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы да ўступных экзаменаў. Самастойная праца над матэрыяламі зборніка дасць магчымасць праверыць на практыцы ўзровень сваіх ведаў. Дапаможнік ні ў якім разе не прэтэндуе на выч... Болей »