Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік «Слова пра паход Ігаравы» і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя прысутнічае і ў творах, дзеянне якіх адбываецца ў наш час. Аповесць «Сны імператара» і шэраг апавяданняў напісаны з элементамі дэтэкты... Болей »
У кнігу ўвайшлі раздзелы з паэмы "Новая зямля", вершы для дзяцей, а таксама вядомыя творы пісьменніка пад агульнай назвай "Казкі жыцця". Болей »
Мікола Ілляшэвіч, бадай, першы даследчык складанага пытання расейскай палітыкі на землях былога Вялікага літоўскага Княства. Аўтар падрабязна аналізуе змены, якія ўводзіліся расейскай дзяржавай на Беларусі адразу пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Безумоўна, што першае, чым занялася Кацярына ІІ - гэта адміністрацыйныя рэформы. З моманту новага падзелу ўтвараліся новыя раёны і губерніі. Здаецца, што для імператрыцы гэта была своеасаблівая з... Болей »
У. Гніламёдаў — вядомы беларускі крытык і літаратуразнаўца, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, акадэмік. Яго пяру належыць шэраг крытычных і мастацкіх твораў. У дадзеным рамане гаворка ідзе пра бежанцаў 1915 года, сярод якіх апынуліся Лявон Кужаль і яго землякі — ураджэнцы Брэстчыны — галоўныя героі рамана. З набліжэннем руска-нямецкага фронту яны вымуша... Болей »
У сваёй аповесці аб складаным і супярэчлівым жыццёвым лёсе навукоўца празаік раскрывае праблемы сучаснай навукі. Сумленны чалавек, змагаючыся за свае прагрэсіўныя ідэі, трапляе ў брудныя цянёты бяздарных зайздроснікаў. У дадатак — звады з жонкаю. Адзіная надзея і радасць - каханне да жанчыны, у якой ён адчуў духоўна блізкага сабе чалавека. Апавяданні вызначаюцца своеасаблівым поглядам аўтара на сучасныя няпростыя з'явы і праблемы. Болей »
Зборнік вядомага беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка склалі лепшыя апавяданні: «Урок арыфметыкі», «Аптэка нумар тры», «Млечны Шлях» і іншыя, якія адрасаваны моладзі. Аўтар закранае ў сваіх творах праблемы станаўлення асобы, дабра і зла, вучыць знаходзіць выйсце з самых складаных жыццёвых абставін. Болей »
У зборнік увайшлі пераклады з рускай, украінскай, балгарскай, славенскай, сербскай, харвацкай, чарнагорскай, баснійскай, польскай і сербалужыцкай паэзіі — паэзіі братніх славянскіх народаў, паяднаных гістарычным адзінствам культур і лёсу. Болей »
У дапаможніку раскрываюцца асаблівасці зместу і структуры падручніка-хрэстаматыі "Родная літаратура" для 7 класа, даецца аналіз змешчаных у ім мастацкіх твораў, вызначаюцца метадычныя падыходы да разгляду іх на ўроках. Для выкладчыкаў беларускай літаратуры ў школе. Болей »
Друкаваўся з 1939 года. Аўтар зборнікаў паэзіі «Ранак ідзе» (1945), «Пасля навальніцы» (1947), «Мая рэспубліка» (1949), «Маякі» (1952), «Родны свет» (1952), «Любоў і дружба» (1955), «Светлая хваля» (1959), «Антонавы грахі» (вершаваныя фельетоны, 1960), «Слаўся, юнацтва» (1961), «Вернасць» (1961), «Смага» (1962), «Жывыя ідуць наперад» (1964), «Цёплая радуга» (1966), «Кніга ста песень» (1971), «Слухайце ластавак» (1974), «Сіні вырай» (197... Болей »
Віктар Швед – паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Ксёнжка і ведза”. Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання і па сённяшні дзень з'яўляецца яго сябрам. Сябр... Болей »