Свет рамана «Пушча», які ўвайшоў у выбраныя творы,— прырода. А героі — леснікі, егеры, паляўнічыя. Жыццё ў лесе, у лясной вёсачцы аказваецца не такім спакойным, як здаецца напачатку. Тут існуюць канфлікты паміж каханнем і здрадаю, сумленнем і душэўнаю слепатой. Героі твора жывуць не толькі ў свеце сваіх праблем, але і складаных праблем жывой прыроды. Аповесці, уключаныя ў гэты том, лірычныя і ў той жа час драматычныя творы аб каханні і ... Болей »
Дзяржаўны мастацкі музей БССР — адзін са значных музеяў Савецкага Саюза. Калекцыя жывапісу, скульптуры, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сабраная ў музеі, змяшчае шмат найкаштоўнейшых высокамастацкіх твораў. Гэта самы буйны збор выяўленчага мастацтва ў нашай рэспубліцы, добра вядомы ў культурным свеце. Гісторыя яго стварэння цесна звязана з перамогай Вялікага Кастрычніка, ажыццяўленнем ленінскай нацыянальнай палітыкі, з разві... Болей »
Міра Лукша — журналістка, перакладчыца і пісьменьніца. нарадзілася ў 1958 годзе ў Гайнаўцы, паходзіць з этнічна ў значнай ступені беларускага рэгіёну на Беласточчыне, які належыць Польшчы. Па сканчэньні беларусістыкі і русістыкі ў Беластоку працуе журналісткай у тыднёвіку беларусаў у Польшчы "Ніва". У літаратуры дэбютавала ў 1973 г. Выдала некалькі зборнікаў вершаў і апавяданьняў. Майстар кароткіх лірычных нарысаў. Піша па-беларуску і п... Болей »
Калі ў 1967 годзе паявіўся зборнік паэзіі Віктара Шведа „Жыццёвыя сцежкі” літаратурныя крытыкі менш ці больш прыхільна ацанілі творы мала яшчэ тады вядомага паэта, нягледзячы на тое, што яго вершы многа раней паяўляліся на старонках тыднёвіка „Ніва”. У кніжным выданні творы Віктара Шведа набралі аднак іншага выразу і вартасцей. Можна было іх лягчэй параўнаць і дайсці да нейкага канкрэтнага вываду. У гэтых адносінах аблягчыў ён заданне л... Болей »
Геніюш Ларыса , нарадзілася 09.08.1910 г. у маёнтку Жлобаўцы Ваўпянскай воласці Гарадзенскага павета (цяпер Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласці) у сялянскай сям'і. Ратуючыся ад першай сусветнай вайны, бацькі разам з дачкою пакінулі родныя мясціны. Вярнуліся дадому ў 1919 г. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). У 1937 г. выехала ў Прагу, дзе жыў і вучыўся ва ўніверсітэце яе муж І.Геніюш. Уключылася ў жыццё беларускай эміграцы... Болей »
Зборнік апавяданняў «Добры дзень, мая Шыпшына» - першая кніжная публікацыя знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова. У кнізе сабраны апавяданні ранніх гадоў. Героі і персанажы твораў – пераважна маладыя людзі, сучаснікі аўтара. Пісьменнік засяроджвае ўвагу на ўнутраным свеце сваіх герояў, паказвае спасціжэнне імі сапраўдных жыццёвых каштоўнасцей. Уладзімір Арлоў ставіць сваіх герояў ў няпростых жыццёвых сітуацыях, калі муся... Болей »
Раман, які даў назву кнізе, прысвечаны станаўленню духоўнага свету нашага сучасніка. У цэнтры ўвагі пісьменніка толькі адзін дзень з жыцця калектыву лабараторыі. В. Гігевіч гаворыць пра тыя пытанні, якія ўстаюць сёння перад гараджанінам, аб яго адносінах да свайго чалавечага абавязку перад грамадствам і блізкімі людзьмі. Болей »
"Маскоўскі зпізод" біяграфіі Францішка Ск-арыны разглядаецца ў кантэксьце грамадзка-палітычнага і рэлігійна-культурнага жыцьця тагачаснай Усходняй Эўропы. Напісаная займальна, з выкарыстаньнем малавядомых гістарычных фактаў, кніга зацікавіць шырокае кола чытачоў. Друкуецца з захаваньнем асаблівасцяў мовы арыгіналу. Болей »
Той, хто чытаў аповесць «Расці, Ганька», сустрэнецца з героямі новай кнігі А. Васілевіч як са старымі знаёмымі. Ганька падрасла, пайшла ў школу. I пачалося ў яе новае жыццё, пачаліся новыя клопаты. Шчыра і ўсхвалявана расказвае пісьменніца пра далейшы лёс дзяўчынкі-сіраты, пра жыццё беларускай вёскі ў пачатку трыццатых гадоў. Болей »
З прыймом хрысьцянства ў канцу X стг., зьявілася ў Бела- русі літаратура. Была яна ў мове царкоўна-славянскай (старабаўгарскай); у вялікай бальшыні ў ёй адно нясьведама прабі- валіся некаторыя словы беларускія ды фонэтычныя й граматычныя асаблівасьці. Гэткія памяткі мовы беларускае ёсьцека ўжо з адзінанцатага а двананцатага стагодзьдзя (творы Хвядоса Пячэрскага), апісаньне падарожжа да Палястыны (з пачатку двананцатага стагодзьдзя) ігум... Болей »