У папулярнай форме апавядаецца пра асветніцу, адну з самых адукаваных жанчын Еўропы XII стагоддзя Ефрасінню Полацкую. Пастрыгшыся ў юнацтве ў манастыр, яна не хавалася за яго сценамі — адчыняла школы і скрыпторыі, была збіральніцай і апякункаю талентаў, брала чынны ўдзел у грамадска-палітычным і культурным жыцці Полацкага княства. Для шырокага кола чытачоў. У папулярнай форме апавядаецца пра асветніцу, адну з самых адукаваных жанч... Болей »
Новая кніга вершаў Сяргея Грахоўскага— своеасаблівы лірычны дзённік роздумаў, хваляванняў, радасцей і трывог апошняй пары. У вершах жыве памяць рамантычнай і суровай маладосці, непарыўная сувязь з зямлёю бацькоў, сцвярджаюцца прынцыпы маральнай годнасці і чысціні, чуцён пульс нашага часу. Паэма «Ростань на світанні» ўзнаўляе малавядомую гісторыю адданай і трагічнай дружбы Лесі Украінкі з адным з першых беларускіх марксістаў Сяргеем Мярж... Болей »
У аповесді «Асобая зона» аўтар (нар. у 1938 г. на Міншчыне) уваскрашае драматычныя падзеі застойнага часу. Прафсаюзная актывістка Люська Арціменя горача закахалася ў былога турэмнага ахоўніка Мамантава і ўладкоўвае яго на завод... Гераіня аповесці «Абвінавачанне ў забойстве» — журналістка Шура Гараўская выходзіць замуж за вайскоўца і шмат гадоў вандруе па далёкіх гарнізонах. Вярнуўшыся ў горад свайго дзяцінства, яна сустракае былога сяб... Болей »
Прадстаўляць аўтара гэтага зборніка, думаю, будзе лішнім. Вядомы ён па шматлікіх зборніках паэзіі, па п’есах, па перакладах. Анатоль Вярцінскі – творца, вершы якога сталі песнямі. Новы зборнік, як сама назва гаворыць, сабраў пад адной вокладкай вершы розных гадоў, асобныя радкі, якія складаюцца ў цэласць. Нават той, хто раней не быў знаёмы з творчасцю паэта, праз адзін гэты томік можа пазнаць і, напэўна, закахацца ў чысціню лірычнага сл... Болей »
Гэтую кнігу Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя, - тэксты па гісторыі беларускай літаратуры, крытыка, успаміны пра беларускіх пісьменьнікаў, эсэ (да гэтага ў Алеся Бяляцкага ўжо выходзілі кнігі - манаграфія "Літаратура і нацыя" 1991 і кніга нарысаў і эсэ "Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера" 2006). Праца па ўкладаньні кнігі была ра... Болей »
Таццяна Барысюк нарадзiлася 18 кастрычнiка 1971 года ў Мiнску. Пасля сярэдняй школы й Мiнскага педвучылiшча скончыла фiлфак БДУ i аспiрантуру Iнстытута лiтаратуры iмя Янкi Купалы НАН Беларусi, дзе працуе малодшым навуковым супрацоўнiкам. Вершы Т. Барысюк друкавалiся ў часопiсах «Першацвет», «Маладосць», «Крынiца» i штотыднёвiку «Лiтаратура i мастацтва». У зборнiку «Аўтапартрэт» прадстаўлены творы, напiсаныя за апошнiя дзесяць гадоў. Кам... Болей »
Жарты, анекдоты, смех аўцюкоўцаў вядомы цяпер ці не ўсяму свету. Паміж Малымі і Вялікімі Аўцюкамі, старажытнымі паселішчамі беларускіх габраўцаў, праходзяць Усебаларускія фестывалі народнага гумару. Пісьменнік Уладзімір Ліпскі, з лёгкай рукі якого пачалося ўзнясенне аўцюкоўскіх гумарыстаў, падрыхтаваў да друку новае, дапоўненае фестывальнымі жартамі выданне кніжкі «Аўцюкоўцы». У ёй змешчаны таксама выказванні вядомых людзей, якім пашча... Болей »
Гэтая кніга з серыі «Людзі беларускай навукі» прысвечана жыццю і дзейнасці братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх — вядомых дзеячаў нацыянальнага адраджэння Беларусі. Прыведзены архіўныя матэрыялы КДБ пра іх арышты. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой... Болей »
Кніга лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра Уладзіміра Ягоўдзіка — своеасаблівая і вельмі цікавая энцыклапедыя для дзяцей і іх бацькоў. У кнізе расказваецца пра кветкі, ягады і грыбы, што растуць на Беларусі, а таксама пра птушак, жывёл і вадзяную жыўнасць, якія сустракаюцца на нашай зямлі. Завяршаюць кнігу чатыры аповесці-казкі, паводле якіх у розныя гады былі пастаўлены спектаклі на радыё і тэлебачанні, а таксама ў многіх тэат... Болей »