Каробкіна Святлана, Вячорніца

Вячорніца

Вершы

Каробкіна Святлана

Паэзія Святланы Каробкінай — шчырая сноведзь жанчыны, якая не парывае сваіх, вясковых каранёў, у душы якой не сціхае боль аб нрыродзе-маці, аб адзінокім чалавеку. Задушэўна гучаць вершы аб каханні, лёсе чалавека ў наш складаны час. Вячорніца — народная назва начной фіялкі. Прырода чырвонай ніткай выяўляе назву зборніка. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Брыль Янка, Вячэрняе

Вячэрняе

Лірычныя запісы і мініяцюры

Брыль Янка

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачо... Болей »


Мархель Уладзімер, Вяшчун славы і волі

Вяшчун славы і волі

Уладзіслаў Сыракомля

Мархель Уладзімер

У займальнай форме раскрываюцца драматычныя старонкі жыццяпісу Уладзіслава Сыракомлі (1823-1862), аднаго з самых папулярных і любімых паэтаў Беларусі ў мінулым, асвятляецца яго творчы шлях, які адлюстраваў паваротныя моманты ў грамадска-культурным жыцці роднага краю. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


pdf
Гаворыць радыё Вызваленьне..., Кніжка 1

Гаворыць радыё Вызваленьне...

Выбраныя матэрыялы Беларускае Рэдакцыі

Беларуская Сэкцыя Радыя «Вызваленьне» пачала працу 20 травеня 1954 году пры згодзе й падтрымцы Рады БНР. Першыя 15-хвілінныя штодзённыя праграмы перасылаліся на Беларусь 24 разы на суткі. Ад 19 сакавіка 1956 году праграмы былі прадоўжаныя да 20 хвілін і перасылаюцца цяпер 18 разоў на суткі. Кажная беларуская радыёвая перадача лачынаецца словамі: «Тут Радыё «Вызваленьне». Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-Беларусаў з вольнага сьвету...... Болей »


pdf
Жарнасек Ірына, Гадара

Гадара

Жарнасек Ірына

У новую кнігу прозы Ірыны Жарнасек увайшлілі апавяданні, звязаныя тэматычна. Гадара, ад якой пайшла назва зборніка, - Гадарынская краіна, якая згадваецца ў Евангеллі. Па азначэнні ев. ад Лукі (Лук. VIII, 26) вобласьць гэтая "ляжала насупраць Галілеі", г.зн. на Усход ад Галілейскага возера. Тая ж вобласць у ев. Ад Мацвея (Мф. VIII, 28) называецца "краінай Гергесінскай". Назвы гэтыя запазычаныя ад галоўных гарадоў вобласці, Гадары і Герас... Болей »


Галасы вёснаў

Галасы вёснаў

Сучасная беларуская паэзія

Беларуская паэзія нашых дзён — многагалосны і шматколерны свет. Зборнік «Галасы вёснаў» запрашае школьнікаў і настаўніцтва да знаёмства з творчасцю шматлікіх сучасных паэтаў. Болей »


pdf
epub
Шамякін Іван, Гандлярка i паэт. Шлюбная ноч.

Гандлярка i паэт. Шлюбная ноч.

Аповесці

Шамякін Іван

Простая жанчына з аповесці «Гандлярка i паэт», якая да вайны толькі i ведала гандляваць на базары, пабачыўшы жахі фашысцкае акупацыі, актыўна ўключаецца ў падпольную работу i гіне, узрываючы сябе i ворагаў гранатаю... Пра трагічны лёс маладых падпольшчыкаў, іх нязломную волю да перамогі расказваецца ў аповесці. «Шлюбная ноч». Болей »


epub
Акула Кастусь, Гараватка

Гараватка

Раман. Закрываўленае сонца

Акула Кастусь

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, відаць, валкам, церла бакі, а ў кішэні спацелая рука камечыла хрусткія чырвонцы. Чырвеньскі дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далінай сенажацяў направа ды старымі, часта цяжарам гадоў пахіленымі бярозамі, што аж у два шэрагі з кажнага боку праводзілі ў даль глыбоцкі гасьцінец. Янук спыніўся на абочыне між касалапых бярозаў... Болей »


epub
Акула Кастусь, Гараватка

Гараватка

Раман: Дзярлівая птушка

Акула Кастусь

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў. Болей »


epub
Акула Кастусь, Гараватка

Гараватка

Раман. Беларусы, вас чакае зямля

Акула Кастусь

Сонца пражыла шыю, пот выступіў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, відаць, валкам церла бакі, а ў кішэні спацелая рука камечыла хрусткія чырвонцы. Чырвеньскі дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далінай сенажацяў направа ды старымі, часта цяжарам гадоў пахіленымі бярозамі, што аж у два шэрагі з кажнага боку праводзілі ў даль глыбоцкі гасьцінец, Янук спыніўся на абочыне між касалапых бярозаў ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160]   Наступная   Апошняя