Беларускі Народзе! Шмат вякоў Ты у чужацкай няволі, шмат крыўды i зьдзеку перанес Ты многапакутны народ. Чужынцы правілі на тваёй зямлі, а Ты, гаспадар нашай Бацькаўшчыны, быў парабкам. Чыя нага не таптала Тваіх ніваў, чыя рука не руйнавала Тваіх хат! А Ты моўчкі зносіў крыўды, цярпліва чакаў лепшых дзён. Лепшыя дні пачаліся: наш прыяцель — Начальнік Польскай Рэспублікі — Язэп Пілсудзкі — даў згоду прадстаўніком Тваім, каторыя у імені Т... Болей »
«Пазнай сваё» - чарговая кніга святара – айца Канстанціна Бандарука – працяг папярэдняга выдання «Праўда вас вызваліць», таксама складаецца з гутарак на рэлігійныя тэмы. Яны адыходзяць ад класічнага канону царкоўнай казані і маюць форму свабоднага разважання. Такая форма не прынята ў царкоўнай практыцы, але таксама ў якасці альтэрнатывы гэтыя гутаркі могуць быць карысныя і для вернікаў, і для святароў пры падрыхтоўцы казанняў. Сьвятое П... Болей »
У кнігу В. Быкава ўвайшлі две аповесці: «Яго батальён» і «Пайсці і не вярнуцца». Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новых аповесцях Васіля Быкава. Героі гэтых твораў здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства. Болей »
Пакаленне вайны – трэцяя кніга тэтралогііі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”. Кніга ахоплівае перыяд вайны і акупацыі – 1939-1944 гады. Так, як і папярэднія часткі тэтралогіі, яна базуецца на ўспамінах сведкаў мінулых гадоў і мінулых здарэнняў. Людзі, чыя памяць захавана на старонках кнігі, у часы вайны былі падлеткамі, часам, нават, дзяцьмі. Іх успрыняцце свету і моцныя перажыванні, звязаныя з акупацыяй, напаўняюць кнігу эмоцыя... Болей »
Кнігу народнага пісьменніка Васіля Быкава (1924—2003) складаюць аповесці і апавяданні, напісаныя ў розныя гады. Болей »
У кнізе аналізуюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Акрамя агульнага ўступнага раздзела чытач глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэтаў Н. Арсенневай, У. Дудзіцкага, Я. Золака, Х. Ільляшэвіча, М. Кавыля, У. Клішэвіча, Р. Крушыны, А. Салаўя, М. Сяднева. Для ўсіх, хто цікавіцца беларускай паэзіяй, гісторыяй літаратуры і культуры. Болей »
Аповесць «На крыжавых пуцінах» расказвае пра цяжкі лёс маладога чалавека, скалечанага вайной, пра пошукі ім шчаспя, кахання, свайго месца ў жыцці. У апавяданнях — і сённяшні дзень, і падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Эсэ «Дзень добры вам...» — пра Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Міхайлавіча Карбышава, пра тыя дні, што звязалі яго з Беларуссю. У малюнках з падарожжа — уражанні ад паездак у Японію, вакол Еўропы, у Канаду і ЗША. Болей »
Кніга маладога даследчыка-кнігазнаўцы ўводзіць чытача ў багаты і амаль невядомы нам свет беларускай рукапіснай кнігі X — XVIII стст. У кнізе напісанай на матэрыялах даследавання раскіданай па свеце спадчыны нашай кніжнай культуры, разглядаюцца а6ставіны ўзнікнення, рэпертуар, мастацкае афармленне рукапіснай кнігі Беларусі, асяроддзе чытачоў і заказчыкаў. Багаты ілюстрацыйны матэрыял дае ўяўленне пра высокі ўзровень мастацкага выканання ... Болей »
Ілюстраванае навукова-папулярнае выданне «Палацы, паркі, замкі Баранавіцкага раёна» з серыі «Архітэктурная спадчына Берасцейшчыны» закранае праблемы гісторыі, стану, аднаўлення, выкарыстання і папулярызацыі палацаў, паркаў, сядзіб і замкаў на тэрыторыі сучаснага Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы. Кніга рэкамендуецца работнікам культуры, адукацыі і аховы прыроды, даследчыкам і прыхільнікам аднаўлення гісторыка-культурнай спадчыны. Болей »
“Францішак Ляхоцкі (1899 – 1987), школьны інспектар, нарадзіўся ў Пружанах. Бязлітасны лёс двойчы ў жыцці застаўляў яго пакідаць родную старонку. Першы раз у 1915 годзе з бацькамі быў вымушаны блукаць па Расіі, а другі – у час Другой сусветнай вайны, калі савецкае войска заняло ўсходнюю частку Польшчы. Тады ён быў арыштаваны і сасланы ў лагер, а яго сям’я ў складзе 6 чалавек у час масавай дэпартацыі 1940-41 гг. была вывезена ў Казахстан... Болей »