Бежанцамі герояў рамана зрабіла вайна. Іх жыццё — на дарогах, пад крыжамі варожых свастык і ля начных вогнішчаў, з ледзь не цыганскім побытам, у якім і нараджаюцца, і кахаюцца, і б’юцца за бульбіну і губляюць адно аднаго: бацькі — дзяцей, дзеці — бацькоў. Кругі Захара Падабеда пачаліся лёсам бацькі — шукальніка вольнай зямлі ў далёкай Сібіры. Захараў лёс — працяг бацькавага: жабрацтва у маленстве, салдацкія акопы, палон, галадоўкі, раск... Болей »
Выступаў у друку з рэцэнзіямі і артыкуламі з 1945 г. Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952) і «Крылаты ўзлёт» (1966). З 1948 г. пачаў выступаць як празаік. Выйшлі аповесць «Без нейтральнай паласы» (1950), раманы «За годам год» (1957), «Вясеннія ліўні» (1961), «Нямігі крывавыя берагі» (1962), «Сотая маладосць» (1971, усе чатыры раманы склалі цыкл «На перавале стагоддзя»), кніга апавяданняў і ўспамінаў «Прыз... Болей »
Літаратурны альманах № 1 «Белавежа» з'яўляецца першым такога тыпу выданнем Галоўнага Праўлення БГКТ у Беластоку. Яго падрыхтавалі члены літаратурна-мастацкага аб'яднання, якое дзейнічае ад 1958 года. Альманах «Белавежа» папярэдзіла ўжо некалькі літаратурных выданняў, між іншым, зборнік паэзіі мясцовых аўтараў «Рунь», зборнік вершаў А. Барскага «Белавежскія матывы», зборнік вершаў Я. Бурша «Прамень думкі», шматлікія апавяданні, вершы, сц... Болей »
Аўтары Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” за больш чым пяцьдзесят гадоў дзейнасці групы вупусцілі амаль дзвесце загалоўкаў кніг. Выдаваліся таксама калектыўныя альманахі, а ў апошнія гады выпускаецца таксама практычна міжнародны літаратурна-крытычны штогоднік „Тэрмапілы”. Найбольш багатым выдавецкім цыклам з’яўляецца серыя „Бібліятэчка «Белавежы»”, якая пачала выходзіць у 1990 годзе. Найбольш плённымі ў выдавецкім „белавежс... Болей »
Кніга належыць пяру вядомага аўтара — публіцыста, заснавальніка, выдаўца і галоўнага рэдактара аўтарскай газеты «Белавежская пушча» В. Дранчука. Змест выдання складаюць больш як 50 публікацый: артыкулы, інтэрв’ю, кароткія паведамленні, каментарыі, пасланні ў міжнародныя арганізацыі, лісты і дзённікі, напісаныя мовай самой прыроды, на якой грамадствы, з розных абставінаў і прычын, развучваюцца гаварыць вуснамі палітыкаў, вучоных і нават ... Болей »
3 часоў сівой даўніны ходзяць у народзе легенды і падан-ні, якія нарадзіліся ў велічных нетрах Белавежскай пушчы, на берагах Нёмана, Дняпра, Віслы... Іх сабраў і запісаў куль-турны дзеяч нацыянальнай меншасці ў Польшчы, гісторык з Беластока, беларус Мікола Гайдук. Болей »
Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865-1898) й Вольгі (1869-1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. В... Болей »
У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. Болей »
Словарь включает около 20 000 наиболее употребительных белорусских слов и фразеологических сочетаний, которые могут вызвать трудности при переводе их на русский язык. Отдельным приложением дан краткий список белорусских и русских личных имен. 2-е издание вышло в 1975 г. Болей »
Аўтар аналізуе шляхі развіцця мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст., разглядае гістарыяграфію стылю барока, умовы яго фарміравання. Значнае месца адведзена аналізу асноўных тэндэнцый стылю. Даследуецца паэтыка беларускага барока. Для мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй мастацтва. Болей »