|
|
Англо-голландские войны XVII века были вызваны главным образом экономическим соперничеством Англии и Голландской республики. Первая война была объявлена Голландией в ответ на принятие английским парламентом Навигационного акта 1651 г, направленного против голландской посреднической торговли. Вторую войну также объявила Голландия в январе 1665 г., но фактически она началась ещё в 1664-м захватом английской морской экспедицией голландской... Болей »
У кнізе змешчаны найбольш значныя навуковыя працы апошняга дзесяцігоддзя вядомага беларускага вучонага, доктара гістарычных навук, прафесара Р. П. Платонава, сэрца якога перастала біцца ў канцы 2001 г. У іх аснове—малавядомыя або зусім невядомыя чытачу дакументальна-гістарычныя крыніцы і архіўныя сведчанні. Прыведзеныя тут працы вучонага адлюстроўваюць вузлавыя падзеі з гісторыі Беларусі 1918—1944 гг.: шляхі узнаўлення дзяржаунасці Бела... Болей »
Ва ўсе часы, як толькі людзі навучыліся будаваць сабе дамы, а пасля і больш складаныя будынкі, выкарыстоўваючы пры гэтым такі трывалы матэрыял, як камень, паўставалі мастацкія шэдэўры. Частка з іх захавалася да нашых дзён, пра частку сведчаць толькі фрагменты падмуркаў ды згадкі ў старжытных летапісах і дакументах. Кніга Алега Трусава “Старонкі мураванай кнігі” прысвечана менавіта такім помнікам культуры і архітэктуры. Дапытлівы чытач з... Болей »
З кнігай краязнаўчых нарысаў і эсэ, прысвечаных шматлікім куточкам і ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках краіны, а таксама — у часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках кнігі чакаюць неспадзяваныя сустрэчы і нават адкрыцці. Ёсць сярод герояў «Старонак радзімазнаўства» і слаўныя асобы вучоных, падарожнікаў, мастакоў, пра якіх даследчык ... Болей »
На аснове археалагічных раскопак у 1980-я гады аналізуецца матэрыяльная культура старажытнага Гродна на тэрыторыі Старога замка. Кніга ілюстравана. Для гісторыкаў, археолагаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца нацыянальнай культурай. Болей »
У выданьне “Старыя беларускія хронікі” зьмешчаныя п’есы аўтарства бацькі беларускай гістарычнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Ніхто іншы акрамя Уладзіміра Караткевіча не патрапіў у самыя цяжкія часы савецкага рэжыму зьвярнуцца да тэмаў беларускай гісторыі, тэмаў перамогаў і паразаў. Уладзімір Караткевіч кліча нас у падарожжа па беларускай мінуўшчыне, дзе жывы Кастусь Каліноўскі, дзе віцебляне ўздымаюцьпаўстаньне супраць рэлігійнага... Болей »
Кніга ўяўляе сабой перавыданне аднаго з лепшых помнікаў прававой культуры беларускага народа — Статута Вялікага княства Літоўскага 1566 г., выдадзенага «Ммператорскнм Московскнм обідеством гісторыі і древностей Россійскіх» у 1855 г. Змяшчае прычыны і перадумовы прыняцця Статута, яго характарыстыкі, значэнне і ролю ў развіцці права: каментарыі да артыкулаў Статута, а таксама тлумачальны слоўнік шэрага старажытных прававых тэрмінаў і ... Болей »
Ці быў заняволены, абмежаваны дух нашых далёкіх продкаў, якія адушаўлялі кожнае дрэва, птушку і звера, сонца і вецер, кожную з’яву на зямлі і ў небе? Іхняе спасціжэнне свету не было занадта рацыянальным нават у побыце, яно грунтавалася на першародных пачуццях радасці і смутку, страху і гневу, удзячнасці і замілавання. Іхнім светапоглядам быў вобраз, а вобраз і ёсць аснова паэзіі, мастацтва. Думаю так, перачытаўшы вершы Анатоля Дэбіша, с... Болей »
В. Шніп адлюстроўвае (калі гэтае паняцце можна ўжыць у дачыненні да паэзіі) свет так, як бачыць і ўспрымае яго сам. Разам з тым паэзія — пры ўсёй асабістасці лірычных перажыванняў і светаўспрымання — ніколі не была для яго прыватнай справай, а заўсёды адрасавалася шырокаму чытачу, а верш сябраваў з праўдай жыцця, жыў агульнымі турботамі і непакоем. На многіх творах адбілася пячатка перажытасці і выпакутаванасці тых ісцін, якія абвяшчаў ... Болей »
У вострасюжэтнай аповесці, якая дала назву гэтай кнізе, расказваецца пра трывожныя будні супрацоўнікаў крымінальнага вышуку правінцыяльнага райаддзела міліцыі. Чытач даведаецца, як ім удалося за кароткі час раскрыць сакрэт таямнічага стрэлу за дзвярыма... Падзеі крымінальнага кшталту пакладзены ў аснову сюжэта і іншых дэтэктыўных аповесцей, якія ўвайшлі ў зборнік. Болей »