![]() |
![]() |
Зямля, хлеб і соль. Так можна было б назваць гэты зборнік бо вершы яго навеяны роздумам аб роднай зямлі з яе незлічонымі скарбамі, з яе працавітымі і гасціннымі людзьмі, з яе духмяным хлебам, пах і смак якога асабліва востра адчувае чалавек на чужыне, дзе вочы яму выядае салёны пот. Шахцёрская лірыка зборніка „Сустрэча былых канагонаў“ расказвае пра гарнякоў, якім даводзілася працаваць зусім у розных шахтах і зусім пры розных абставінах... Болей »
Новую кнігу прозы Міхася Кацюшэнкі складаюць аповесць і апавяданні, героямі якіх з’яўляюцца нашы сучаснікі. Не заўсёды ўсё нроста і ладна складваецца ў іх жыцці. Пісьменнік змагаецца з такімі негатыўнымі з’явамі, як мяшчанства, прага да лёгкага жыцця, імкнецца падкрэсліць у людзях самае галоўнае — дабрату. сардэчную цеплыню і шчырасць. Болей »
У зборніку змешчаны пераклады вершаў паэтаў народаў свету на беларускую мову і пераклады вершаў С. Панізьніка. Болей »
Кніга вядомага крытыка, літаратуразнаўцы Ігара Жука прапануе шэраг арыгінальных назіранняў над беларускім літаратурным працэсам, прачытанне і новае асэнсаванне творчасці беларускіх пісьменнікаў — Ул. Чаржынскага, К. Чорнага, Я. Купалы. Адрасуецца выкладчыкам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй мастацкага слова. Болей »
Сучасная беларуская драматургія – гэта дапаможнік для настаўнікаў, што выкаладаюць беларускую літаратуру, аўтарства Пятра Васючэнкі. Розныя жанры сучаснай драматургіі, ад трагедыі і камэдыі да тэатру абсурду. На задуму аўтара сучасная драматургія ўключае ў сябе ня толькі творы сучасныя, але і клясыкаў белрускай літаратуры Янкі Купалы, Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка. Сярод сучасных нам драматургаў аўтар зьвяртае ўвагу на Алеся Дуда... Болей »
У дапаможніку асвятляюцца асноўныя кірункі і тэндэнцыі развіцця маладой беларускай паэзіі, прозы і драматургіі 80—90-х гг., аналізуецца творчасць найболып яркіх прадстаўнікоў кожнага літаратурнага жанру. Адрасуецца настаўнікам, вучням старэйшых класаў. Можа быць выкарыстаны абітурыентамі, а таксама студэнтамі філалагічных факультэтаў ВНУ. Болей »
Агульнавядома, што веды ў падручніку па мове, як і ва ўсякім іншым падручніку, у якой бы папулярнай форме яны ні выкладаліся, павінны быць дакладнымі і навукова правільнымі. У падручнік (і навучальны дапаможнік) уключаюцца толькі бясспрэчныя палажэнні і вывады, тое, што трывала ўвайшло ў мовазнаўчы ўжытак і адлюстроўвае сучасны стан лінгвістыкі. Любыя неаргументаваныя адхіленні ад гэтай аксіёмы спараджаюць непажаданыя памылкі, якія стан... Болей »
Кніга доктара філалагічных навук, прафесара кафедры беларускай літаратуры XX стагоддзя Белдзяржуніверсітэта А. I. Бельскага знаёміць маладых чытачоў з сучаснай літаратурай Беларусі, яе асноўнымі кірункамі i тэндэнцыямі развіцця. Даецца характарыстыка літаратурнай сітуацыі ў рэспубліцы, разглядаюцца найбольш важныя мастацкія набыткі беларускай паэзіі, прозы i драматургіі ў другой палове 80-х — 90-я гады. Разлічана на шырокае кола чытачоў... Болей »
Тытульная аповесць кнігі – гісторыя сужонскай здрады, якая ў выніку прыводзіць да трагедыі. Паспяховая, на першы погляд, сям’я, якой зайздросцяць практычна ўсяго. Ён — вучоны, яна — настаўніца. Дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. Другую частку кнігі складаюць апавяданні, эсэ, старонкі ваеннага дзённіка аўтара, ... Болей »
Кніга навукова-папулярных этнаграфічных нарысаў расказвае аб народнай архітэктуры, сялянскай працы, звычаях, абрадах і адпачынку нашых продкаў. Таксама ідзе гаворка аб зменах, што адбыліся ў жыццядзейнасці сельскага насельніцтва ў апошні час. Для вучняў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Болей »