У гісторыю беларускай літаратуры Алесь Гарун (Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі, 1887-1920) увайшоў як аўтар высокамастацкіх паэтычных твораў, сабраных у зборніку «Матчын дар» i раскіданых у розных выданнях, а таксама арыгінальных апавяданняў, п’ес для дзіцячага тэатра, надзённых публіцыстычных артыкулаў. У кнізе сабраны творы, якія самому аўтару ўдалося апублікаваць пры жыцці, і тое, што нейкім чынам збераглі яго сучаснікі. Друкуюцца ... Болей »
Рыгор Крушына (1907—1979) — пранікнёны лірык, у чыёй творчасці спалучыліся класічныя i мадэрновыя формы вершаскладання. Ён упсршы-ню ўвёў у бсларускую паэзію ўзоры паліндрома, туюга, канцоны... Паэт нарадзіўся на Случчынс, кнігі выдаваў у Нямсччынс, жыў у ЗША. Прапа-наваны чытачу том — псршас грунтоўнас выданнс на радзіме. Апрача па-эзіі, у кнігу ўвайшлі малавядомыя празаічныя і публіцыстычныя творы, успаміны; многія всршы і ўсс лісты п... Болей »
Належаў да каталіцкага шляхецкага (дваранскага) роду Дунін-Марцінкевічаў гербу «Лебедзь». Далёкія продкі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, калі верыць друкаваным гербоўнікам, паходзілі з Даніі. Прыдомак шляхецкага прозвішча не пярэчыць такой выснове (польск.: duńczyk — датчанін). Пазней, у паэме «3-над Іслачы, або Лекі на сон», згадваючы сваю асобу ў шэрагу іншых персанажаў твора, ён напіша: «Мой герб такога роду, які налічвае дванаццаць ва... Болей »
У магутнай кагорце беларускiх адраджэнцаў постаць Вацлава ЛАСТОЎСКАГА (1883–1938) адна з самых незвычайных. Прем’ер-мiнiстр БНР, даследчык гiсторыi i культуры Беларусi, дасведчаны вучоны, аўтар «Падручнага расiйска-крыўскага (беларускага) слоўнiка», «Гiсторыi беларускай (крыўскай) кнiгi», В. Ластоўскi быў выдатным публiцыстам, самабытным празаiкам, арыгiнальным паэтам i перакладчыкам. Заўчасна пайшоў з жыцця, стаўшы ахвярай бальшавiцкаг... Болей »
Першая квадра дваццатага стагоддзя для Беларусі была шматспадзеўнай i стратнай адначасова. Надзеі на ўваскрошанне паняволенай Бацькаўшчыны цеплілiся ў сэрцах беларускiх адраджэнцаў вякамi, а ў час, калi задрыжалi падвалiны i хiснулiся сцены расійскай iмперскай вязнiцы, абудзiлiся з новай сiлай. Але ваенна-рэвалюцыйная калатнеча не магла паспрыяць развою паўнакроўнага актыўнага жыцця, якое звычайна назiраецца пасля абуджэння. Парушаны жы... Болей »
У аднатомнік народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ўключаны выдатнейшы раман «Людзі на балоце», першы з цыклу «Палеская хроніка», лепшыя апавяданні, старонкі з «Дзённіка» і з «Запісных кніжак», а таксама шэраг літаратурна-публіцыстычных артыкулаў і лістоў, у якіх найбольш дакладна выяўлена эстэтычная пазіцыя пісьменніка Гэта — семнаццатая кніга серыі «Беларускі кнігазбор». Болей »
Гэта — найбольш поунае выданне твораў класіка нямецкай літаратуры Ё.-В. Гётэ (1749—1832) у перакладзе на беларускую мову. У кнігу ўвайшлі вершы і балады. раман «Пакуты маладога Вертэра». трагедыя «Фаўст», лібрэта оперы «Фаўст» напісанае вялікім паэтам адмыслова для беларускага кампазітара А. Г. Радзівіла. Болей »
Аповесці “Данута” і “Развітанне з ілюзіямі”, а таксама сялянская драма “Канец свету”, якая стала драматургічнай версіяй рамана “Вершалінскі рай”, складаюць зборнік выбраных твораў Аляксей Карпюка. У кнігу таксама уключаны публіцыстычныя творы. Значную частку зборніка складаюць прыклады эпісталярнай спадчыны пісьменніка – лісты, між іншым, жонцы, дзецям, Васілю Быкаву, Янку Брылю, Максіму Танку, Міхасю Забэйдзе-Суміцкаму, а таксама Пятру... Болей »
Проза Фёдара Дастаеўскага ў Беларусі заўсёды выклікала да сябе цікавасць і чытача, і творцаў. Пра свае «неарыгінальныя» літаратурныя сімпатыі да творчасці Ф. Дастаеўскага і Л. Талстога гаварылі неаднаразова Якуб Колас, Кузьма Чорны, Іван Мележ, Васіль Быкаў. Глыбокі аналіз псіхалогіі кожнага, нават «эпізадычнага» персанажа, спагадлівая ўвага да «прыніжаных і зняважаных», бязлітаснае выкрыццё антыгуманістычных грамадскіх устояў і заганны... Болей »
Звычайна ён прыходзіў сюды на заходзе сонца, калі міналася спёка і ля ракі на яе крутых, зарослых хмызняком берагах пачынала цягнуць прахалодай. Надвячоркам амаль сціхаў вецер, знікала дакучлівая рабізна на вадзе, наставаў час начное рыбалкі. Прыезджыя з горада рыбакі таропка растыкалі па камяністых водмелях кароценькія вудзільні донак і тут жа, кінуўшы на траву якую адзежыну, рыхтаваліся скаратаць на ёй нядоўгую ліпнёвую ноч. (Круты бе... Болей »