![]() |
![]() |
„Зямля св. Лукі” Алеся Чобата – гэта ўнікальная кніжка ў беларускай літаратуры. Яе арыгінальнасць палягае не ў новых фактах з гісторыі Беларусі, але ў іх, менавіта новай, ацэнцы. Чобат напісаў сваю гісторыю наважытнае Беларусі, без нудотнае прафесаршчыны ды ўтомнае храналогіі. Стварыў тэкст для зацікаўленага чытання і нестандартных роздумаў. Гэта кніжка не для вучняў і студэнтаў, але для інтэлігентных людзей, якія маюць у сабе неабходны... Болей »
Рассказы и повести известной писательницы Лидии Вакуловской о наших современниках. Люди разных судеб, разных характеров проходят перед нами. И в повестях, и в рассказах сквозит главное: доброе отношение к жизни и к людям, человечность, а также общий жизнеутверждающий тон. Болей »
Аналізуецца пазіцыя кіраўніцтва Беларусі ў рашэнні "сялянскага пытання" у другой палове 20-х - пачатку 30-х гадоў, правядзенне "паўсюднай" калектывізацыі ў рэспубліцы і яе вынікі, разглядаюцца рэспрэсіі супраць сялян. Кніга разлічана на гісторыкаў, краязнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
«І доўжыцца ноч...» — першая кніга паэта са Слонімшчыны Міколы Канановіча. Пад адной вокладкай сабраны вершы розных гадоў. Кніга выдадзена ў рамках праекта, які быў рэалізаваны ў 2003 годзе грамадскім аб’яднаннем «Воля да развіцця» згодна з Праграмай ТАСІС «Развіццё грамадзянскай супольнасці» для Беларусі. Праграма ТАСІС фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Болей »
Спавядальна-шчырыя, сагрэтыя пачуццём любові да Беларусі і яе людзей паэтычныя творы Е. Лось (1929—1977) займаюць адмвтнае мвсца ў айчыннай літаратуры. У кнігу ўвайшлі лепшыя вершы і паэмы з кніг «Палачанка», «Людзі добрыя», «Лірыка ліпеня», «Яснавокія мальвы», а таксама створаны напрыканцы жыцця «Бараўлякскі спытак», трагічныя матывы якога ўсё ж не здольныя перамагчы вялікага жыццёвага аптымізму паэтэсы. Болей »
Кнігу склалі напісаныя ў апошні час спавядальна-аўтабіяграфічныя творы, прасякнутыя клопатам аб перабудове свядомасці і душы чалавека. Яны друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», у газеце "Літаратура i мастацтва" Болей »
Раман вядомага беларускага празаіка Вячаслава Адамчыка прысвечаны падзеям станаўлення савецкай улады на землях Заходняй Беларусі, якія ўваходзілі ў склад міжваеннай буржуазнай Польшчы, а ў верасні 1939 года былі ўз’яднаны ў адзіную савецкую дзяржаву. У трэцяй кнізе разглядаецца далейшы лёс тых жа самых персанажаў — Міці Корсака, Алесі Мондрай, Імполя Варам’я, Жэніка Рэпкі, Хрысці, што знаёмы ўжо чытачу па папярэдніх двух раманах Вячасла... Болей »
У ннізе на шырокім гістарычным фоне паказана жыццё беларускага селяніна XVII-XVIII стагоддзяў, які рашуча падняўся на барацьбу супраць феадальнага прыгнёту, Вяршыняй руху з'явілася паўстанне крычаўскіх сялян пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы. Гэты факт нашай гісторыі з'яуляецца сюжэтным стрыжнем кнігі. Для масавага чытача. Болей »
Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »
Свет жанчыны, глыбіні жаночай душы, у якіх так дзівосна пераплятаюцца «змяіныя сцежкі» інтуіцыі і здаровы сэнс, закладзены самой прыродай, заўсёды скрупулёзна даследаваўся пісьменніцай Таісай Бондар. Вось і ў новай кнізе яе гераіні пакутуюць і радуюцца, кахаюць і ненавідзяць, імкнучыся ўразумець і прыняць вытокі сваіх пачуццяў, каб выжыць і жыць, каб здзейсніўся лёс. Болей »