![]() |
![]() |
Аснову новай паэтычнай кніжкі Генадзя Бураўкіна склалі вершы, напісаныя ў апоўнія гады, калі ён жыў у Нью-Йоркў, прадстаўляючы родную.рэспубліку ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Туга па Радзіме, шчыры водгук на няпростыя падзеі ў Беларусі, шчымлівы роздум над трывожным сённяшнім днём — вось іх асноўныя.матывы. У зборнік увашлі таксама «чарнобыльская» нізка «Брагінская вясна - 1986», «Запісы з.дальняй шуфляды», якія па цэнзурных прычынах ... Болей »
У новай кніжцы наэта адлюстраваны характэрныя рысы сучаснасці: абвостраная памяць, імкненне да аднаўлення ўсіх бакоў нашага жыцця, трывога за мір, клопаты пра ахову наваколля, боль Чарнобыля. Ёсць тут і вершы пра друшбу і каханне. Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра цікавы лёс ураджэнца Горадні таленавітага вучонага-фізіка, сябра Польскай Акадэміі навук і Акадэміі навук у Вене Жыгімонта Урублеўскага (1845-1888), з імем якога звязана станаўпенне і развіццё фізікі нізкіх тэмператураў. Жыццё гэтага чалавека было цалкам аддадчена навуцы: ён першы ў свеце супольна з К. Альшэўскім атрымаў вадкі кісларод у вымернай колькасці, дамогся звадкавання азоту і вокісу карбону, б... Болей »
Дадзенае выданне - збор матэрыялаў міжнароднай навуковай каферэнцыі "Уладзімір Караткевіч у братніх культурах". Навукоўцы, паэты, пісьменнікі, літаратуразнаўцы, разважанні якіх прагучалі на канферэнцыі і апублікаваны ў зборніку, прадстаўлялі практычна ўвесь свет. У прыватнасці, Канаду, Нямеччыну, Беларусь, Польшчу, Аўстрыю, Францыю, Чэхію. Гэта наглядна адлюстроўвае сусветнае імя Уладзіміра Караткевіча, яго ўклад у сусветную культуру. М... Болей »
Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку зборніка складае эсэ празаіка, паэта, літаратуразнаўцы Алега Лойкі «Уладзімір Караткевіч, або Паэма Гарсія Лойкі», дзе не толькі канц... Болей »
Ён урачыста падаўся дапераду і ўзыйшоў на круглую гарматную пляцоўку. Разгледзеўшыся па бакох, з паважным выглядам тройчы пабагаславіў вежу, навакольны край і горы, што прачыналіся ад сну. Потым, згледзеўшы Стывэна Дэдала, нахіліўся да яго й пачаў чыніць шпаркія знакі крыжа ў паветры, булькатліва пагыркваючы й пахітваючы галавою. Стывэн Дэдал, незадаволены й заспаны, усьпёрся локцямі на апошнюю прыступку й глянуў халодным позіркам на вы... Болей »
Анатоль Астрэйка — наш старэйшы пісьменнік. У гэтую кнігу ўвайшлі яго новыя вершы. Болей »
Аповесць «Па Сеньку і шапка» абвострана і праўдзіва цераз самабытныя вобразы раскрывае трагічны лёс пасляваеннай вёскі, выразна высвечвае ўсе тыя праблемы, якія прывялі яе амаль да поўнага разбурэння, спарадзіўшы беспрасветную харчовую нястачу сёння. Месца і час дзеяння ў аповесці «Уратуй ад нячыстага» пазначаны канкрэтна: «палескі гарадок над рэчкай Цною, 1980 год». Без поспеху ў Маскве прайшлі Алімпійскія гульні, у аўтамабільнай катас... Болей »
Кнігу складаюць два творы. У аповесці «Рыжая лісіца» расказваецца пра вучобу дзяцей у першыя месяцы пасля вызвалення Беларусі ад фашыстаў. У аповесці «Урок без перапынку» аўтар раскрывае сучасныя праблемы школьнага выхавання. У спартыўным класе адной сярэдняй школы адбыліся важныя падзеі. Для адных герояў галоўнае — паказчыкі, рэкорды. Другіх хвалюе, як змены ў класе падзейнічаюць на характары дзяцей. Таму што выхаванне не заканчваецца ... Болей »
Раман Міхася Кацюшэнкі шматпланавы і вострасюжэтны. Гэта і ваенныя старонкі, звязаныя з цяжкай і небяспечнай дзейнасцю савецкай разведчыцы ў фашысцкім логаве. I жыццё сённяшняе, калі былая разведчыца, працуючы насгаўніцай, з усёю адказнасцю ўсведамляе сваю педагагічную місію... Болей »