Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі. Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку і заварочваў у бок лесу, утварыўшы скрыжаванне, якое людзі некалі абгарадзілі рабымі слупкамі і паставілі два гэткія ж рабыя шлагбаумы. ... Болей »
Рыгор Крушына (сапраўднае iмя – Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага Зьвязу пiсьменьнiкаў. Ягоныя творы, у першую чаргу лiрычныя вершы, друкавалiся ў такiх часапiсах, як „ Чырвоная зьмена”, „ Савецкая Беларус... Болей »
Другі том складае гісторыка-псіхалагічны раман-прытча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". Гэта гістарычныя старонкі пра тыя далёкія, змрочныя часы, калі наш народ знаходзіўся пад прыгнётам царквы і феадалаў. Твор поўны горкай іроніі, неверагодных прыгод, гратэскава-гумарыстычных, трагічных, вясёлых і іншых сітуацый. Болей »
Першы том вядомага беларускага пісьменніка Ул. Караткевіча складаюць лепшыя апавяданні на сучасныя тэмы, аповесці "Лісце каштанаў" і "Чазенія". Аповесць "Лісце каштанаў" - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Другой Сусветнай вайны; "Чазенія" - паэтычны расказ аб нязведаных абшарах, аб дзіўных выпадках, аб сіле дружбы, кахання, вернасці. Болей »
Другі том склалі аповесць «Тацяна Ларына», кінааповесць «Першы стрэчны», а таксама апавяданні. Добра ведаючы жыццё сваіх герояў, Я. Васілёнак стварыў цікавыя вобразы сучаснікаў. Болей »
Другі том складаюць аповесці «На Крутой гары» — пра шэфскую дружбу горада і вёскі, пра лепшых людзей завода і калгаса ў цяжкі аднаўленчы перыяд — і «Сям’я Вішнёвых», дзе пісьменнік ставіць маральна-этычныя пытанні, праблему ўмацавання сям’і. Болей »
Іван Грамовіч — вядомы беларускі пісьменнік, які пачаў сваю творчасць у даваенную пару. Любімыя яго героі — маладыя працаўнікі — юнакі і дзяўчаты, студэнты. воіны. У цэнтры ўвагі пісьменніка іх даваенныя, франтавыя і пасляваенныя будні, іх гераізм, дружба і каханне. Першы том складаюць лепшыя апавяданні шырокага апавядальнага характару; навелы лірычнага, пазнавальнага, эстэтычнага малюнку; лепшыя гумарыстычныя апавяданні і мініяцюры, дз... Болей »
У другі том выбраных твораў М. Гарэцкага ўвайшлі аповесці, дакументальна-мастацкія запіскі і раман, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны і савецкі час. Болей »
У першы том выбраных твораў М. Гарэцкага ўключаны апавяданні, замалёўкі, п’есы, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны час і ў пачатку 20-х гадоў. Болей »
Другі том выбраных твораў Кастуся Кірэенкі склалі паэмы розных год, апавяданні, а таксама аповесць «Сум і радасць дзеда Рэпкі». Лірызм, веданне прыроды і душы чалавека выгодна вылучае Кастуся Кірэенку як майстра паэмы, паэтычнай прозы. Болей »