У новую кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі гістарычны раман «Вялікая княгіня», а таксама творы пра сучаснасць — аповесці «Бумеранг» і «Без пакаяння». Пачаўся год 1495-ты. Стаяў калядны мароз. Пара ад дыхання людзей і коней уміг замярзала і асядала іскрыстым інеем на каўнярах, на шапках, башлыках, на грывах і збруі. Стралялі дрэвы ў лесе, лёд на рэках. Ад блакітнага неба, якое, здавалася, вісела на вершалінах ... Болей »
Асьвечанай вярбы пукатыя галіны, / Дакладны знак на адыход зімы. / Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! / Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псальмы. / Час роспачы мінуў! Саўдзельнікі ахвяры, / Сьвяткуем радасьць шчыра, бяз нуды. / Такі шчасьлівы дзень! Хрыстос васкрос! Пачвары, / Што мучылі Яго, зашыліся ў куты. / Але й адтуль крычаць, зацята альбо лена: / «Дабі Яго! Ўкрыжуй! Зьняваж! Прадай!» / Я сьню, што я прыйшла Марыяй-Магдаленай / І н... Болей »
Кожны народ мае сваіх знакамітых людзей. Сярод іх вучоныя, паэты, мастакі, падаромнікі, асветнікі, урачы, дзяржаўныя дзеячы. Яны сваім талентам і ўпартай працай здолелі прынесці вялікую карысць свайму народу і чалавецтву. Такія асобы ніколі не знікаюць з зямлі бясследна. Іхнія справы працягваюць жыць і пасля смерці сваіх творцаў. Здараецца так, што слава гэтых знакамітых людзей перажывае нават народы, якія іх узгадавалі. Напрыклад, ужо ... Болей »
Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная... Болей »
Максiм Багдановiч... Гонар нашай лiтаратуры i яе ж боль. Ен так многа зрабiў... I яшчэ больш не паспеў зрабiць. Няўмольная хвароба заўчасна зламала яго. У поўным росквiце таленту паэт памёр у дваццаць шэсць гадоў. Каля яго ложка знайшлi лiсток паперы з радкамi: „У кра'ше светлай, дзе я умiраю, У белым доме ля сiняй бухты, Я не самотны, я кнiгу маю 3 друкарнi пана Марцiна Кухты”. Гэтай кнiгай быў адзiны прыжыццёвы зборнiк вершаў Максiма ... Болей »
Беларускія паэты нашаніўскага адраджэнства сваё веданьне беларускага народнага жыцьця й мовы вынесьлі з роднае хаты, а пазьней пашырылі й паглыбілі дзякуючы беспасярэдняй сувязі зь беларускімі народнымі масамі, зь якіх яны выйшлі, лучнасьць зь якімі ўвесь час трымалі й пад узьдзеяньнем якіх жылі й тварылі. Беларуская народная стыхія, з усёй ейнай разнастайнасьцю й апрычонасьцю, была іхнай собскай стыхіяй. Зусім інакш было з Максімам Баг... Болей »
Кнігa складаецца з твораў аўтараў, якіх шмат гадоў ганьбавалі, крытыкавалі ці проста замоўчвалі ў гісторыі беларускай літаратуры. Час вяртаньня даўно наступіў, каб іх творчая спадчына стала духоўным набыткам, стала даступнай беларускаму чытачу. Тры трагічныя постаці — Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч і Уладыслаў Казлоўшчык — былі родам зь Беласточчыны. Цяжкім і кароткім атрымаўся іх жыцьцёвы і творчы шлях. Публіцыстычныя артыкул... Болей »
Як цяжка дастукацца, дакрычацца да чалавечага сэрца, аслепленага нянавісцю. Якое яно кволае і нетрывалае — шчасце, калі яго не беражэш... Гэта добра разумеюць дырэктар школы Валянціна Жураўская, радыёхірург Чумакоў, шафёр Раманоўскі, бібліятэкар Ірына, машыністка Алачка Чмялёва і іншыя героі рамана. Усе яны мараць пра шчасце, але далёка не ўсе сапраўды шчаслівыя. Чэрствасць, эгаізм, няўменне валодаць сабою ламаюць лёсы, разбураюць сем’і... Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаны праблемам вяртання нацыянальных культурных каштоўнасцей у кантэкст куль'туры Беларусі, а ў выпадках наяўнасці юрыдычных падстаў (згодна з міжнародным правам) — фізічнага вяртання ў Беларусь каштоўнасцей, якія ў розныя часы былі вывезены за яе межы. Большасць дакументаў друкуецца ўпершынію, адначасова ўводзяцца тры новыя раздзелы: "3 друкаваных крыніц", у якім назапашваюцца матэрыялы, прысвечаныя праблемам... Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаны праблемам вяртання нацыянальных культурных каштоўнасцей у кантэкст культуры Беларусі, а ў выпадках наяўнасці юрыдычных падстаў (згодна з міжнародным правам) — фізічнага вяртання ў Беларусь каштоўнасцей, якія ў розныя часы былі вывезены за яе межы. У зборніку прадстаўлены матэрыялы Міжнароднага "круглага стала", прысвечанага стратам Беларусі ў час Другой сусветнай вайны, звесткі пра беларускія экспанаты і ар... Болей »