![]() |
![]() |
На адной кватэры жыді тры дружбакі: нампаліт камандзіра палка маёр Кудзельскі, старшы ўрач налка капітан медыцынскай службы Бародзіч і капітан Левакоўскі — інструктар палітаддзела злучэння. Дружба ў іх была даўняя, з часоў Айчыннай вайны. Але, як кажуць, нічога вечнага на зямлі няма. Першы ажаніўся Левакоўскі і пераехаў на другую кватэру. Не забавіўся і Бародзіч: цераз месяц згулялі вяселле, і ён перабраўся на кватэру да жонкі. Кудзельс... Болей »
“Пяшчота ліўня” – першы зборнік Эдуарда Акуліна. Раней ягоныя вершы друкаваліся ў рэспубліканскім друку (між іншым, у часопісе “Маладосць”). У зборнік, які выйшаў у серыі “Бібліятэка часопіса “Маладосць”, трапілі дэбютантскія вершы і паэма «Шлях да радзімы», прысвечаная памяці Максіма Багдановіча. Раннія творы Эдуарда Акуліна характарызуюцца свежым пошукам формы, нечаканасцю думкі, добраю навізной. Востра адчувае Эдуард Акулін усе зрухі... Болей »
Рагнеда, пра якую расказваецца ў аднаіменнай паэме Лявона Шпакоўскага-Случаніна, была дачкой полацкага князя Рагвалода, жонкай вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаслааавіча. Як сведчаць летапісы, Уладзімір гвалтоўна забраў Рагнеду ў свой гарэм. Але гордая палачанка не скарылася лёсу... Падзеі, апісаныя ў паэме, адбываліся ў другой палавіне дзесятага стагоддзя. Болей »
«Радовішча» — зборнік новых вершаў Міколы Аўрамчыка. Радовішча карыснага выкапня ў нетрах роднай зямлі, скарб яе прыроды, душэунае багацце у сэрцы чалавека, яго няўтольная прага адкрыц-цяў роздумам пра гэта прасякнуты вершы паэта. Гэта — дэённік сустрэч і развітанняў, у якім адчуваецца дарога, дарога ў простым і ў пераносным сэнсе слова. Болей »
У новай кнізе вядомага гісторыка і літаратуразнаўца прыводзяцца цікавыя факты і дакументы пра К. Каліноўскага, яго эпоху і паплечнікаў — шматлікіх удзельнікаў паўстання 1863 г., а таксама пісьменнікаў — В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Ф. Тапчэўскага, Я. Вуля (Э. Карафа-Корбута), Я. Купалу, В. Ластоўскага, пра пераемнасць традыцый беларускага культурнага і вызваленчага руху розных перыядаў. Болей »
У новую кнігу прозы лаўрэата Джяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшла аповесць, прысвечаная нашаму сённяшняму жыццю, супярэчліваму і нялёгкаму, праблемам чалавечай годнасці, роздуму над жыццём і смерцю, пошукам свайго на сваёй і не сваёй спрадвечнай зямлі. Гэтую ж тэму ўдакладняюць і развіваюць навелы і апавяданні празаіка. Дзённікі ж адгортваюць яшчэ адну старонку ў яго творча... Болей »
Старажытнае мястэчка Давыд-Гарадок ведалі даўно не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, бо гэта адзін з прызнаных цэнтраў кветкаводства. Жывуць у гэтым маляўнічым кутку прыпяцкага Палесся простыя і мудрыя, з прадпрымальніцкай жылкай людзі — гарадчукі, якія працай на зямлі, гандлем насення кветак і гародніны стварылі свой уласны дабрабыт. Аднак грошы, ды немалыя, прыводзяць і да злачынства. Пра ўсё гэта — добрае і кепскае, светл... Болей »
Аповесці і апавяданні новай кнігі празаіка прысвечаны сучаснай моладзі. Месца чалавека ў грамадстве, яго імкненні і надзеі, станаўленне характару — тое кола праблем, якія ставіць аўтар у аповесцях «Старая хата», «Доўгі дзень Мацака», «Гісторыя пра Любу Дворкіну» і апавяданнях. Болей »
Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў вёсцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГКТ Болей »
У кнізе апавядаецца пра адраджэнне і святкаванне ў Беоарусі купалля, Каляд, Раства Хрыстова, Новага Года, Гукання вясны, Радаўніцы і іншых свят ў 90-я гады ХХ стаг. Аўтар звяртае ўвагу на выкарыстанне аграрных традыцый, звычаяў, абрадаў, вераванняў і зараджэнне новых элементаў у мастацкім афармленні, тэатралізаваным і музычным выкананні, на праблему духоўнага адраджэння беларускай культуры. Выданне ілюстраванае. Разлічана на студэнтаў В... Болей »