![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1969
Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва БССР Рэдакцыя мастацкай літаратуры
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [8215]
На адной кватэры жыді тры дружбакі: нампаліт камандзіра палка маёр Кудзельскі, старшы ўрач налка капітан медыцынскай службы Бародзіч і капітан Левакоўскі — інструктар палітаддзела злучэння. Дружба ў іх была даўняя, з часоў Айчыннай вайны. Але, як кажуць, нічога вечнага на зямлі няма. Першы ажаніўся Левакоўскі і пераехаў на другую кватэру. Не забавіўся і Бародзіч: цераз месяц згулялі вяселле, і ён перабраўся на кватэру да жонкі. Кудзельскі некаторы час жыў адзін, а потым выбыў у другое злучэнне. Бародзіч трэці тыдзень сумаваў па дружбаку, і толькі тэрміновая работа па выпрабаванню лётчыкаў у баракамеры на вышыняўстойлівасць, якой ён займаўся з раніцы да цямна, адцягвала ўвагу, не дазваляла сумаваць. (фрагмент)
Каталёг: MiOKB
Героі рамана — савецкія лётчыкі-знішчальнікі і іх французскія сябры па зброі з палка «Нармандыя». Аўтар расказвае пра іх мужнасць, баявыя подзвігі, пра вялікую інтэрнацыянальную дружбу. Болей »
Пакуль начальнік аддзела кадраў гартаў асабістую справу лейтэнанта Кучынскага, той паспеў агледзець кбінет і, узлёгшы локцям на гладкі пафарбаваны бар’ер, паправіў шапку. «I куды ён мяне накіруе?» — падумаў Кучынскі, бо ўжо ведаў, што адзін полк злучэння стаіць у сямідзесяці кілометрах адсюль. Кучынскаму не хацелася туды ехаць. «Лепш-бы застацца тут, у горадзе», — не пакідала яго думка. (фрагмент) Болей »