Кнігу склалі паэмы і п’есы народнага песняра Беларусі Янкі Купалы. Некаторыя творы (трагікамедыя «Тутэйшыя», паэмы «Калека», «На куццю» і інш.) пасля доўгага забыцця вернуты чытачу. Болей »
Паэтаграфічны раман – гэта кніга пра Паэта, пра канкрэтнага, не выдуманага, не ўяўнага. Кніга пра Ўладзіміра Няклаева. Тут шмат прыватнага, асабістага. Шмат такога, чаго ня ўбачыш пры першай, другой, а нават пры сотай сустрэчы з гэтым чалавекам. Тут разважанні і высновы. Тут шацунак і сяброўскія жарты. “Някляеў — не проста прозвішча, а знак, сімвал, калі хочаце, стыль паводзін. Ягоная паэзія — заўсёднае паляванне на спакой, а сам ён, мі... Болей »
За зборнік апавяданьняў “Паэты-цары” Лявон Вашко ў 1997 годзе атрымаў літаратурную прэмію “Гліняны Вялес”, якую з 1993 года прызнае Таварыства Вольных Літаратараў. Як напісалі на адным з блогаў чытачы "Паэты-цары" Лявона Вашка гэты суцэльны далікатэсны кайф! Насамрэч, творчасьць Лявона Вашка – выключна для чытачоў з вытанчаным літаратурным густам, з выпрацаванымі навыкамі чытаньня і шуканьня схаванага, другадоннага, для тых, каму чытань... Болей »
У цэнтры ўвагі аўтара — нашы сучаснікі, людзі розных пакаленняў, розных лёсаў. Кнігу склалі апавяданні апошніх год, лейтматывам якіх з’яўляецца веліч і высакароднасць савецкага чалавека, яго дабрата і шчырасць. Гумарыстычныя апавяданні аўтара паказваюць чалавека ў розных канфліктных сітуацыях, высмейваюць тых, хто адыходзіць ад прынцыпаў нашай савецкай маралі — у працы, побыце, сям’і. Болей »
Імя Васіля Віткі (1911—1996), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, добра вядома чытачам. Ён аўтар шматлікіх кніг прозы і паэзіі, адрасаваных як дарослым, так і дзецям. У гэтую кнігу ўвайшлі лепшыя лірычныя і сатырычныя вершы паэта розных гадоў, а таксама казкі для дзяцей, за якія В. Вітка быў уцастоены высокай міжнароднай узнагароды — дыплома імя Х.-К. Андэрсена з занясеннем прозвішча пісьменніка ў Ганаровы спіс дацкага казачніка. Болей »
Кніга прозы вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Ніла Гілевіча — пра пасляваеннае юнацтва, з роздумамі пра дзень сённяшні. І ўсё, што напісана аўтарам «пра час і пра сябе», успрымаецца як вобраз пакалення, тых юнакоў і дзяўчат, якім, перажыўшы вайну, давялося яшчэ перажыць цяжкасці і нягоды пасляваенных гадоў. Кніга аўтабіяграфічная, толькі некаторыя імёны, па зразумелых прычынах, заменены. Болей »
«Перазовы» — новая кніга лірыкі Ніла Гілевіча, вынік творчай працы паэта за апошнія гады. Кніга тэматычна дзеліцца на тры раздзелы: вершы, прысвечаныя роднаму краю (сюды прымыкае і вянок санетаў «Нарач»); творы, у якіх гучыць незабыўная памяць пра вайну; і вершы пра дружбу беларускага народа з братнімі народамі. Болей »
Апавяданні, прадстаўленыя ў Зборніку “Перакат” – гэта сабраныя пад адну вокладку чалавечыя лёсы. Звычайна маладых людзей, якія апынуліся ў вельмі складаных жыццёвых сітуацыях. Маладая маці з маленькім сыночкам на руках шукае прытулку ў кляштары, а мужа за непакорнасць дзеючаму рэжыму забрала паліцыя. Малады хлапец, які пробуе знайсці вінаватага ў самагубстве брата. Удавец, душа якога ў адказ на дабрыню, адкрываецца і прымушае успамінам ... Болей »
У зборніку, які з’яўляецца своеасаблівым вынікам Міжнароднага “круглага стала”, прысвечанага мастацтву перакладу, змешчаны выступленні удзельнікаў, даследчыкаў літаратурных твораў і мастакоў слова, якія займаюцца перакладам. Побач з агульнымі, тэарэтычнымі пытаннямі аўтары рызглядаюць этапныя моманты гісторыі і методыкі перакладчацкага майстэрства, уплыў перакладаў на распаўсюд літаратуры па-за межы краіны. Труд перакладчыка цяжкі і скл... Болей »
Гаўрусёў Сцяпан, нарадзіўся 10.05.1931 г. у вёсцы Нова-Аляксандраўка Дрыбінскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілеўскую педагагічную навучальню (1951). Служыў у Савецкай Арміі. У 1954-1957 гг. быў супрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда», у 1964-1965 гг. - рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Сябра СП СССР з 1955 г. Памёр 12.03.1988 г. Болей »