![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 1995
Publisher: Мастацкая літаратура
Book Series: Першая кніга паэта
Sizes: 110 с., 17 см
ISBN: 985-02-0052-9
Category: Belles-Lettres
Copyright © 1995 by Анатоль Дэбіш
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy)
Copy Numbers: MiOKB — [8080]
Ці быў заняволены, абмежаваны дух нашых далёкіх продкаў, якія адушаўлялі кожнае дрэва, птушку і звера, сонца і вецер, кожную з’яву на зямлі і ў небе? Іхняе спасціжэнне свету не было занадта рацыянальным нават у побыце, яно грунтавалася на першародных пачуццях радасці і смутку, страху і гневу, удзячнасці і замілавання. Іхнім светапоглядам быў вобраз, а вобраз і ёсць аснова паэзіі, мастацтва. Думаю так, перачытаўшы вершы Анатоля Дэбіша, сабраныя нарэшце ў адну, асобную кніжку (многія з іх змешчаны ў часопісах, альманахах, у зборніку, выдадзеным сумесна з братам Васілём Дэбішам у серыі «Бібліятэка «Маладосці»). З імкнення пазнаць таямніцы быцця, даць вобразнае найменне састаўным яго часцінам народжаны гэтыя творы. Яны — суб’ектыўныя, як у паганскіх продкаў, адчуванні паэта, імпрэсіі, шчымліва-роздумны стан душы, навеяныя неабавязкова ўзвышанымі, але адухоўленымі рэаліямі: журліваю восенню, згадкамі пра маленства і маці, незнаёмым горадам і проста самотным пакоем, касцельнымі ды царкоўнымі дворыкамі, бяздонным зорным небам ці завейнаю куламессю.
Belarusian Authors: Дэбіш Анатоль
Belarusian publishers: Мастацкая літаратура
Catalog: Kamunikat.org | MiOKB
Паэт увайшоў у пару літаратурнай сталасці і майстэрства. Кожная старонка зборніка сведчыць менавіта пра гэта. Варта ўважліва прачытаць баладу «Сарэна», каб зразумець, што Анатоль Дэбіш дастаткова ўпэўнена і віртуозна спалучае ў сваёй творчай практыцы фальклёрнае хараство з пластыкай сучаснага пісьма. More »