Рублеўская Людмiла

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Людмiла Рублеўская.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Гаворыць радыё Вызваленьне..., Кніжка 1

Гаворыць радыё Вызваленьне...

Выбраныя матэрыялы Беларускае Рэдакцыі

Месца выхаду: Мюнхэн

Дата выхаду: 1956

Выдавец: Стараньнем Беларускае Рэдакцыі Радыя Вызваленьне

Памеры: 144с., 21см

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Мастацкая літаратура; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва; Крыніцы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [856]; MiOKB — [4962], [3004]

Беларуская Сэкцыя Радыя «Вызваленьне» пачала працу 20 травеня 1954 году пры згодзе й падтрымцы Рады БНР. Першыя 15-хвілінныя штодзённыя праграмы перасылаліся на Беларусь 24 разы на суткі. Ад 19 сакавіка 1956 году праграмы былі прадоўжаныя да 20 хвілін і перасылаюцца цяпер 18 разоў на суткі. Кажная беларуская радыёвая перадача лачынаецца словамі: «Тут Радыё «Вызваленьне». Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-Беларусаў з вольнага сьвету... Наш голас ёсьць вашым голасам, бо мы зьяўляемся часткай вас, часткай усіх Беларусаў». Гэткім чынам, будучы часткай цэлага беларускага народу, Беларуская Рэдакцыя Радыя «Вызваленьне» й гаворыць да свайго народу аб усім, што яго цікавіць і хвалюе: аб ягонай слаўнай мінуўшчыне, аб ягоным бяспраўным: палітычным, сацыяльным і нацыянальным жыцьці ў межах СССР — гэтага хвальшывага створу, накіненага паняволеным народам маскоўска-бальшаівіцкімі валадарамі.

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле