Севярынец Павал

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Павал Севярынец.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Юхнавец Янка, Шорах моўкнасьці

Шорах моўкнасьці

Вершы

Юхнавец Янка

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 1955

Выдавецтва/ друкарня: Выд. Уладзімера Пелясы

Памеры: 48с., 23 см

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1429]; MiOKB — [1297]

Грываў бель рашчэсавалі хмары, на небасхіл памалу ймкнулі. Каціўся месяц ім насустрач і целы іх ірваў, як куляй. Лятою птушкі рэха з долаў лунала дзесь за перавалы, і зоркі сходзілі з вышыняў напіцца смагла ў плёсах з хвалі. Так зырка вокны горнай хаткі калолі цемру сьвятлінёю і зіхацелі пад ваконьнем бярозы срэбнай лісьціною.

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Юхнавец Янка, Паэзія

Паэзія

Юхнавец Янка

Кніга паэзіі Янкі Юхнаўца (1921-2004) — унікальнае выданне паэтычнай спадчыны эміграцыйнага творцы, дзе сабраныя разам вершы і паэмы з усіх выдадзеных аўтарам зборнікаў, а таксама не ўвайшоўшыя ў іх. Паэт, што нарадзіўся ў в. Забродак (сёння Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.), у часе нямецкай акупацыі быў вывезены на працы ў Нямеччыну, адкуль у паваенны час перабраўся ў ЗША. Выданне поўнага збору паэтычных твораў Я. Юхнаўца павінна было б па... Болей »


pdf
Юхнавец Янка, Калюмбы

Калюмбы

Паэмы

Юхнавец Янка

Успомніўшы ліхую долю дзён, нядобрасьці мінуўшыя душы сваёй, ён пабарзьдзіў спыніцца ў пагардзе прад самай процьмай праклёнаў шчырых, што ведалі прастор прыпадкаў мроі: ачысьціцца ад волі людзей і бытнасьці не айяцанай нікому ніколі, ні Богам навет, ні чортам запаведніцкім, што можа жыць у собскай сіле прычасным справе памагача ужо злом даўно падможаны. (Калюмбы - фрагмент) Болей »


Проза

Юхнавец Янка

"Проза" Янкі Юхнаўца (1921–2004) — новая кніга ў серыі "Спадчына: агледзіны" — першае ў Беларусі выданне празаічнай спадчыны гэтага пісьменніка-эмігранта. Том склалі апавяданні, няскончаная аповесць "Яно", "Запіскі і зацемкі…". Напісаныя самабытнай мовай, арыгінальныя творы маюць паспрыяць вяртанню імя аўтара ў літаратуру. Болей »


Юхнавец Янка, Драмы

Драмы

Юхнавец Янка

Юхнавец, Янка (сапраўднае імя Юхнавец, Іван Змітрыкавіч) (21 лістапада 1921 – 6 студзеня 2004) — беларускі паэт, пісьменьнік, мастак, скульптар. Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Нямеччыне. З канца 1950-х жыў у ЗША. Выдаў зборнікі паэзіі «Шорах моўкнасьці», «Новая элегія», «Калюмбы». Ягонае жыцьцё зьвязанае з эміграцыяй, а творы толькі нядаўна пачалі друкавацца на Беларусі, бо за савецкім часам былі забароненыя. У сакавіку 2004 году Фундацыя... Болей »