Месца выхаду: Мюнхэн
Дата выхаду: 1955
Выдавец: Бацькаўшчына
Выдавецтва/ друкарня: Бацькаўшчына
Памеры: 240с., 25см
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Мэмуары
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1421]; MiOKB — [1227], [4966]
Гэты адьманах быў, бадай, першай ластаўкай ад суайчыннікаў за мяжой, ад тых, каго метадычна называлі здраднікамі, уцекачамі. Людзі, якіх лёс па розных прычынах і ў выніку розных падзей закінуў далёка ад радзімы, насамрэч ніколі не перасталі быць беларусамі і патрыётамі сваёй Бацькаўшчыны. Выдавалі беларускія газеты, часопісы, а з часам і мастацкую літаратуру. Сама назва зборніка “Ля чужых берагоў” выразна падкрэслівае адносіны эмігрантаў да зямлі, куды іх закінуў лёс. У большасці твораў прасочваецца туга за Радзімай, сум, настальгія па мінулым, па роднай зямельцы, па бацькоўскай хаце, якая засталася далёка, і вярнуцца ў якую давядзецца не кожнаму, або амаль нікому. Усе творы, надрукаваныя ў альманаху друкаваліся раней на старонках перыядычных выданняў, а менавіта ў газеце “Бацькаўшчына”. У зборнік увайшлі лепшыя з лепшых.
Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB | BTH