pdf
За правы чалавека, 3 (86) 2014

За правы чалавека

Віцебскі рэгіянальны праваабарончы бюлетэнь

3 (86) 2014

Вынесены прысуд па справе аб выбуху каля віцебскага КДБ 44-гадовая жанчына асуджаная на 4,5 гады пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе прызналі вінаватай у “незаконных дзеяньнях у адносінах выбуховых рэчываў” і “асабліва злосным хуліганстве”. Не ўдакладняецца, чаму свой хуліганскі ўчынак жанчына зьдзейсьніла каля будынку КДБ. Болей »


pdf
За правы чалавека, 2 (85) 2014

За правы чалавека

Віцебскі рэгіянальны праваабарончы бюлетэнь

2 (85) 2014

Як стала вядома з вартых даверу крыніц Віцебскага аблвыканкаму, на гутарку ў аддзел па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў выклікалі біскупа Аб’яднаньня Хрысьціян веры эвангельскай у Віцебскай вобласьці і пастара эвангельскай царквы “Новае жыцьцё”. Прычынай іх запрашэньня ў выканкам стала тое, што сябра царквы “Новае жыцьцё” Алена Шабуня зьяўляецца актывісткай “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”. Болей »


pdf
За правы чалавека, 1 (84) 2014

За правы чалавека

Віцебскі рэгіянальны праваабарончы бюлетэнь

1 (84) 2014

У папраўчай калёніі № 8 (г. Ворша) адбылося масавае атручваньне асуджаных ежай, прыгатаванай у сталоўцы ўстановы. Прычынай атручваньня сталі бляшанкі з тушонкай з выразна ўздутымі накрыўкамі, што былі выкарыстаныя для прыгатаваньня ежы асуджаным. Прычынай уздуцьця накрывак на бляшанках зь мяснымі кансэрвамі, магчыма, стала разьвіцьцё ў кансэрвах мікробаў батулізму, якія выдзяляюць у прадукт самы моцны ў прыродзе яд - батулятаксін. Атруц... Болей »


pdf
За правы чалавека, 12 (83) 2013

За правы чалавека

Віцебскі рэгіянальны праваабарончы бюлетэнь

12 (83) 2013

Музыкі зь Менску, якія хацелі паўдзельнічаць у канцэрце ў Віцебску, не змаглі выйсьці на сцэну. Пра гэта паведаміў адзін з музыкаў — Павал: «Мы даехалі цягніком зь Менску да Воршы. Там трэба было чакаць дзьве гадзіны, і мы выйшлі, каб прагуляцца. Раптам каля нас зьявіліся супрацоўнікі мясцовай міліцыі. Усіх адвялі ў пункт аховы, праверылі дадзеныя. Пасьля гэтага ў суправаджэньні некалькіх міліцыянтаў мы паехалі ў Віцебск. Там, як высьве... Болей »


pdf
За правы чалавека, 11 (82) 2013

За правы чалавека

Віцебскі рэгіянальны праваабарончы бюлетэнь

11 (82) 2013

Камітэт ААН па правох чалавека прыняў чарговае рашэньне на конт скаргі віцебскага актывіста КХПБНФ Сяргея Каваленкі. Гэтым разам рашэньне станоўчае: камітэт прызнаў, што Рэспубліка Беларусь парушыла правы актывіста, і цяпер цягам 180 дзён дзяржаўныя чыноўнікі абавязаныя аднавіць яго правы, якія былі парушаныя, выплаціць адпаведную кампэнсацыю ды зрабіць захады, каб гэткіх парушэньняў правоў грамадзян з боку дзяржавы не было ў буд... Болей »


pdf
За правы чалавека, 10 (81) 2012

За правы чалавека

Віцебскі рэгіянальны праваабарончы бюлетэнь

10 (81) 2012

Полацкі райвыканкам 29 кастрычніка правёў грамадзкія слуханьні па пытаньні зьнішчэньня дрэваў для будаўніцтва храма. Царква РПЦ будзе пабудаваная на тэрыторыі чыгуначнага шпіталя на ўскраіне Полацку. Для гэтага будзе сьпілавана 17 бяроз і прыгожая лістоўніца. Голас грамадзян, якія прапаноўвалі захаваць дрэвы, застаўся не пачуты. Чарговыя грамадзкія слуханьня жыхароў Полацку, як заўсёды, праходзілі ў вялікай залі Полацкага райвыканкаму. ... Болей »


pdf
За правы чалавека, 9 (80) 2013

За правы чалавека

Віцебскі рэгіянальны праваабарончы бюлетэнь

9 (80) 2013

20 верасьня віцебскі лекар Ігар Пастноў выйшаў на свабоду. Ура чэбнакансультацыйная камісія Віцебскага абласнога клінічнага цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі, у якiм Ігар Пастноў утрымліваўся гвалтоўна, прыняла рашэньне аб пераводзе яго на дзённы стацы янар. Ён паранейшаму мусіць праходзіць мэдычныя працэду ры, але начаваць будзе дома. Болей »


pdf
За правы чалавека, 8 (79) 2013

За правы чалавека

Віцебскі рэгіянальны праваабарончы бюлетэнь

8 (79) 2013

Доктар Ігар Пастноў, які супрацоўнічаў зь недзяржаўнымі мэдыямі і ня раз крытыкаваў мясцовыя ўлады на чале з губэрнатарам Аляксандрам Косінцам за занядбаны стан мэдыцыны ў рэгіёне і карупцыю, прымусова зьмешчаны ў закрытае аддзяленьне № 2 Віцебскага абласнога клінічнага цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі – менавіта ў гэтай установе ён працаваў. Каб зьмясьціць лекара ў вар’ятню, да яго прыйшлі на працоўнае месца і прад’явілі адпаведную... Болей »


pdf
За правы чалавека, 7 (78) 2013

За правы чалавека

Віцебскі рэгіянальны праваабарончы бюлетэнь

7 (78) 2013

За замах на ўстанаўленьне кантакту з супрацоўнікам замежнай спэцслужбы без прыкметаў здрады Радзіме рашэньнем Віцебскага абласнога суду Андрэй Гайдукоў прысуджаны да аднаго з паловай гадоў калёніі агульнага рэжыму. Асудзілі яго паводле артыкулу 3561 Крымінальнага кодэксу (устанаўленьне супрацоўніцтва са спэцыяльнай службай, ворганам бясьпекі або разьведвальным ворганам замежнай дзяржавы). Болей »


pdf
За правы чалавека, 06 (77) 2013

За правы чалавека

Віцебскі рэгіянальны праваабарончы бюлетэнь

06 (77) 2013

Старшыня КДБ Валер Вакульчык ня вытрымаў. «Шпіёнская справа», якую з такой радасьцю вёў КДБ у дачыненьні да апэратара наваполацкага «Нафтану» Андрэя Гайдукова, падобна, скончылася. Замест яе будзе нейкае іншая справа. Пра гэта Вакульчык заявіў 19 чэрвеня журналістам. Нагадаем, працэс над Гайдуковым праходзіць у Віцебскім абласным судзе ў зачыненым рэжыме. Вялікай праблемы ў гэтым Вакульчык ня бачыць: «Няма сумненьняў, што ўсё будзе... Болей »