У чацвер 18 снежня тры гады таму пайшоў з жыцця вядомы чэшскі грамадскі дзеяч і палітык Вацлаў Гавел. Дзеля ўшанавання памяці свайго паважанага ва ўсім свеце суайчынніка чэхі праводзяць ініцыятыву «Кароткія штаны для Вацлава Гавела». Болей »
Палітычны вязень, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч вельмі занепакоены сітуацыяй з іншым зняволеным па палітычных матывах Міколам Дзядком. 20 лістапада супраць Дзядка, якому да вызвалення пасля 4,5 гадоў зняволення заставаліся лічаныя месяцы, заведзена новая крымінальная справа – быццам за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы. Болей »
Паважаныя Берасцейцы, вы вылучылі мяне назіральнікам у Брэсцкую гарадскую тэрытарыяльную камісію па выбарах дэпутатаў Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання. Паводле позвы супрацоўнікі міліцыі выклікалі Аліну Літвінчук ў апорны пункт аховы парадку на 29 кастрычніка ў якасці сведкі па адміністрацыйнай справе, аднак ужо ў пастарунку высветлілася, што яна з’яўляецца “правапарушальніцай”. Болей »
У Баранавічах 24 верасня адбылося першае пасяджэнне гарадскога суда па грамадзянскай справе Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасці. Грамадскі актывіст скардзіцца на дзеянні намесніка начальніка гарадскога аддзела ўнутраных спраў падпалкоўніка Эльдара Вільчкоўскага, які, на думку Мікалая Чарнавуса, распаўсюдзіў пра яго зневажальныя звесткі, што падчас затрымання і пасля несанкцыянаванага страйку баранавіцкіх прадпрымальнікаў 2 лі... Болей »
Праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў 7 жніўня заяву на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыя Грамакоўскага, у якой патрабуе тлумачэнняў, на якой падставе быў забаронены пікет, які планавалі правесці 27 ліпеня Сяргей Гоўша, Вячаслаў Болбат і Рыгор Грык. У адказе гарвыканкама № 01-15/05/1 ад 14.07.2014г. адзначаецца, што арганізатары масавага мерапрыемства не выканалі патрабаванняў артыкула 5 Закона РБ ад 30 снежня 1997г. № 114-З “... Болей »
Каля тысячы подпісаў за летні перыяд за правядзенне “Народнага рэферэндуму” сабралі берасцейскія актывісты кампаніі “Гавары Праўду!”. Нягледзячы на сезон адпачынку, у Берасці працягваецца кампанія па зборы подпісаў. Актывісты кампаніі ходзяць ад дзвярэй да дзвярэй, распраўсюджваюць інфармацыю і высвятляюць праблемы людзей, - пра гэта распавёў прадстаўнік кампаніі Ігар Маслоўскі: Болей »
Куды падзелася права гарантаванае Канстытуцыяй "на свабодны і незалежны суд"? Доўгатэрміновы назіральнік па Берасцейскай вобласці Уладзімір Вялічкін пасля фармавання Берасцейскай гарадской камісіі зрабіў выснову, што парушаны прынцып справядлівасці выбараў: Болей »
Баранавічы: мясцовым прадпрымальнікам не даюць памяшкання для сходу Грамадскі актывіст і індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус 1 траўня накіраваў зварот да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, у якім просіць яго абавязаць Баранавіцкі райвыканкам прадставіць памяшканне для правядзення агульнага сходу індывідуальных прадпрымальнікаў Баранавіцкага каапрынку. Болей »
У якасьці кантактных тэлефонаў кандыдат Тарасаў Валеры Васілевіч, падаў нумар свайго працоўнага телефону (8-0162) 423412 і нумар тэлефону і факсу прыёмнай свайго кіраўніка – глаўурача УАЗ “Брэсцкай Центральнай паліклінікі” Кляуса Сяргея Вільгельмавіча - (8-0162) 426545, а таксама электронны адрас гэтай паліклінікі: asu_bcp@brest.by Болей »
Пасля шматлікіх скаргаў людзей, улады Мікашэвічаў узяліся вырашыць усе жыллёва-камунальныя праблемы аднамомантна. Яны не толькі асвятляюць цёмныя вуліцы, але і ўпарадкуюць падвалы дамоў, якія знаходзяцца ў аварыйным стане. Праўда, такое ўпарадкаванне падвалаў людзей не радуе, кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду”, кандыдат у дэпутаты гарадскога савета Леанід Дубаносаў. Болей »