|
|
У гэтым годзе нашаму выданню споўнілася 10 год - Tsaytshrift / Časopis быў заснаваны ў 2010 годзе, а першы том яго з’явіўся ў 2011. За гэта дзесяцігоддзе Часопіс «зажыў асабістым жыццём»: у яўрэйскім друку ёсць рэцэнзіі на штогоднік (напрыклад, у газеце Forwerts, у беларускім, малдаўскім, нямецкім навуковым друку); мы прапаноўвалі рэдкія і цікавыя матэрыялы; Часопіс індэксуецца ў спецыяльных сістэмах EBSCO i RAMBI і трапіў у пэўныя пака... Więcej »
Рэдакцыйная калегія штогодніка «Цайтшрыфт» («Часопiс») рада прадставіць чытачу трэці том нашага выдання. Тры гады існавання часопіса – добрая нагода, каб падвесці вынік нашай справы. З гэтай мэтай Цэнтрам яўрэйскіх даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта разам з нашымі партнёрамі з Цэнтра «Сэфер» на ХХ міжнароднай канферэнцыі па іудаіцы ў Маскве (3–5 лютага 2013 г.) быў арганізаваны «круглы стол» рэдактараў яўрэйскіх навук... Więcej »
Мінуў год з таго моманту, калі Цэнтр яўрэйскіх даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта і універсітэцкае выдавецтва зрабілі першы том штогодніка «Цайтшрыфт». Ён задумваўся як працяг старых традыцый, што былі закладзены ў 1920-х гг. заснавальнікамі яўрэйскай навукі ў Мінску. Зараз можна з упэўненасцю казаць, што новае выданне сталася ўдалым: мы ўзялі даволі высокі акадэмічны ўзровень, які быў забяспечаны работай нашых аўтара... Więcej »
Цэнтр вывучэння гісторыі і культуры яўрэйства на Беларусі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта мае гонар прадставіць чытачу акадэмічнае выданне, што прысвечана розным аспектам даследванняў у галіне іудаікі, штогоднік «Цайтшрыфт». Рэдакцыйная калегія разглядае дадзенае выданне як працяг старых традыцый беларускай іудаікі, што былі закладзены часопісам «Цайтшрыфт», які выдаваўся яўрэйскім аддзелам/сектарам Беларускай Акадэміі навук у 1... Więcej »