Месца выхаду: Менск-Вільня
Дата выхаду: 2011
Рэдактар: Шавялёў Зміцер
Рэдакцыйная калегія: Замойскі Андрэй (Беларусь), Маркоўскі Артур (Польшча), Палян Аляксандра (Расія), Разэнблат Яўген (Беларусь)
Выдавец: Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, Цэнтр вывучэння гісторыі і культуры яўрэйства на Беларусі
Copyright © 2011 by Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, Цэнтр вывучэння гісторыі і культуры яўрэйства на Беларусі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Цэнтр вывучэння гісторыі і культуры яўрэйства на Беларусі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта мае гонар прадставіць чытачу акадэмічнае выданне, што прысвечана розным аспектам даследванняў у галіне іудаікі, штогоднік «Цайтшрыфт». Рэдакцыйная калегія разглядае дадзенае выданне як працяг старых традыцый беларускай іудаікі, што былі закладзены часопісам «Цайтшрыфт», які выдаваўся яўрэйскім аддзелам/сектарам Беларускай Акадэміі навук у 1926–1931 гг. Тады Менск па праву быў адным з цэнтраў яўрэйскага культурнага і інтэлектуальнага жыцця. З’яўленнем новага навуковага часопіса выдаўцы паспрабавалі абазначыць стан беларускай і ўсходне‑еўрапейскай даследчыцкай думкі па некаторых актуальных праблемах іудаікі ў новых умовах развіцця гуманітарнай навукі на мяжы ХХ–ХХІ стст. І таму калектыў яўрэйскага цэнтра ЕГУ прадстаўляе той жа самы «Цайтшрыфт», але ў новым, сучасным фармаце. (Ад рэдакцыйнай калегіі).
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Цайтшрыфт
Рэдакцыйная калегія штогодніка «Цайтшрыфт» («Часопiс») рада прадставіць чытачу трэці том нашага выдання. Тры гады існавання часопіса – добрая нагода, каб падвесці вынік нашай справы. З гэтай мэтай Цэнтрам яўрэйскіх даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта разам з нашымі партнёрамі з Цэнтра «Сэфер» на ХХ міжнароднай канферэнцыі па іудаіцы ў Маскве (3–5 лютага 2013 г.) быў арганізаваны «круглы стол» рэдактараў яўрэйскіх навук... Болей »
Мінуў год з таго моманту, калі Цэнтр яўрэйскіх даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта і універсітэцкае выдавецтва зрабілі першы том штогодніка «Цайтшрыфт». Ён задумваўся як працяг старых традыцый, што былі закладзены ў 1920-х гг. заснавальнікамі яўрэйскай навукі ў Мінску. Зараз можна з упэўненасцю казаць, што новае выданне сталася ўдалым: мы ўзялі даволі высокі акадэмічны ўзровень, які быў забяспечаны работай нашых аўтара... Болей »