Голуб Юрка

Юрка Голуб нарадзіўся 20 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Горна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта працаваў на Гродзенскай студыі тэлебачання і ў абласной газеце «Гродзенская праўда». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1971 г.

10 гадоў узначальваў Гарадзенскую абласную арганізацыю Саюза беларускіх пісьменнікаў. Паэт, перакладчык. Лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя А.Куляшова. Аўтар кніг паэзіі “Гром на зялёнае голле”, “Дрэва навальніцы”,”Векапомнае поле”,”Сын небасхілу”, Поруч з дажджом”,”Зажураны камень”,”Брама зімы”,”Багра”.

Памёр Юрка Голуб 12 кастрычніка 2020 года ў Горадні.

 

Голуб Юрка :: Выданьні

Голуб Юрка, Птушыны радавод

Птушыны радавод

вершы

Голуб Юрка

У зборніку «Птушыны радавод» аўтар звяртаецца да крылатых насельнікаў нашых абшараў. Кожная з прадстаўленых у вершаваных радках птушак акрамя ўсяго вызначае і «сваю» літару беларускай азбукі. I атрымліваецца тое даступна, свежа і дасціпна. Болей »


pdf
Голуб Юрка, Брама зімы

Брама зімы

Кніга паэзіі

Голуб Юрка

Вершы паэта Юркі Голуба ўпэўнены ў моцы роднага слова, адкуль і вынікаюць, каб імкнуцца на абсяг людскасці. Гэты зборнік атрымаў аўтарскую метрыку на існасць за дзесяць гадоў таму, але яго сёлетняе з'яўленне сведчыць, што паэтычны радок можа часова затрымацца ў дарозе да чытача, але ні ў якім разе не заняпасці назаўсѐды. “Брама зімы” – не забарончая мяжа, а кропка адліку на дальнейшым шляху паэта з адметным почыркам і ладам. Болей »


pdf
Голуб Юрка, Багра

Багра

вершы, паэма

Голуб Юрка

Багра – новая кніга паэзіі Юркі Голуба, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, згуртавала ў сабе творы, пакліканыя жыццём. Вершы абгрунтаваны пранізлівай думкай, насычаны адмысловай метафарай, выкананы выразным і дакладным радком майстра з адметным почыркам і светапоглядам. Паэма “Заснежаны сшытак“ апіраецца на лёсы і постаці суайчыннікаў аўтара, якія з`яўляюцца метчыкамі нашага шляху і носьбітамі людскасці. Болей »


pdf
Hołub Jurka, Znad Niemeńskich stron

Znad Niemeńskich stron

Hołub Jurka

Jurka Hołub - białoruski poeta. Urodził się 20 października 1947 roku w pobliżu Zelwy na Grodzieńszczyźnie. Ukończył Wydział Filologiczny na Białoruskim Państwowym Uniwersytecie w Mińsku. Pracował jako dziennikarz w telewizji i w prasie. Laureat Literackiej Nagrody im. Arkadzia Kulaszowa. W stołecznych wydawnictwach ukazały się m.in. zbiory jego poezji: “Hrom na zialonaje holle” (1969), “Drewa nawałnicy” (1973), “Wiekapomnaje pole” (197... Болей »


pdf
Голуб Юрка, Сын небасхілу

Сын небасхілу

вершы

Голуб Юрка

Паэт Юрка Голуб (нарадзіўся ў 1947 г., жыве і працуе ў Гродне), аўтар кніг «Гром на зялёнае голле», «Дрэва навальніцы», «Незабыўнае поле», «Помню пра цябе», мае свой творчы голас, сваю манеру пісьма. Арыгінальныя па думцы і на выкананні, насычаныя нечаканымі метафарамі і параўнаннямі, яго вершы хвалююць, запамінаюцца. У новай кнізе паэта «Сын небасхілу» чытач знойдзе канкрэтныя зямныя рэаліі, убачыць постаці сваіх папярэднікаў і сучасні... Болей »


pdf
Голуб Юрка, Помню пра цябе

Помню пра цябе

вершы

Голуб Юрка

У чацвёртай па ліку кнізе вершаў паэт застаецца верным сваім вытокам — непаўторнай Бацькаўшчыне, глыбінным карэнням чалавечай душы, усяму, што створана людскім розумам і рукамі Болей »


pdf
Голуб Юрка, Векапомнае поле

Векапомнае поле

Вершы

Голуб Юрка

«Векапомнае поле» — трэцяя кніга паэта. Наша радзінная зямля, якая нясе ў сабе балючую памяць пра барозны варожых танкавых гусеніц, а цяпер, абходжаная людскімі рукамі, дае чалавеку сілу і хлеб. У зборнік уключаны вершы двух апошніх гадоў. Болей »


pdf
Голуб Юрка, Дрэва навальніцы

Дрэва навальніцы

лірыка

Голуб Юрка

«Дрэва навальніцы» — другая кніга маладога паэта. З юнацкім захапленнем піша аўтар пра непаўторную прыгажосць роднага краю, вядзе шчырую гаворку с нашым сучаснікам, якому, як і самаму паэту, выпала шчасце дбаць пра нашу будучыню. Болей »


pdf
Скрыжалі памяці, Кніга другая

Скрыжалі памяці

З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны

У другую кнігу «Скрыжаляў памяці» ўвайшлі творы пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Уключаны таксама ўспаміны і артыкулы, прысвечаныя памяці гэтых літаратараў. Выданне прысвячаецца 60-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 7 (155) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

7 (155) 2019

Ці ведаеце вы, што натхняе ці, наадварот, астуджвае творчы патэнцыял пісьменніка? Сёлета Каралеўскае літаратурнае таварыства Брытаніі зрабіла даследаванне пад назвай «Мой уласны пакой». І ніцыятары даследавання натхніліся працай вядомай брытанскай пісьменніцы і літаратурнай крытыкесы Вірджыніі Вулф (Virginia Woolf; 1882–1941) «Свой пакой» (1929), дзе сцвярджаецца, што аўтар можа стаць сапраўды свабодным і здольным ствараць шэдэўры толь... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя