pdf
Вольная Серабранка, 4 (16) 2009

Вольная Серабранка

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

4 (16) 2009

Па кім звоніць чарнобыльскі звон? “Чарнобыльскі Шлях” адбудзецца 26 красавіка, збор а 12 гадзіне каля будынка Акадэміі навук. Мяркуецца, што шэсце пройдзе праспектам Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа, а адтуль да чарнобыльскай капліцы, што на рагу вуліц Карастаянава і Арлоўскай. Імпрэзы пройдуць у абласных цэнтрах Беларусі, а таксама на Ас­травеччыне. Цэнтр падтрымкі чар­нобыльскіх ініцыятыў будзе ладзіць прагляд фільмаў на чарнобыльс... Болей »


pdf
Вольная Серабранка, 3 (15) 2009

Вольная Серабранка

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

3 (15) 2009

Рынкавы індыкатар. Паводле супрацоўнікаў рынку “Свелта”, справы ў прадпрымальнікаў пагаршаюцца. Дзяржава падвысіла падаткі, а пакупнікоў рэзка паменела. Пад ціскам стыхійных пратэстаў пасля разавай дэвальвацыі напачатку года ўдалося дабіцца зніжэння арэндных ставак на 20%, аднак арэндныя плацяжы працягваюць налічацца ў еўра, і ад “паўзучай” дэвальвацыі ніхто не абаронены. Урад з новага года павялічыў каэфіцыент, які прымяняецца да стаўк... Болей »


pdf
Вольная Серабранка, 2 (14) 2009

Вольная Серабранка

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

2 (14) 2009

Нашы ў Радзе. Жыхар Серабранкі, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў запрошаны ў склад Грамадска-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У гутарцы з нашым карэспандэнтам спадар Трусаў пагадзіўся падзяліцца сваімі ўражаннямі з гэтай нагоды. – Спадар Алег, адбылося першае паседжанне Грамадска-кансультатыў­най рады. Пакуль мала хто верыць, што Лукашэнка змяніўся і пачне нарэшце прыслухоўвацца да но... Болей »


pdf
Вольная Серабранка, 1 (13) 2009

Вольная Серабранка

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

1 (13) 2009

Будоўля раёна. Пасля трохтыднёвага перапынку каля кіно “Салют” зноў натужна пачаў расці некалі скандальны хмарачос. Нагадаем, у “ВС” № 4 (2007 г.) і № 2 (2008 г.) друкавалася гісторыя барацьбы жыхароў суседніх дамоў супраць ушчыльненай забудовы. Жыхары збіралі подпісы, дасылалі калектыўныя лісты нават мэру Мінска з просьбай адмовіцца ад будаўніцтва. Тады людзі слушна казалі пра дэфіцыт дваровых тэрыторый і зялёных зон, які яшчэ больш аб... Болей »


pdf
Вольная Серабранка, 08 (12)

Вольная Серабранка

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

08 (12)

На наступны дзень пасля маршу пратэсту на серабранаўскім рынку “Свелта” адбыўся невялічкі стыхій­ны мітынг працоўных. Сабраліся ўсе, хто мог кінуць на калегаў тавар – каля паўсотні дробных гандляроў, пераважна жанок. Рэй ізноў жа вёў старшыня прадпрымальніцкага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка. Некалькі слоў сказаў лідэр ІПэшнікаў “Свелты” Сяргей. Большасць працаўнікоў “Свел­ты” падтрымалі акцыю 15 снежня і патрабавалі ад сваіх... Болей »


pdf
Вольная Серабранка, 07 (11)

Вольная Серабранка

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

07 (11)

Нягледзячы на тое, што, павод­ле слоў кіраўніка краіны, крызісу ў нас няма, жыхары Серабранкі, значная частка якіх працуе на МАЗе, МТЗ, ММВЗ, пачынаюць атрымліваць трывожныя сігналы з родных прадпрыемстваў. Як паведамілі нашаму выданню кампетэнтныя крыніцы з Мінскага аўтамабільнага заводу, адбываецца істотнае скарачэнне вытворчасці, бо рэзка абвастрылася праблема са збытам прадукцыі. З-за сусветнага эканамічнага крызісу традыцыйныя паку... Болей »


pdf
Вольная Серабранка, 06

Вольная Серабранка

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

06

Рытуал галасавання. 28 верасня серабранскі дэсант удзельнічаў у назіранні за выбарамі ў Ясенінскай акрузе № 100, дзе балатавалася сябра Сойму ПБНФ Валянціна Свяцкая. На выбарчым пункце № 294, у сярэдняй школе на праспекце Любімава, дзе выпала назіраць мне і Арцёму Ляву, верхаводзіў дырэктар школы Уладзімір Стома, а камісія складалася з падначаленых яму настаўніц (што праўда, некаторыя праўнікі лічаць гэта парушэннем). Адрозна ад сваіх к... Болей »


pdf
Вольная Серабранка, 05

Вольная Серабранка

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

05

Мікалай Лазавік: Няхай агітуюць за байкот “Агітацыя за байкот выбараў у Беларусі не забаронена. Я бачыў налепкі, што заклікаюць байкатаваць парламенцкія выбары. Няхай агітуюць. Гэта таксама свайго роду агітацыя за выбары,” – лічыць сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. Улады з усяе сілы імкнуцца калі не дэмакратызаваць выбарчы працэс, то стварыць бачнасць яго дэмакратызацыі. ... Болей »


pdf
Вольная Серабранка, 04

Вольная Серабранка

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

04

На дыктоўку трапілі не ўсе Як вядома, 23 сакавіка па ўсёй краіне прайшла першая нацыянальная дыктоўка, у якой узялі ўдзел і ўсе ахвотныя серабранцы. Ці амаль усе… Напярэдадні ў суботу, 22 сакавіка, са стосам Вашай газеты былі затрыманыя дзве жыхаркі нашага мікрараёна Алена Н. і Марыя А. Дзвюх пенсіянерак адвезлі ў РУУС, дзе з імі разбірацца прыехаў асабіста намеснік начальніка Сяргей Каяловіч(!). Гэтая службовая асоба загадала запраторы... Болей »


pdf
Вольная Серабранка, 03

Вольная Серабранка

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

03

Дзень Волі Мы рады сустрэцца з Вамі, шаноўны чытач, і прэзентаваць Вам наш чарговы, сакавіцкі нумар. Прыйшла вясна... Вясна асаблівага года. Сёлета адзначаюцца 90-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), якая была абвешчана ў Мінску вясной 1918 года. 25 сакавіка таго ж года Рада БНР абвясціла незалежнасць нашай краіны. Незалежная дзяржава тады была прызнана шэрагам краін свету. Няхай жа вясна расцвіце не толькі ў нашых дварах, лец... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя