Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008-12
Рэдактар: Лагодны Артур
Выдавец: Супольнасць дэмакратычных актывістаў Ленінскага раёна г. Мінска
Copyright © 2008 by Вольная Серабранка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
На наступны дзень пасля маршу пратэсту на серабранаўскім рынку “Свелта” адбыўся невялічкі стыхійны мітынг працоўных. Сабраліся ўсе, хто мог кінуць на калегаў тавар – каля паўсотні дробных гандляроў, пераважна жанок. Рэй ізноў жа вёў старшыня прадпрымальніцкага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка. Некалькі слоў сказаў лідэр ІПэшнікаў “Свелты” Сяргей. Большасць працаўнікоў “Свелты” падтрымалі акцыю 15 снежня і патрабавалі ад сваіх лідэраў адказу на пытанне: “Што рабіць далей?” Спадзяванні дробных бізнесоўцаў, што іхні пратэст, выказаны двухтысячным маршам прадпрымальнікаў без падтрымкі грамадства, будзе пачуты ўладамі, не спраўдзіліся. Не спраўдзілася таксама інфармацыя напярэдадні рэспубліканскага страйку і шэсця аб тым, што ўлады разглядаюць прапанову Мінэканомікі аб захаванні для дробных прадпрымальнікаў ранейшых умоў працы. Шумчанку давялося рэагаваць на крытыку за, па некаторых ацэнках, не вельмі ўдалую арганізацыю акцыі пратэсту (галоўным чынам, за яе нешматлюднасць).
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Вольная Серабранка
Па кім звоніць чарнобыльскі звон? “Чарнобыльскі Шлях” адбудзецца 26 красавіка, збор а 12 гадзіне каля будынка Акадэміі навук. Мяркуецца, што шэсце пройдзе праспектам Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа, а адтуль да чарнобыльскай капліцы, што на рагу вуліц Карастаянава і Арлоўскай. Імпрэзы пройдуць у абласных цэнтрах Беларусі, а таксама на Астравеччыне. Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў будзе ладзіць прагляд фільмаў на чарнобыльс... Болей »
Рынкавы індыкатар. Паводле супрацоўнікаў рынку “Свелта”, справы ў прадпрымальнікаў пагаршаюцца. Дзяржава падвысіла падаткі, а пакупнікоў рэзка паменела. Пад ціскам стыхійных пратэстаў пасля разавай дэвальвацыі напачатку года ўдалося дабіцца зніжэння арэндных ставак на 20%, аднак арэндныя плацяжы працягваюць налічацца ў еўра, і ад “паўзучай” дэвальвацыі ніхто не абаронены. Урад з новага года павялічыў каэфіцыент, які прымяняецца да стаўк... Болей »
Нашы ў Радзе. Жыхар Серабранкі, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў запрошаны ў склад Грамадска-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У гутарцы з нашым карэспандэнтам спадар Трусаў пагадзіўся падзяліцца сваімі ўражаннямі з гэтай нагоды. – Спадар Алег, адбылося першае паседжанне Грамадска-кансультатыўнай рады. Пакуль мала хто верыць, што Лукашэнка змяніўся і пачне нарэшце прыслухоўвацца да но... Болей »
Будоўля раёна. Пасля трохтыднёвага перапынку каля кіно “Салют” зноў натужна пачаў расці некалі скандальны хмарачос. Нагадаем, у “ВС” № 4 (2007 г.) і № 2 (2008 г.) друкавалася гісторыя барацьбы жыхароў суседніх дамоў супраць ушчыльненай забудовы. Жыхары збіралі подпісы, дасылалі калектыўныя лісты нават мэру Мінска з просьбай адмовіцца ад будаўніцтва. Тады людзі слушна казалі пра дэфіцыт дваровых тэрыторый і зялёных зон, які яшчэ больш аб... Болей »
Нягледзячы на тое, што, паводле слоў кіраўніка краіны, крызісу ў нас няма, жыхары Серабранкі, значная частка якіх працуе на МАЗе, МТЗ, ММВЗ, пачынаюць атрымліваць трывожныя сігналы з родных прадпрыемстваў. Як паведамілі нашаму выданню кампетэнтныя крыніцы з Мінскага аўтамабільнага заводу, адбываецца істотнае скарачэнне вытворчасці, бо рэзка абвастрылася праблема са збытам прадукцыі. З-за сусветнага эканамічнага крызісу традыцыйныя паку... Болей »
Рытуал галасавання. 28 верасня серабранскі дэсант удзельнічаў у назіранні за выбарамі ў Ясенінскай акрузе № 100, дзе балатавалася сябра Сойму ПБНФ Валянціна Свяцкая. На выбарчым пункце № 294, у сярэдняй школе на праспекце Любімава, дзе выпала назіраць мне і Арцёму Ляву, верхаводзіў дырэктар школы Уладзімір Стома, а камісія складалася з падначаленых яму настаўніц (што праўда, некаторыя праўнікі лічаць гэта парушэннем). Адрозна ад сваіх к... Болей »
Мікалай Лазавік: Няхай агітуюць за байкот “Агітацыя за байкот выбараў у Беларусі не забаронена. Я бачыў налепкі, што заклікаюць байкатаваць парламенцкія выбары. Няхай агітуюць. Гэта таксама свайго роду агітацыя за выбары,” – лічыць сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. Улады з усяе сілы імкнуцца калі не дэмакратызаваць выбарчы працэс, то стварыць бачнасць яго дэмакратызацыі. ... Болей »
На дыктоўку трапілі не ўсе Як вядома, 23 сакавіка па ўсёй краіне прайшла першая нацыянальная дыктоўка, у якой узялі ўдзел і ўсе ахвотныя серабранцы. Ці амаль усе… Напярэдадні ў суботу, 22 сакавіка, са стосам Вашай газеты былі затрыманыя дзве жыхаркі нашага мікрараёна Алена Н. і Марыя А. Дзвюх пенсіянерак адвезлі ў РУУС, дзе з імі разбірацца прыехаў асабіста намеснік начальніка Сяргей Каяловіч(!). Гэтая службовая асоба загадала запраторы... Болей »
Дзень Волі Мы рады сустрэцца з Вамі, шаноўны чытач, і прэзентаваць Вам наш чарговы, сакавіцкі нумар. Прыйшла вясна... Вясна асаблівага года. Сёлета адзначаюцца 90-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), якая была абвешчана ў Мінску вясной 1918 года. 25 сакавіка таго ж года Рада БНР абвясціла незалежнасць нашай краіны. Незалежная дзяржава тады была прызнана шэрагам краін свету. Няхай жа вясна расцвіце не толькі ў нашых дварах, лец... Болей »
Мы рады зноў сустрэцца з Вамі, шаноўны чытач, і прэзентаваць Вам наш чарговы, ужо лютаўскі нумар. Так, лютаўскі, нягледзячы на тое, што ў вокны ўжо барабаніць кроплямі талага лёду вясна. Няхай жа вясна расцвіце не толькі ў нашых дварах, лецішчах, лясах і палях, але і ў нашых сэрцах. Няхай адчуванне вясны і свабоды заўсёды застаецца разам з намі. Але не будзем забягаць наперад, бо гэта ўжо тэма наступнага нумару :). Праблема жылля хвалюе... Болей »