Чарговы выпуск альманаха змяшчае матэрыялы па розных праблемах гісторыі Гродна і Гродзеншчыны. Сярод тэмаў нумару: паліцэйскі нагляд у горадзе над Нёманам у першай палове ХІХ ст., «сімвалічнае прысваенне» гарадской прасторы «заходнерускімі» дзеячамі 60–х гадоў ХІХ ст., архітэктурна–планіровачныя змены ў міжваенным Гродна, гродзенскі водгук маскоўскай «справы лекараў» і іншыя праявы дзяржаўнага антысемітызму ў Савецкай Беларусі канца 194... Болей »
Чарговы выпуск альманаха працягвае тэму вызвольнага паўстання 1863 — 1864 гг. Менавіта яму прысвечаныя амаль усе матэрыялы. Упершыню друкуюцца па-беларуску з грунтоўнымі каментарамі праца знакамітага гарадзенскага гісторыка ХХ ст. Юзафа Ядкоўскага «1863 год у Гродзенскім павеце», а таксама мемуарны твор паўстанцкага камандзіра 1863—1864 гг. Антонія Баранцэвіча «Апошнія дні коннага літоўскага атрада». Апроч таго паказваюцца іншыя старонк... Болей »
Чарговы выпуск альманаха, прысвечаны 150-годдзю вызвольнага паўстання 1863 г. Большасць матэрыялаў звязаныя менавіта з гэтай падзеяй у гісторыі горада. Апроч таго традыцыйна разглядаюцца малавядомыя старонкі гісторыі Гродна і гістарычнай палітыцы. Разлічаны на шырокае кола чытачоў. Болей »
Чарговы выпуск альманаха, прысвечаны малавядомым старонкам гісторыі Горадні і сучаснай гістарычнай палітыцы. Апроч дыскусійных матэрыялаў раздзелу “Рэканструкцыя” супраць гісторыі ўвазе чытачаў прапануюцца гістарычныя дакументы, аналітычныя тэксты і фотаздымкі. Разлічаны на шырокае кола прыхільнікаў гісторыі. Болей »
Чарговы выпуск альманаха працягвае тэму «рэканструкцыі» гістарычнай Горадні, якая ператвараецца ў вынішчэнне адметнасці горада. Большасць матэрыялаў прысвечаныя праблеме «аднаўлення» Барысаглебскай (Каложскай) царквы ХІІ ст. Выпуск скадаецца з дакументальных і аналітычных матэрыялаў, фотаздымкаў. Болей »
Гэты выпуск альманаха “Горад святога Губерта” працягвае тэму “рэканструкцыі” цэнтра Горадні, якая ўсё больш ператвараецца ў сапраўднае знішчэнне гістарычнай унікальнасці гораду. Выпуск складаецца з дакументальных і аналітычных матэрыялаў, фотаздымкаў. Альманах адрасаваны ўсім, каго хвалюе як мінулае беларускіх гарадоў, так і іх будучыня. Болей »
Спэцыяльны выпуск гарадзенскага альманаху Горад Сьв. Губэрта прысьвечаны актуальнай сытуацыі ў Гародні, якая датычыць зьнішчэньян старога гораду. Гародня за часы савецкага панаваньня страціла вельмі шмат гісторыка культурных каштоўнасьцяў, будынкаў, якія неразрыўна зьвязаныя з гісторыяй Гародні і Беларусі. У 1961 годзе Гародня пазбавілася аднаго з найстарэшых сакральных будынкаў – Фары Вітаўта. Тады рашэньне прымалі на найвышэйшым узр... Болей »
Гісторыя Гародні асвятляецца ва ўспамінах жыхароў горада, якія былі сведкамі і непасрэднымі ўдзельнікамі многіх падзеяў жыцця горада ў мінулым стагоддзі. Успаміны перамяжоўваюцца гістарычнымі даведкамі і ілюстрацыямі. Першы выпуск альманаха складаецца з трох раздзелаў "Гародня ў другой сусветнай вайне. 1939-1945 г.", "Фара Вітаўта" і "Памяць". Выданне адрасаванае ўсім, каго цікавіць мінуўшчына Беларусі і гістарычны лёс Гародні ў XX ст. Болей »