Актывісты спрабавалі зьмяніць сытуацыю праз звароты ў суды, патрабуючы скасаваць або зьмяніць невыканальнае рашэньне, але ўсе іх намаганьні былі беспаспяховымі. Паводле судзьдзяў, рашэньне Віцебскага гарвыканкаму прайшло юрыдычную экспэртызу, прызнанае не парушаючым дзейнае заканадаўства, а таму няма патрэбы нешта зьмяняць. Болей »
Трое сутак да суду віцебскі актывіст КХП-БНФ ужо адбыў у ізалятары часовага ўтрыманьня, трымаючы галадоўку. Ён быў зьмешчаны пад варту 24 сьнежня – у той дзень у Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг. На судовы працэс, які адбыўся 27 сьнежня Сяргея Каваленку прывезьлі ў кайданках, што асабліва абурыла сваякоў і праваабаронцаў. Болей »
Сябра партыі КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў пакінуў запіс у кнізе заўвагаў і прапановаў суду Чыгуначнага раёну Віцебску. Ён паскардзіўся на парушэньне працэсуальных нормаў судзьдзёй Аленай Цыганковай, якая не пусьціла яго на адкрытае судовае паседжаньне. Вынік: скарга прызнаная абгрунтаванай. У выпадку паўторнага такога парушэньня з боку судзьдзі яна будзе прыцягнутая да адказнасьці, паабяцала партыйнаму актывісту старшыня суду Раіса Лупянкова. Болей »
З моманту, калі ў сеціве распаўсюдзілася відэа з Полацку, якое выклікала рэзананс, мінуў тыдзень. У ім фігуруе «цывільны» Volkswagen, за стырном якога знаходзіўся апрануты ў форму супрацоўніка ДАІ мужчына. Кіроўца змушае аўтара роліку на Mercedes спыніцца, пасьля чаго падыходзіць і зьвяртаецца да яго ў нецэнзурнай форме. Паводле слоў аўтара роліку Міхаіла, ужо ў мінулую пятніцу адбыўся суд паводле двух артыкулаў КаАП, у якасьці абвінава... Болей »
Намесьнік пракурора Гарадоцкага раёну Максім Зіновік распавёў пра крадзеж больш за чвэрць мільярду рублёў з заробкаў работнікаў Гарадоцкага прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак праз завышэньне заробкаў. Гэтае крымінальнае злачынства было зьдзейсьненае 49-гадовай бухгальтаркай КУВП «Гарадоцкае прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак» цягам 23 месяцаў падчас падрыхтоўкі і правядзеньня сьвята працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласьці «Даж... Болей »
Калектыўны ліст да Архіяпіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя падрыхтавалі мясцовыя краязнаўцы, занепакоеныя станам помніку архітэктуры, які належыць Віцебскай эпархіі праваслаўнай царквы. Ужо 10 гадоў будынак стаіць бяз даху, і аршанцы вымушаныя назіраць, як на іхных вачох рабураецца гістарычная каштоўнасьць, перададзеная мясцовымі ўладамі Віцебскай эпархіі. Болей »
Жыхар Віцебску Павал Тулубенскі зьвярнуўся з заявай у Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусі. У сваёй заяве ён просіць кіраўніцтва вышэйшай судовай інстанцыі краіны прыцягнуць да адказнасьці і адхіліць ад займаемай пасады старшыню суду Кастрычніцкага раёну Віцебску Яўгена Бурунова. На думку заяўніка, судзьдзя Буруноў вынес у дачыненьні да яго неправасуднае рашэньне па адміністрацыйнай справе. Болей »
Адразу 3 заяўкі на правядзеньне пікетаў падалі сябры Аршанскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Мэта мерапрыемстваў - актуалізацыя ў грамадзтве каштоўнасьці незалежнасьці і сувэрэнітэту дзяржавы, выказваньне салідарнасьці з украінскім народам у яго імкненьні захаваць цэласнасьць і незалежнасьць Украіны. Пікеты мяркуецца правесьці 27 ліпеня ў Дзень незалежнасьці Рэспублікі Беларусь каля Кургану Бесьсьмяротнасьці, ля... Болей »
Чатыры дзясяткі жыхароў Глыбокага падпісаліся пад калектыўным лістом у Савет Міністраў, дзе выкладзеная просьба аб ініцыяваньні звароту ў Канстытуцыйны суд з мэтай ацэнкі рашэньня Глыбоцкага райвыканкаму №167 “Аб вызначэньні месцаў для правядзеньня мітынгаў і пікетаваньняў” на адпаведнасьць Асноўнаму закону. Болей »
6 красавіка ў Віцебску прайшла акцыя, якая ў гэты дзень адбываецца ўжо шмат гадоў. Сёлета людзей ля крыжа на Ўсьпенскай горцы сабралася менш, чымся раней, – усяго зь дзясятак чалавек. Прагучалі прамовы актывістаў да 28-х угодкаў трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, пасьля чаго ўдзельнікі акцыі спусьціліся да ракі. Там у воды Дзьвіны быў спушчаны традыцыйны вянок памяці… Болей »