![]() |
![]() |
Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Віцебску Алена Протас, упершыню судзячы дэмакратычных актывістаў, прысудзіла 17 траўня сябрам партыі БНФ Леаніду Аўтухову і Кастусю Смолікаву па 30 базавых велічыняў (па 3 мільёны) штрафу на кожнага. Аднак найбольш прысутных на працэсе актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў уразіў не памер штрафаў, а тое, што судзьдзя практычна пазбавіла старшыню абласной суполкі партыі БНФ Леаніда Аўтухова магчымась... Болей »
«Мяне вінавацяць у тым, што была перавышаная колькасьць асобнікаў партыйнага бюлетэня “Магістрат”, які мы раздавалі 22 сакавіка. Але тыя асобнікі ніхто пры нас не лічыў, і адкуль узялася выніковая лічба, мне невядома. Акрамя гэтага, на сёньняшні дзень усе асобнікі мусілі быць зьнішчаныя. Аднак – не, яны фігуруюць у маёй новай адміністрацыйнай справе», гаворыць старшыня Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ. Болей »
Затрыманых 22 сакавіка актывістаў партыі БНФ Кастуся Смолікава і Леаніда Аўтухова ў Дзень Волі асудзілі да 5 сутак арышту. Суд цягнуўся з 11й гадзіны да 20:45. Кастуся Смолікава і Леаніда Аўтухова, якія знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрыманьня, каля 11 гадзіны прывезьлі ў Кастрычніцкі райсуд. У будынку суду сабралася дзясятка паўтара віцебскіх актывістаў і ня менш — міліцыянтаў на чале з начальнікам раённай міліцыі грамадзкай бяс... Болей »
16 лютага каля апоўдня ў Віцебску былі затрыманыя сябры аргкамітэту па стварэні партыі БХД Стас Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук. Іх затрымалі ў цэнтры гораду ля Плошчы Свабоды пасьля таго, як яны вывесілі расьцяжку “Свабоду палітвязьням”. Па затрыманьні хлопцаў адвезьлі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебску. Пазьней Аляксей Кішчук здолеў паведаміць Тацьцяне Севярынец, што іх вязуць у ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе будуць утрымліваць да суду. Суд... Болей »
Антаніна Піванос, аштрафаваная ў 2008 годзе за спробу ўручэньня падарунку вядомаму віцебскаму апазыцыянэру Барысу Хамайду, нарэшце дамагла" ся справядлівасьці: Камітэт ААН па правох чалавека прыняў рашэньне на яе карысьць. Цяпер, згодна з рашэньнем камітэту, беларускія ўлады абавязаныя вярнуць актывістцы канфіскаваную ў яе маёмасьць, пакрыць панесеныя ёй выдаткі і выплаціць кампэнсацыю. Болей »
Зь віцебскім сябрам партыі БНФ Аляксеем Гудзіліным невядомыя правялі «прафіляктычную гутарку». Ад яго запатрабавалі спыніць сваю дзейнасьць і больш не «піярыць» БНФ. Каб малады чалавек лепш зразумеў сказанае, яго зьбілі. Інцыдэнт здарыўся 14 сьнежня. Аляксей Гудзілін вяртаўся з практыкі, ён вучыцца на зваршчыка. Па дарозе вырашыў завітаць да свайго сябра, каб разам пайсьці ў спартовую залю. Аднак, выйшаўшы з трамвая, ён змог прайсьц... Болей »
10 сьнежня 1948 года Генэральнай Асамблеяй ААН была прынятая Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека. З 1950 года гэты дзень адзначаецца ва ўсім сьвеце як Дзень правоў чалавека. Дэклярацыя зьяўляецца першым міжнародным дакумэнтам, у якім прызнаецца, што асноўныя правы і свабоды зьяўляюцца неад'емна уласьцівымі ўсім людзям і што ўсе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі. Гэтая фраза таксама зьяўляецца заклікам да дзеяньняў, бо абяцаньне,... Болей »
Правы чалавека лічацца неад’емнай часткай асноўных правоў і свабодаў якімі валодае кожны чалавек. Правы чалавека ўтрымліваюць грамадзянскія і палітычныя правы (права на жыцьцё і свабоду, свабоду самавыяўленьня і роўнасьць перад законам), сацыяльныя, культурныя і эканамічныя правы якія ўтрымліваць права на культурную самарэалізацыю, права на ежу, права на працу, права на адукацыю. Болей »