pdf
Слонімскі край, 6 (16) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

6 (16) 2017

Падчас Першай сусветнай вайны, адыходзячы на ўсход, рускія войскі выганялі жыхароў заходніх паветаў Беларусі ў глыб Расійскай імперыі. Тым, хто не хацеў туды эвакуіравацца, казакі палілі хаты, гумна, палохалі тым, што калі прыйдуць немцы, яны пачнуць здзекавацца над беларусамі. Паддаўшыся на агітацыю, шмат сялян са слязьмі на вачах забівалі вокны і дзверы сваіх хат, і з дзецьмі, са старымі людзьмі ўцякалі на ўсход, дзе іх ніхто не чакаў... Болей »


pdf
Слонімскі край, 5 (15) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

5 (15) 2017

Планы слонімскага замка, які з XVI стагоддзя існаваў на так званым “Замчышчы” каля цяперашняй Опернай вуліцы, найхутчэй не захаваліся. Рэканструкцыя Алены Квітніцкай, на якой можна пабачыць замак з чатырма вежамі (“Помнікі Слоніма”, с. 15), прыблізная, яна не грунтуецца на нейкіх фактычных дадзеных. Першы дакладны план “Замчышча” адносіцца да канца XVIII стагоддзя, да часоў старосты Міхала Казіміра Агінскага, калі былы замак быў ужо пер... Болей »


pdf
Слонімскі край, 4 (14) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

4 (14) 2017

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта” ў 2010 годзе выпусціла накладам 100 тысяч асобнікаў паштовы канверт, прысвечаны гісторыі беларускай пошты. На ім адлюстраваны будынак старой пошты ў Слоніме, якая была пабудавана з цэглы ў пачатку ХХ стагоддзя. На канверце таксама размешчана шыльда, якую вывешвалі на слонімскай паштовай станцыі ў канцы XVIII ст. Болей »


pdf
Слонімскі край, 3 (13) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

3 (13) 2017

Ураджэнец Чамяроў жыве ў Мінску. Ён — вядомы скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў і народны мастак Беларусі. Галоўнай тэмай творчасці Івана Якімавіча Міско з’яўляецца касманаўтыка і касманаўты. З 85-годдзем нашага земляка павіншаваў кіраўнік дзяржавы. Скульптар працуе над помнікам Льву Сапегу, які мясцовыя ўлады мяркуюць усталяваць у Слоніме. На здымку Віталя Гіля з газеты “СБ. Беларусь сегодня”, зробленым у майстэрні, можна пабачыць, ... Болей »


pdf
Слонімскі край, 2 (12) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

2 (12) 2017

У Слонімскім райвыканкаме нядаўна адбылося пасяджэнне прэзідыума Слонімскага раённага аб’яднання прафсаюзаў і раённага аб’яднання ветэранаў. Падчас абмеркавання планаў на 2017 год узнік шэраг прапаноў: з мэтай узмацнення грамадска-патрыятычнага выхавання зрабіць музей пад адкрытым небам — партызанскі лагер каля вёскі Заводны Лес, а таксама заняцца рэканструкцыяй хаты “легендарнага” генерала Мікалая Уласіка ў вёсцы Бабынічы. Так-так, таг... Болей »


pdf
Слонімскі край, 1 (11) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

1 (11) 2017

Наш краязнаўчы бюлетэнь распачынае свой другі год выдання. Спадзяемся, што ён будзе для нас больш спрыяльным, чым папярэдні. Без тэхнічных збояў, без нявыхаду нумароў, як атрымалася ў снежні 2016-га. У працы рэдакцыі працягваюць браць удзел людзі, для якіх “СК” — сапраўды важны праект. “Слонімскі край” не стаіць на месцы, мы будзем працаваць над паляпшэннем, як знешняга выгляду выдання, так і яго зместу. У 2017 годзе пачнем друкаваць на... Болей »


pdf
Слонімскі край, 10

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

10

Фалерыстыка, як гістарычная дысцыпліна, мае два значэнні. Па-першае, яна вывучае гісторыю ордэнаў, медалёў і іншых знакаў адрознення. Па-другое, фалерыстыка — гэта калекцыяніраванне значкоў і розных нагрудных знакаў. Калісьці на галоўных уездах у Слонім былі прыдарожныя каталіцкія капліцы. На сённяшні дзень захавалася толькі адна — святога Дамініка на скрыжаванні вуліц Пушкіна і Міцкевіча. Пра іншыя вядома вельмі мала. Болей »


pdf
Слонімскі край, 9

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

9

Выйшаў чарговы, дзявяты па ліку, нумар краязнаўчага бюлетэня “Слонімскі край”. У нумары артыкулы пра ўраджэнца Слонімшчыны, які быў генералам арміі Напалеона Яна Канопку (1777-1814), у тым ліку ваенна-гістарычная быль журналіста Міхаіла Рылко “Уцёкі генерала Канопкі". Таксама адзін з тэкстаў прысвечаны ўдзельніку вайны 1812 года, каменданту Варшавы, які пахаваны ў Слоніме – Міхаілу Лявіцкаму. Болей »


pdf
Слонімскі край, 8

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

8

У далёкім Паўднёва-Сахалінску жыве наш зямляк Сяргей Генадзьевіч Тараканаў. Ён — журналіст і паэт, галоўны рэдактар газеты “Южно-Сахалинск сегодня”. Нягледзячы на занятасць, Сяргей Генадзьевіч знайшоў час, каб, на нашу просьбу, напісаць успаміны пра сваё дзяцінства і Слонім, праілюстраваць іх фотаздымкамі. Ён нарадзіўся ў нашым горадзе 8 траўня 1953 года, але неўзабаве бацькі пераехалі ў Латвію, а пасля — у Расію. Болей »


pdf
Слонімскі край, 7

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

7

1 жніўня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна. Упершыню ў гісторыі колькасць ахвяраў узброенага канфлікту перасягнула лічбу ў дзесятак мільёнаў чалавек. Непасрэдным удзельнікам тых падзей стаў падпалкоўнік царскай арміі, ураджэнец Слонімшчыны Язэп Стаброўскі, які да вайны, акрамя археалогіі і вывучэння гісторыі роднага края, захапляўся яшчэ фотасправай. Болей »