pdf
Слонімскі край, 4 (26) 2018

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

4 (26) 2018

Усё пачалося з архіўнага дакумента, які ўпершыню быў апублікаваны на старонках “СК”. У 1927 годзе жыхар вёскі Сялявічы Слонімскага павета Хведар (Фёдар, Тодар) Жыткевіч даслаў у Вільню ў рэдакцыю газеты “Беларуская крыніца” беларускамоўны ліст. Ён скардзіўся на неўраджай і цяжкія матэрыяльныя варункі, прасіў дасылаць выданне бясплатна. Болей »


pdf
Слонімскі край, 3 (25) 2018

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

3 (25) 2018

100-годдзе абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі адзначаецца 25 сакавіка пры прыхільным стаўленні ўладаў. Дата важная. Пасля доўгага часу няволі, пасля патопленых у крыві вызваленчых паўстанняў, вясной 1918-га беларусы заявілі пра сваё права на самастойнае дзяржаўніцкае жыццё. І гэта падчас Першай сусветнай вайны, калі акупанты дзялілі і рабавалі нашу зямлю, калі мільёны суайчыннікаў апынуліся ў бежанстве на ... Болей »


pdf
Слонімскі край, 2 (24) 2018

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

2 (24) 2018

Тэатральны рэжысёр Міхаіл Фрыдман прыехаў у Слонім у лістападзе 1948 года. Горад пасля Другой сусветнай вайны яшчэ ляжаў у руінах, але развешаныя ўсюды афішы паведамлялі пра першы спектакль толькі што створанага пры раённым Доме культуры тэатральнага гуртка. Кіраўніком гуртка тады быў дэмабілізаваны з арміі 27-гадовы франтавік Аляксандр Бялоў (1921 — 1985). У Слоніме Бялоў жыў да 1956 года, а пасля пераехаў у Мінск і працаваў акцёрам у ... Болей »


pdf
Слонімскі край, 1 (23) 2018

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

1 (23) 2018

Рыма-каталіцкі храм на плошчы Сапегі ў Слоніме — адна з візітовак нашага горада. Пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя, ён — маўклівы сведка падзей мінуўшчыны Слонімскага краю больш чым за два стагоддзі. Касцёл святога Андрэя перажыў паўстанні, войны, атэістычныя савецкія часы і надалей служыць людзям і Богу. Ён прыцягвае ўвагу і турыстаў, і даследчыкаў, якія спрабуюць раскрыць усе таямніцы храма. Адшуканы кожны новы здымак — гэта падзея. ... Болей »


pdf
Слонімскі край, 12 (22) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

12 (22) 2017

Вось і настаў час развітацца з 2017 годам. Быў ён шмат для каго нялёгкім, няпростым. Але адначасова багатым на падзеі: пазітыўныя і негатыўныя, радасныя і сумныя, нават трагічныя. Слонім на працягу года рэгулярна трапляў у стужкі інфармагенцтваў. Відэазапіс з неспадзявана шматлюднай сакавіцкай вулічнай акцыі на YouTube набраў 130 тысяч праглядаў. Уся краіна была ў шоку ад абставін гібелі скульптара Леаніда Богдана. З’явілася на-дзея, шт... Болей »


pdf
Слонімскі край, 11 (21) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

11 (21) 2017

Гэтая таямнічая гісторыя адбылася на пачатку Другой сусветнай вайны. У першыя тыдні верасня 1939 года Слонімшчына яшчэ была пад польскай уладай. Нашыя землякі ў складзе польскага войска ўдзельнічалі ў абарончых баях з нямецкім агрэсарам. Слонім апынуўся ў глыбокім тыле, у горадзе заставаліся толькі нязначныя падраздзяленні 79-га і 80-га пяхотных палкоў, але актыўна праходзіла падрыхтоўка рэзервістаў. Болей »


pdf
Слонімскі край, 10 (20) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

10 (20) 2017

Футбольныя традыцыі ў Слоніме маюць багатую і даўнюю гісторыю. На жаль, дагэтуль няма даследавання, у якім яна была б асветленая. Ёсць асобныя публікацыі, прысвечаныя слонімскаму футболу ў пасляваенны час (пасля Другой сусветнай вайны), а даваенны перыяд з’яўляецца суцэльнай “белай плямай”. Слонімцаў, якія памятаюць тыя часы, ужо няма сярод нас. Таму збіраць матэрыял давялося па нешматлікіх апублікаваных успамінах, а пераважна па паведа... Болей »


pdf
Слонімскі край, 9 (19) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

9 (19) 2017

Дзед сланімчанкі Марыі Ляцецкай Піліп Сяргеевіч Шчарбакоў у пачатку ХХ стагоддзя будаваў на Шчары шлюзы, а бацька Ілья Піліпавіч Шчарбакоў усё жыццё служыў псаломшчыкам у слонімскай Свята-Троіцкай царкве (цяпер — саборы). Піліп Шчарбакоў родам быў з Расіі, з Разанскай губерні. Ён прыехаў на Слонімшчыну яшчэ маладым чалавекам у канцы XIX стагоддзя. На малой радзіме ў яго было цяжкае жыццё, ды і сям’я ў іх была вялікая. У Слонім яго паклі... Болей »


pdf
Слонімскі край, 8 (18) 2017

Слонімскі край

8 (18) 2017

Сёлета споўнілася 220 гадоў з часу, калі перастала існаваць Слонімская губерня. Для нашага горада гэты гістарычны факт важны, паколькі ў апошнія стагоддзі Слонім — толькі цэнтр павета, раёна (яшчэ была акруга падчас нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў). А шанцаў стаць абласным горадам няма і наўрад ці яны з’явяцца ў бліжэйшай перспектыве. Не было б іх і тады, у канцы XVIII стагоддзя, каб не слонімскі староста Міхал Казімір Агінскі. Болей »


pdf
Слонімскі край, 7 (17) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

7 (17) 2017

10 ліпеня 1944 года ў наш горад увайшла Чырвоная Армія, якая вызваліла яго ад нямецкіх акупантаў. Не ўсе савецкія партызаны пра гэта аператыўна даведаліся, працягвалі знаходзіцца ў лясах. У той дзень у вёсцы Якімавічы Слонімскага раёна спынілася савецкае армейскае падраздзяленне. Людзі, якія перажылі тры жахлівыя гады акупацыі, віталі вайскоўцаў, частавалі іх. Калі раптоўна з’явіўся ўзброены чалавек з лесу, вяскоўцы паскардзіліся на яго... Болей »