Верхні здымак быў апублікаваны ў газеце “Kriegszeitung von Baranowitschi” (“Ваенная газета ў Баранавічах”) 5 студзеня 1918 года. На ім бачым слонімскую царкву святой Тройцы. Фота зроблена найхутчэй летам 1917 года. Купал храма ў такім выглядзе праіснаваў да 1927 года, калі польскія ўлады правялі рэканструкцыю вежы. У далейшым купал яшчэ неаднаразова змянялі, апошні раз — восенню 2015-га, калі з’явілася “цыбуліна”, якая выклікала гарачыя... Болей »
Як паведамляе афіцыйны сайт Слонімскага райвыканкама, у пачатку траўня дэлегацыя раёна наведала з двухдзённым візітам Ізраіль. Галоўнай мэтай сустрэчы з замежнымі партнёрамі былі перамовы пра пачатак сумесных рэстаўрацыйна-аднаўленчых прац у сінагозе ў цэнтры горада на Савецкай вуліцы. Болей »
Падчас Першай сусветнай вайны ў Баранавічах выдавалася нямецкая газета, якая пісала і пра Слонімшчыну. На працягу 1916 года яна называлася “Deutsche Kriegszeitung von Baranowitschi” (“Нямецкая ваенная газета ў Баранавічах”), а з пачатку 1917-га — “Kriegszeitung von Baranowitschi” У сакавіку 2016 года ў Слоніме закрылі апошні савецкі кінатэатр — “Мір”. Ён урачыста быў адкрыты на кастрычніцкія святы 1959 года. Пасля Другой сусветнай вайны... Болей »
Дагэтуль працягваюцца спрэчкі: дзе ж быў старажытны слонімскі замак? Раскопкі на Замчышчы каля цяперашняй Опернай вуліцы паказалі, што паселішча там існавала ўжо ў XI стагоддзі. Тым не менш, археолаг і краязнаўца Васіль Супрун лічыў, што на левабярэжжы Шчары было толькі ўмацаванае гарадзішча, а першы слонімскі замак узнік на правабярэжжы — на месцы такога ж гарадзішча, якое знаходзілася ў больш зручным месцы (такой версіі трымаўся і арх... Болей »
Гэтая юбілейная дата з’явілася нечакана. Доўгі час даследчыкі спрабавалі вызначыць, якая ж газета на Слонімшчыне была першай? Не выключалася, што гэта — яўрэйскія ці польскія выданні, альбо савецкая “вусная газета” (адзіная ў гісторыі нашага горада). І раптам даведваемся, што не, першай была газета на нямецкай мове. І яна — гумарыстычная! Першы нумар “Der Schara — Lurch” (“Шчараўская Жаба”) выйшаў дзесьці ў пачатку вясны 1916 года. Шкад... Болей »
Вось і дачакаліся мы гэтай падзеі. Слонімшчына, нарэшце, мае сваё краязнаўчае выданне! Сціплае, яшчэ ў нечым недасканалае, але зробленае з шчырай любоўю да нашай слонімскай зямлі, да яе гісторыі. Яно з’явілася, дзякуючы намаганням некалькіх краязнаўцаў. Хтосьці з нас жыве ў Слоніме, кагосьці лёс закінуў у іншыя гарады Беларусі, але сувязь з родным горадам з-за гэтага не губляецца. Болей »
Пры будаўнідтве ў 1970-71 гадах гандлёвага аб’екта па вуліцы Маякоўскага ў цэнтры Слоніма — на тэрыторыі ахоўнай зоны так званага Замчышча — неспадзявана, на глыбіні каля трох метраў ад дзённай паверхні, было выяў-лена падземнае збудаванне з цэглы і камянёў, якое нагадвала тунэль. Захавалася частка гэтага збудавання даўжыней 21 метр. Абодва яго канцы аказаліся разбуранымі і заваленымі друзам ад пазнейшых будаўнічых работ. Бясспрэчна, шт... Болей »