Шчыра адказваю: не ведаю. Ёсць здагадкі і думкі, але я не хачу іх агучваць хоць бы дзеля таго, каб яны не паўплывалі на чыйсьці настрой. Але ёсць адна рэч, якую я ведаю, — дакладней, перакананы, што ведаю. Асацыяваць так чаканую многімі другую хвалю пратэсту і магчымыя перамены з канкрэтнай датай, няхай гэта будзе 25 сакавіка ці любая іншая, — велізарная памылка або, як варыянт, вынік наўмысных інфармацыйных маніпуляцый з боку спецслу... Болей »
На жаль, сёння кожны з нас можа трапіць за краты толькі таму, што любіць сваю краіну і прагне нармальнага жыцця. Але менавіта цяпер мы свабодныя, як ніколі, і маем усе шанцы на гэта нармальнае жыццё. Можна кінуць чалавека за краты — і пазбавіць яго волі, але нельга адабраць у яго свабоду. Гэта добра ведаюць тыя, хто цяпер знаходзіцца па той бок кратаў. Гэта ўсведамляюць і тыя, хто спрабуе жыць па гэты бок. Той водар свабоды — спачатку н... Болей »
Чарговы прысуд за праўду. Каця Барысевіч — паўгода, яна будзе за кратамі яшчэ некалькі месяцаў. Арцём Сарокін — 2 гады з адтэрміноўкай на год. У калідоры суда людзі радаваліся вызваленню Арцёма. «Я пачула апладысменты, мне гэта не зразумела, — сказала пасля суда галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава. — Адзіны справядлівы прысуд быў бы — толькі поўнае апраўданне. Бо ні Каця, ні Арцём не здзяйснялі ніякіх злачынстваў». Казаць праўду —... Болей »
Раман Руткоўскі, герой відэа, на якім хлопец уцякае ад затрымання на таксі, распавёў «Салідарнасці», што з ім адбывалася апошнія месяцы. Яшчэ нядаўна 19-гадовы Раман Руткоўскі вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізкультуры, марыў стаць трэнерам па самба і адкрыць свой клуб. — У мяне ўсё было распланавана амаль на дзесяць гадоў наперад, — прызнаецца Раман. — Напярэдадні выбараў я быў амаль упэўнены не толькі ў тым, што перамо... Болей »
Раніца 16 лютага пачалася для беларускіх незалежных журналістаў і праваабаронцаў не з кавы. Па ўсёй краіне пранёсся шквал ператрусаў — як у офісах, так і ў прыватных кватэрах. Ад сёмай гадзіны раніцы ў сябраў Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў і іншых актывістаў праходзілі вобшукі. Як стала вядома, яны адбываліся ў межах крымінальнай справы па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаю... Болей »
Колькі ў Беларусі журналістаў незалежных медыя? Крыху больш за тысячу. Колькі разоў са жніўня 2020 года незалежных журналістаў затрымлівалі? Амаль пяцьсот. На сённяшні дзень за кратамі 11 незалежных журналістаў. Прычым 9 з іх — па крымінальных артыкулах. Проста задумайцеся наконт гэтых лічбаў. Першы суд па крымінальнай справе пачаўся 9 лютага. І хаця спадзяванні на здаровы сэнс застаюцца, можна чакаць, што за сваю сумленную працу і жад... Болей »
Беларускі рэжым імкліва ператвараецца з аўтарытарнага ў таталітарны. Наўрад ці наверсе ведаюць, у чым адрозненне гэтых тэрмінаў, але там дакладна ведаюць, што, калі атрымаецца аднавіць кантроль, можна будзе яшчэ крыху пратрымацца. Калі яшчэ пару гадоў таму ўлада рэгламентавала толькі нашы знешнія паводзіны, то сёння яна спрабуе кіраваць нашым асабістым жыццём. Дзе гуляць і займацца спортам, з кім сустракацца, у што апранацца, якую пасц... Болей »
«Калідор дубінак»: шлях беларускіх уладаў. Даклад аб паліцэйскім гвалце», так называецца дакумент — вынік расследавання, праведзенага ў Беларусі юрыстамі Камітэта супраць катаванняў з 22 жніўня да 12 лістапада 2020 года. У ім падрабязна апісаныя справы трынаццаці грамадзян, якія, як і сотні іншых, пацярпелі ад гвалту з боку ўладаў у перыяд з 9 па 13 жніўня 2020 года. Большасць з пацярпелых былі вымушаныя прайсці праз «калідоры», калі су... Болей »
Вы, канешне, усе ўжо ведаеце: у траўні-чэрвені «Мінск-Арэна» будзе стаяць пустая. Ну, магчыма, туды заедзе з канцэртам якінебудзь Стас Міхайлаў ці завітае з чосам Валерый Сюткін — гэтым без розніцы, дзе збіраць грошы, якія не пахнуць. Розніцу адчула сусветная — і не толькі хакейная — супольнасць. І ў выніку яе калектыўных намаганняў Міжнародная федэрацыя (ІІХФ) усё ж такі забрала ў Мінска права правядзення Чэмпіянату свету–2021. Рашэнн... Болей »
Пачынаць новае жыццё прасцей за ўсё з 1 студзеня: прачнуўся, зрабіў зарадку, прыняў кантрасны душ і... перагарнуў старонку мінулага. І як пасля гэтага не абвясціць 2021-ы Годам народнага адзінства? Я шчэ жывы класік неяк адзначыў, «што ідэя, кінутая ў масы, — гэта дзеўка, кінутая ў полк». Справядлівасць такога неардынарнага параўнання пацвярджае пошукавік газеты «СБ. Беларусь сегодня», якая апублікавала за першыя сем дзён 2021 года 15 а... Болей »