Чарговы судовы працэс над чарговым палітвязнем мог стаць шараговым і амаль руцінным. Але стаў для ўсіх нас крыкам болю і адчаю. Прыкладам мужнасці і нескаронасці. Сцяпан Латыпаў, арбарыст, затрыманы на «Плошчы пераменаў», падчас судовага пасяджэння 1 чэрвеня ўткнуў сабе ў горла асадку. Гэта для яго быў адзіны спосаб абараніць свайго бацьку, сваіх сяброў, сябе ад ціску. Гэта быў крок болю і адчаю, крок мужнага невінаватага чалавека. Ус... Болей »
«Захоп пасажырскага самалёта», «акт дзяржаўнага тэрарызму», «авіяцыйнае пірацтва», — так большасць еўрапейскіх палітыкаў ацаніла прымусовую пасадку рэйса Ryanair у Мінску. І выглядае на тое, што такія ацэнкі небеспадстаўныя. Наступствы гэтага кроку ўжо пачынаюцца і будуць, вельмі верагодна, балючымі для краіны. Такімі, што ніякімі «выгодамі» ў выглядзе арышту апальнага блогера і паказвання сваёй «крутасці» іх не пераб’еш. Прынамсі, на... Болей »
Свой дзень я звычайна пачынала з таго, што адкрывала TUT.BY. Як і некалькі мільёнаў беларусаў. Мы заходзілі на партал, каб прачытаць праўдзівыя навіны пра тое, што адбываецца ў краіне ад прафесіяналаў журналістыкі. Раніцай 18 траўня мы даведаліся, што ў рэдакцыі і рэдактараў вобшук, а неўзабаве — і пра тое, што партал заблакаваны. Што ж, бывае, як пісаў Кандрат Крапіва, праўда вочы коле… Зуб на TUT.BY вастрыўся даўно і метадычна. На пар... Болей »
Кажуць, кожны народ варты свайго правіцеля. І гэта пацвярджаецца беларускім прыкладам. Нам не хочацца гэта прызнаваць, хочацца зрабіць кагосьці іншым вінаватым, але праўда ў тым, што адказнасць за наша сёння ляжыць на нас усіх. На тых, хто маўчаў і не высоўваўся, хто будаваў сваё жыццё, не зважаючы на беззаконне, на тых, хто спрабаваў нешта змяніць, але ў пэўны момант таксама змірыўся ці прыстасаваўся. Дваццаць шэсць гадоў таму мы зрабі... Болей »
Цяперашні стан беларускага грамадства можна параўнаць са станам галінкі пад гурбай снегу. Здаецца, яна не можа вытрываць гэты цяжар, які ўтрая большы за яе саму. Але, як ні дзіўна, галінка не ламаецца. Пасля таго, як скончыліся, дакладней, былі зачышчаныя масавыя вулічныя пратэсты, шмат хто ўпаў у роспач і адчай, страціў надзею і веру ў перамогу. Здаецца, што ўсё марна, а рэпрэсіўная машына, якая і так неслася з шалёнай хуткасцю, пр... Болей »
Цяперашні стан беларускага грамадства можна параўнаць са станам галінкі пад гурбай снегу. Здаецца, яна не можа вытрываць гэты цяжар, які ўтрая большы за яе саму. Але, як ні дзіўна, галінка не ламаецца. Пасля таго, як скончыліся, дакладней, былі зачышчаныя масавыя вулічныя пратэсты, шмат хто ўпаў у роспач і адчай, страціў надзею і веру ў перамогу. Здаецца, што ўсё марна, а рэпрэсіўная машына, якая і так неслася з шалёнай хуткасцю, прац... Болей »
Штодзённыя навіны кожны раз прабіваюць дно. Здаецца, далей няма куды, але, аказваецца, ёсць. Штраф за чырвонае паліто, за белыя шкарпэткі з чырвонай палоскай. Суткі за цукеркі. І затрыманне школьніцы за надпіс «Жыве». Закрыццё выставаў і адмена спектакляў. Выкраданні людзей, катаванні на сутках. Беспадстаўныя абвінавачанні і бязглуздыя прысуды. Тое, што адбываецца ў нашай краіне штодня, — нават не абсурд, дакладнага слова гэтаму ўжо ням... Болей »
Унутры рэжыму выдатна ўсведамляюць, што «народная любоў» не вяртаецца, і робяць стаўку на сілавое падаўленне без пэўнага, бачнага і пралічанага канца. Гэта нават не рызыкоўная стратэгія, гэта — асуджаная на паразу стратэгія «дзень прастаяць ды ноч пратрымацца», а па сутнасці — толькі зацягванне часу. Развіццё гэтага сцэнара выключае любую міжнародную нармалізацыю, а такім чынам, і доступ да рэсурсаў, акрамя расійскіх, з якімі таксама ... Болей »
Якраз 25-м сакавіка датуецца пісьмовае папярэджанне Міністэрства інфармацыі ВУП «Час навінаў» — выдаўцу газеты «Новы Час». Такі вось падаруначак рэдакцыі на Дзень Волі. Што ж, у сённяшніх умовах гэта ўжо нікога не здзіўляе. Камусьці з тых, хто лічыць сябе ўладай і законам, здаецца, што калі ўсіх нязгодных перасадзіць за краты, а незалежныя медыя закрыць ці запалохаць, то ўсё будзе як раней — ціха, рахмана і беспакарана. Шкада, таварышы,... Болей »
Што значыла для нашай краіны 25 сакавіка 1918 года? Што будзе значыць 25 сакавіка 2021-га? Паміж гэтымі датамі — 103 гады. Розныя людзі, розныя эпохі. Адна мэта. Тады, у 1918-м, нягледзячы на вайну і голад, беларусы захацелі нарэшце «людзьмі звацца» і жыць у сваёй краіне, вольнай і незалежнай. Каб іх дзеці, унукі і праўнукі маглі ганарыцца, што нарадзіліся і жывуць на гэтай зямлі. Ці не таго ж мы прагнем сёння, праз сто з лішкам гадоў? ... Болей »