Белы Аляксей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Аляксей Белы.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Чайкоўская Воля

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Воля Чайкоўская.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Новы Час, 3 (711) 2021

Новы Час

3 (711) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-01-22

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вы, канешне, усе ўжо ведаеце: у траўні-чэрвені «Мінск-Арэна» будзе стаяць пустая. Ну, магчыма, туды заедзе з канцэртам якінебудзь Стас Міхайлаў ці завітае з чосам Валерый Сюткін — гэтым без розніцы, дзе збіраць грошы, якія не пахнуць. Розніцу адчула сусветная — і не толькі хакейная — супольнасць. І ў выніку яе калектыўных намаганняў Міжнародная федэрацыя (ІІХФ) усё ж такі забрала ў Мінска права правядзення Чэмпіянату свету–2021. Рашэнне абяцалі прыняць напрыканцы студзеня — такі быў каленкор да візіту ў Беларусь прэзідэнта ІІХФ Рэнэ Фазеля. Але ён прыехаў 11 студзеня і наламаў такіх дроваў, што ў Цюрыху вырашылі не цягнуць. І роўна праз тыдзень, у панядзелак, хуценька сабралі на пасяджэнне раду — дый, прагаласаваўшы, пазбавілі беларускую сталіцу вялікага хакейнага форуму. Амаль паводле класікі — парэзалі, не чакаючы перытанітаў. Пасля вяртання з Мінска Фазель штодня рабіў прыкладна адно і тое ж — актыўна апраўдваўся і паволі пераабуваўся. То ён — яшчэ які месяц таму — ледзь не кулаком па стале не грукаў, так хацеў пакінуць у сіле папярэднія дамоўленасці. То-бок, каб чэмпіянат прайшоў на два гарады дзвюх краін — у Мінску і Рызе. Аднак пасля яго камандзіроўкі на наш «кавалачак зямлі» нават тыя крохкія, ілюзорныя надзеі спадара Рэнэ рассыпаліся ўшчэнт, як люстэрка пасля падзення на кафлю. Як выявілася неўзабаве пасля вяртання Фазеля дадому, краіны дэмакратыі не даравалі яму праявы занадта братэрскіх адносін з Лукашэнкам і яго атачэннем.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Новы Час, 31-33 (739-741) 2021

Новы Час

31-33 (739-741) 2021

Шаноўныя чытачы! На жаль, гэта здарылася. Вы трымаеце ў руках апошні нумар папяровага «Новага Часу». Прыватная друкарня «Ролл Прынт» больш не будзе друкаваць «Новы Час». Ліст пра тое, што «ў сувязі са змяненнем вытворчага цыклу і ўзнікшымі з-за гэтага вытворчымі складанасцямі» друкарня «Ролл Прынт» пасля 12 жніўня больш не зможа аказваць нам паслугі, мы атрымалі яшчэ 27 ліпеня. Вось такі падарунак на Дзень незалежнасці. З таго моманту... Болей »


pdf
Новы Час, 30 (738) 2021

Новы Час

30 (738) 2021

Год таму ў нумары, які выходзіў якраз напярэдадні выбараў, аўтары «Новага Часу» паспрабавалі зазірнуць наперад і напісаць, якой яны бачаць бліжэйшую будучыню. Не буду пераказваць усё, што там было напісана, скажу толькі, што мы самі здзівіліся, наколькі былі блізкія да рэчаіснасці. Таму ў працяг — прапануем вам падсумаванні года пасля выбраў і прагнозы ад «Новага Часу». Год таму мы нават уявіць сабе не маглі, што пабачым мора людское ... Болей »


pdf
Новы Час, 29 (737) 2021

Новы Час

29 (737) 2021

Чым бліжэй 9 жніўня, тым больш рэфлексій і аналітыкі пра тое, што здарылася год таму, што атрымалася, а што не, і што рабіць цяпер. Адказ на пытанне «што рабіць?» асабліва актуальны на фоне масавых рэпрэсій, выпальвання і выціскання ўсяго жывога і нацыянальнага з Беларусі. У наступных нумарах мы яшчэ вернемся да гэтай тэмы, а пакуль прапануем развагі Ганны Севярынец, якімі яна падзялілася на сваёй старонцы ў фэйсбуку: «Сказаць па праўдз... Болей »


pdf
Новы Час, 28 (736) 2021

Новы Час

28 (736) 2021

Зачыстка грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ працягваецца. Да каго яшчэ прыйшлі на тыдні, каго адпусцілі і што адбываецца ў Беларусі, акрамя ператрусаў, — у нашым дайджэсце. Адток валюты з дэпазітаў у банках у чэрвені стаў найбуйнейшым за 9 месяцаў — з верасня 2020 года. Асноўны ўклад у гэтае зніжэнне ўнеслі фізічныя асобы: яны забралі з банкаў 271 мільён долараў ЗША. Значэнне сумы валюты на дэпазітных рахунках на 1 ліпеня 2021... Болей »


pdf
Новы Час, 27 (735) 2021

Новы Час

27 (735) 2021

Калі вонкавы пратэст сціх, а рэпрэсіі не спыніліся, стала зразумела, што рана ці позна прыйдуць да кожнага, хто думае іначай, — гэта толькі пытанне часу. Гэтае разуменне навучыла нас адной важнай рэчы: напоўніцу цаніць тое, што мы маем тут і цяпер. Як гэта ні парадаксальна, жыць, а не выжываць. Адчуваць, а не трываць. Спачатку гэта было неяк няёмка: людзі пакутуюць у турмах, а ты ідзеш на канцэрт ці бавіш час у прыемным месцы. Выкласц... Болей »


pdf
Новы Час, 26 (734) 2021

Новы Час

26 (734) 2021

Вы калі-небудзь задумваліся, колькі ў вас Беларусі? Ці колькі ў Беларусі — вас? Ці моцна пацерпіць Радзіма, калі вы з’едзеце? Ці выйграе, калі вы вернецеся? Дурню зразумела, што проста цяпер мы бачым найбуйнейшую хвалю эміграцыі з нашай зямлі ад часоў паўстанняў Касцюшкі і Каліноўскага. Адрозненне ў тым, што тады не было такой краіны — Беларусь. Людзі беглі ў Парыж ці Санцьяга-дэ-Чылі з месцаў, якія самі называлі Польшчай. Цяпер жа бя... Болей »


pdf
Новы Час, 25 (733) 2021

Новы Час

25 (733) 2021

Ці хацелі б вы ведаць, што будзе заўтра? А ці змянілі б вы штосьці ў сваім жыцці, каб была такая магчымасць? Год таму ў гэтыя дні былі прад’яўлены абвінавачанні Віктару і Эдуарду Бабарыкам. Але не думаю, што хтосьці з іх захацеў бы змяніць свой шлях, каб ведаў, дзе правядзе гэты год. Ужо былі закратаваныя Павел Севярынец і Мікалай Статкевіч, але, упэўненая, яны ніколі б не адмовіліся ад той барацьбы, якую вялі ўсе гады. Тысячы чалавек п... Болей »


pdf
Новы Час, 24 (732) 2021

Новы Час

24 (732) 2021

Паўсядзённы трэш часам заганяе ў ступар, і розум адмаўляецца верыць таму, што адбываецца ў краіне. Ну не могуць жа людзі, як кажуць, у цвярозым розуме і цвёрдай памяці, рабіць такое! Як можна патрабаваць прызнаць галоўны партал краіны, які штодня чыталі тры мільёны чалавек, экстрэмісцкім? Хаця, сёння куды не кінь вокам, паўсюль «экстрэмізм», бо гэтым тэрмінам цяпер узнагароджваюць усіх нязгодных і здольных думаць. А як можна патрабаваць... Болей »


pdf
Новы Час, 23 (731) 2021

Новы Час

23 (731) 2021

У гэтым годзе Дзень медыцынскага работніка мы будзем адзначаць 20 чэрвеня. Гэты дзень і раней не быў вельмі радасным і святочным, бо праблем у медыцыне хапала заўсёды, а з кожным годам усё дадавалася. Але гэты год пераўзышоў усе чаканні. На плечы тых, хто ратуе нашыя жыцці, апроч пандэміі каронавіруса зваліўся цяжар палітычнага пераследу. Сотні ўжо з’ехалі з краіны, дзясяткі пазбавіліся працы, 8 чалавек дасюль за кратамі. Не дзіўна, што... Болей »


pdf
Новы Час, 22 (730) 2021

Новы Час

22 (730) 2021

Больш за трыста дзён пратэстаў. Гучных і яскравых ды ціхіх і крэатыўных. Мы і падумаць не маглі, што так шмат зможам трываць. За гэты час столькі адбылося, што хапіла б на дзясятак гадоў. За гэты час мы так пасталелі, што ў іншых умовах не хапіла б і жыцця. Больш за трыста дзён мы фарміраваліся як нацыя, мы развіваліся як грамада, мы ўмацоўваліся як асобы. Так шмат перакрочана, яшчэ больш — наперадзе. З даецца, сілы ўжо на зыходзе. Здае... Болей »