Трус Мікола

Мікола Трус

педагог, літаратуразнаўца, перакладчык. Кандыдат філалагічных навук (2000), дацэнт (2004).

Нарадзіўся 21 снежня 1969 года ў вёсцы Ісаевічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск, 1993), аспірантуру пры кафедры замежнай літаратуры БДУ (1996). Прайшоў перападрыхтоўку па англійскай мове ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (1995 – 1997). Стажыраваўся ва Універсітэце Я. А. Коменскага (Славакія, Браціслава).

У 1996 – 2011 гг. працаваў у БДУ на кафедры славянскіх літаратур, кафедры замежнай літаратуры. Па сумяшчальніцтве ‒ у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, 1993 – 2000; дырэктар музея ў 1998 – 2000 гг.). Загадчык кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (2011 – 2016).

З 2017 г. – намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя», дактарант Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі.

Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Славенскі мадэрн і беларуская паэзія нашаніўскага перыяду» (БДУ, 2000). Сфера навуковых зацікаўленняў: архіўныя росшукі, параўнальнае літаратуразнаўства, міжнародныя сувязі, гісторыя славянскіх літаратур, беларуская літаратура ў сусветным кантэксце.

Складальнік, навуковы рэдактар энцыклапедыі «Максім Багдановіч» (2011). Аўтар манаграфій «Янка Купала ў Славакіі» (2012), «Максім Багдановіч: коды жыцця і творчасці» (2015), «Паэтыка літаратурных сувязей» (2017, у сааўтарстве), «Браціслаўскі эпісталярый: славацка-беларускі архіўны дыскурс ХХ стагоддзя» (2018) і інш., вучэбных дапаможнікаў «Югаславянскія літаратуры і культуры: Вучэб. дапам. для студ. філал. фак.» (1999, у сааўтарстве), «Гісторыя беларускай літаратуры. Практыкум: вучэб.-метад. дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа”» (2015), «Беларуская паэзія ХVІ – ХХ стст. Хрэстаматыя: вучэб.-метад. дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа”» (2015) і інш., каля 400 артыкулаў у беларускіх і замежных выданнях.

Перакладчык са славенскай, славацкай, украінскай моў.

У пачатку 1990-х – вакаліст і музыкант фальклорнага гурта «Ліцвіны». Браў удзел у запісах альбомаў «Галуб на чарэшні, галубка на вішні» (1992, «Ліцвіны»), «Народны альбом» (1998), «Пчолачка» (2006, з Наталляй Матыліцкай).

Трус Мікола :: Выданьні

pdf
Трус Мікола, Купалаўскія адрасы ў Славакіі

Купалаўскія адрасы ў Славакіі

Трус Мікола

У манаграфіі асвятляюцца невядомыя старонкі жыццяпісу Янкі Купалы і гісторыі беларуска-славацкіх культурных сувязей. Праца з архівамі дазволіла дэталёва прадставіць падарожжа па Славакіі ў кастрычніку 1935 года дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў, у якой браў удзел класік беларускай літаратуры. У навуковы зварот уводзіцца шэраг невядомых дакументаў і матэрыялаў: інтэрв’ю, аўтографаў, фотаздымкаў, замежных газетных публікацый і... Болей »

pdf
Трус Мікола, Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

коды жыцця і творчасці

Трус Мікола

Манаграфія створана ў рэчышчы актуальных фундаментальных даследаванняў і запытаў прыкладной навукі. Спадчына М. Багдановіча разглядаецца ў розных аспектах і на розных узроўнях (сінхронным і дыяхронным). Шырока выкарыстоўваюцца архіўныя матэрыялы, магчымасці кантэкстуальнай падсветкі, што істотна ўзбуйняе маштабнасць бачання ўсёй беларускай літаратуры ў яе цеснай сувязі з іншанацыянальнымі культурнымі традыцыямі. Болей »

pdf
Трус Мікола, Янка Купала ў Славакіі

Янка Купала ў Славакіі

Трус Мікола

У манаграфіі асвятляюцца невядомыя старонкі жыцця Янкі Купалы - некалькі дзён падарожжа па Славакіі ў кастрычніку 1935 года ў складзе дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў. Тэксталагічнай асновай паслужыла падрабязнае, дэталёвае і дыскусійнае асвятленне гэтага дыпламатычнага візіту ў тагачасным славацкім перыядычным друку. Аўтарам выяўлены шэраг невядомых дакументаў (аўтографы, фотаздымкі), акрэслена кола славацкіх знаёмых Янкі ... Болей »

Зборнік дакладаў

Зборнік дакладаў

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Лёс нацыянальнай культуры на паваротах гісторыі" (1993)

У Мінску працуе Літаратурны музей Максіма Багдановіча. Ласкава запрашаем Вас пазнаёміцца з экспазіцыяй у доме на Траецкім прадмесці. Будынак музея (помнік XIX ст.) — паблізу ад месца нараджэння Максіма Багдановіча — арыгінальна аформлены з мастацкай стылізацыяй пад "мадэрн". Пяць утульных камерных залаў экспазіцыі пазнаёмяць з аўтэнтычнымі матэрыяламі паэта (зборнікамі "Вянок" і "Зеленя", фотаздымкамі, аўтографамі, асабістымі рэчамі).... Болей »

pdf
Полымя, 5 (1027) 2015

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

5 (1027) 2015

Нкусаўцы, каму было загадана забраць Якава Арыстархавіча, прыехалі з Камянца ноччу (найбольшую актыўнасць гэтая ўстанова праяўляла ўначы) на грузавой машыне, «палутарцы». Іх было двое: малодшы лейтэнант Ступін і вадзіцель старшы сяржант Гарачка. Спыніліся ў Прусцы. «Палутарку» паставілі каля царквы, непадалёк ад Васілёвай хаты. Перашкодзіла ім рака. У машыне застаўся Гарачка, а Ступін пайшоў у Альбэрцін пяшком. Сказаў, што пойдзе адзін,... Болей »

pdf
Запісы, 37

Запісы

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

37

“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999) тому “Запісы” зноў друкавалiся ў Нью-Ёрку, ад 2002 г. гэта сумесны нью-ёрска-менскі праект. Галоўнымі рэдактарамі былі Вітаўт Тумаш, Ста... Болей »

pdf
Запісы, 36

Запісы

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

36

“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999) тому “Запісы” зноў друкавалiся ў Нью-Ёрку, ад 2002 г. гэта сумесны нью-ёрска-менскі праект. Галоўнымі рэдактарамі былі Вітаўт Тумаш, Ста... Болей »

pdf
Роднае слова, 12 (288) 2011

Роднае слова

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

12 (288) 2011

Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа. На старонках часопіса дзеляцца вопытам, арыгінальнымі ідэямі і цікавымі знаходкамі самыя дасведчаныя педагогі кр... Болей »

pdf
Роднае слова, 7 (283) 2011

Роднае слова

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

7 (283) 2011

Роднае слова, 6 (282) 2011

Роднае слова

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

6 (282) 2011

Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа. На старонках часопіса дзеляцца вопытам, арыгінальнымі ідэямі і цікавымі знаходкамі самыя дасведчаныя педагогі кр... Болей »

Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя