|
|
Пытанні без адказу. Тое, што падручнікі па гісторыі ў сучаснай Беларусі пішуцца па заказу ідэолагаў, вядома многім. Як і тое, што перапісваюцца яны амаль штогод. Як і тое, што яны вельмі тэндэнцыйныя. Бо падзеі, якія датычацца ўзаемаадносін з Расеяй, паказваюцца там прыгладжана, каб не пакрыўдзіць магутную суседку. А многія падзеі тлумачацца зусім не так, як у цывілізаваным свеце. Узяць хаця б бальшавіцкі пераварот 1917-га года, ка... Болей »
Гульня ў дэмакратыю. Мая скарга ў абласную выбарчую камісію, якую я адаслаў паўторна лістом ад 6.04., разглядалася толькі 15-га красавіка. Пісьмовы ж адказ на яе я атрымаў толькі праз 5 дзён, то бок 20-га. Там стаяла прыкладна тое ж, што і ў рашэнні раённай камісіі. То бок пра неадпаведнасць майго выступу і пра мае парушэнні выбарчага кодэксу РБ. Назаўтра мною быў накіраваны ліст са скаргаю ў цэнтральную выбарчую камісію. Ужо 23-га к... Болей »
Выступ на бешанковіцкім радыё. Вітаю ўсіх, хто зараз слухае радыё Бешанковічы. Я - Станкевіч Георгій, нарадзіўся на сенненшчыне, пасля заканчэння Беларускай сельгасакадэміі размеркаваўся ў Бешанковіцкі раён. Тут адпрацаваў 13 гадоў аграномам і старшынёй калгаса. Апошнія 14 год выкладаю нямецкую мову ў Пяцігарскай сярэдняй школе. Але зарплата настаўніка сёння не дазваляе пачуваць сябе чалавекам, настолькі яна нізкая. А таму сёння, каб в... Болей »
Брахня як галоўны прынцып палітыкі. 17-га лютага расейскія масмедыі перадалі чарговую “сенсацыйную” навіну. Аказваецца, 9 мая 1945 года Сцяг Перамогі над рэйстагам узнялі зусім не рускі Ягораў і не грузін Кантарыя, як тое ўбівалі ў галовы некалькім пакаленням савецкіх людзей, а трое зусім іншых воінаў: украінец, асецін і беларус. І якраз 17-га лютага хавалі апошняга з тройкі – асеціна. Дзіву даешся, да чаго даходзіла сталінская фальс... Болей »
Родная мова. Я вучу дзяцей нямецкай мове не толькі ў Пяцігарскай школе, дзе ўсе прадметы выкладаюцца па-беларуску. Двойчы на тыдзень я працую ў Асінаўскай пачатковай школе, дзе ўсе прадметы выкладаюцца на мове суседняй, няхай і брацкай краіны. Але вялікай розніцы ў мовах дзяцей, шчыра кажучы, няма. Нягледзечы на тое, што адна школка працуе на роднай мове, а другая – на рускай, у абедзвюх дзеці гамоняць на вясёлай трасянцы. Звонкае д... Болей »
Надзённае пытанне. Я з’яўляюся дэпутатам раённага савета па Пушкінскай выбарчай акрузе №12. Даўно пражываю ў Бешанковічах, працаваў тут на розных пасадах, ведаю ў твар большасць сталых жыхароў. Пры сустрэчах яны заўсёды дзеляцца сваімі праблемамі, ставяць пытанні, многія з якіх не вырашаюцца доўгі час. Адным з такіх вострых пытанняў з’яўляецца рэканструкцыя водаадводных канаў ва ўсходняй частцы гарадскога пасёлка паміж вуліцамі Урыцк... Болей »
Ідалапакланенне. Інакш не растлумачыць тое, што ў Беларусі існуюць Прэзідэнцкія ёлкі, стыпендыі, спаборніцтвы, кубкі і нават каманды. Ён што, на свае кроўныя ўпрыгожвае тыя ёлкі, са сваёй кішэні выплочвае стыпендыі, купляе амуніцыю для хакейных каманд і кубкі? Не, гэта робіцца на грошы падаткаплацельніка, то бок на нашы грошы. Тады навошта хлусіць, попрасту крывіць душой, надаючы елкам і іншаму гучныя тытулы? Пэўна, хочацца быць шчодр... Болей »
Пір падчас чумы. Падрыхтоўка да навагодніх святаў набывае ў нас апошнімі часамі небывалы размах. Ужо за чатыры тыдні да Новага года вітрыны магазінаў засвяціліся гірляндамі. Цэнтральныя пляцы гарадоў ўпрыгожваюцца велізарнымі елкамі. Сустрэчу чарговага Новага года нам прапаноўваюць адзначыць з размахам. Але ў цвярозых грамадзян узнікае законнае пытанне: за чый кошт ладзіцца той банкет? Аказваецца, як і ўсе мінулыя разы, у ролі заказч... Болей »
Выйсці з тупіка. Установа адукацыі “Пяцігарская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа” месціцца ў вёсцы Пяцігарск, што ляжыць на тэрыторыі гаспадаркі “АграВітВін” з цэнтрам у вёсцы Дразды. На цэнтральнай сядзібе гаспадаркі ёсць толькі пачатковая чатырохкласная школа. Пяцігарская сярэдняя ляжыць на трасе Бешанковічы –Ула за 7 км ад цэнтра. Большасць вучняў, якія вучацца тут, з Драздоў. Цягам апошніх дзесяці-пятнаццаці гадоў кол... Болей »
Падзяка старшыні. Людзі на Бешанковіччыне жывуць цярплівыя. Яны прывыклі працаваць за так, яны прывыклі, што ўсе чыноўнікі да іх просьбаў глухія. Яны ведаюць, каб дастукацца да начальства і вырашыць нейкую праблему, трэба не адны боты стаптаць. Механізм вырашэння розных пытанняў сёння прыкладна такі. Пахадзіўшы па інстанцыях і атрымаўшы паўсюль або адмову, або абяцанкі-цацанкі, людзі звяртаюцца наўпрост да старшыні РВК. Той бярэ пыт... Болей »