|
|
Глянь, знаёмыя ўсе твары! Вядома, што сябрам выбарчай камісіі можа стаць любы чалавек. Варта толькі, каб цябе вылучыла нейкая грамадская арганізацыя або неабыякавыя грамадзяне сабралі за цябе подпісы. Толькі не факт, што пасля гэтай працэдуры вылучаемы гарантавана стане сябрам камісіі. Наадварот, можна гарантаваць, што ты туды ніколі не трапіш, калі маеш пазіцыю, адрозную ад непасрэдных падначаленых сп.сп. Пянькоўскага і Шведава і м... Болей »
За каго галасаваць? Чым бліжэй дата прэзідэнцкіх выбараў, тым больш людзей хвалюе пытанне: за каго галасаваць, чаму апазіцыя не мае адзінага кандыдата. Хачу падзяліцца на гэты конт сваімі думкамі. Апазіцыя – гэта мільёны людзей на Беларусі, якія не згодны з тым, як ідзе наша жыццё. Зразумела, што кожны з мільёнаў тых людзей мае свае густы, свае прыхільнасці, свае прывычкі. І тое нармальна, нават выдатна. Жыццё і павінна быць разнастайны... Болей »
З'узд БХД. 12-га верасня ў актавай залі мінскага трактарнага завода адбыўся чарговы(трэці па ліку!!!) установачны з’езд Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Па надуманых прычынах пакуль што БХД не рэгіструюць. Партыя, якая ўжо сёння налічвае 2740 сяброў па ўсёй Беларусі, вылучыла на з’езд 135 дэлегатаў, якія прынялі важныя дакументы, неабходныя для рэгістрацыі партыі ў Мінюсце. Акрамя таго на з’ездзе была абмеркавана і прынята стратэгі... Болей »
Падзякуем Прэзідэнту. Неяк адзін з маіх аднавяскоўцаў, пенсіянер, заявіў: маўляў, калі б не наш прэзідэнт, то мы ўсе даўно хадзілі б без сподняй бялізны. Галоўным жа крытэрыем добрага сённяшняга жыцця, на ягоную думку, з’яўляецца наяўнасць у беларусаў легкавікоў. У людзей з’явіліся яны ў эпоху цяперашняга прэзідэнта, а, значыць, гэта ягоная заслуга. Паразважаем крыху на гэту тэму.За апошнія 16 гадоў у Беларусі не было пабудавана аніводн... Болей »
Нягледзечы на тое, што сёлета 9-га жніўня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Л.Геніюш, гэты год у Беларусі не быў аб’яўлены го¬дам Геніюш. Больш таго, яе творы ў сучас¬ных беларускіх школах не вывучаюць. І нават многія настаўніцы беларускай мовы і літаратуры маюць смутнае ўяўленне пра яе жыццё і творчасць. “Крывінка” дае кароценькую інфармацыю пра паэтку. Ларыса Міклашэвіч нарадзілася 9-га жніўня 1910-га года на хутары Жлобаўцы Гарад... Болей »
Эўрапейцы дэ–юрэ і дэ–факта. Геаграфічна Беларусь ляжыць у Эўропе. Гістарычна ж склалася так, што некалькі апошніх стагоддзяў мы мелі шчыльныя стасункі толькі з адной краінай – нашай суседкай з Усходу. А, як вядома, з кім павядзешся – ад таго і набярэшся. Вось мы і набраліся. Па–першае, мы знішчылі сваю культуру. Па–другое, зрабілі алкаголікамі значную частку грамадзян. Па–трэцяе, мы атрымалі столькі эканамічных праблем, што натупні... Болей »
Разлічыліся. Шостага ліпеня раённы аддзел адукацыі пісьмова пад роспіс паведаміў мне, што “трудовой контракт, заключённый с Вами, будет прекращён 31.08.2010г. в связи с истечением срока его действия”. Вось так райвыканкам разлічыўся са мной за маю палітычную актыўнасць і ўдзел у вясновых выбарах. Для мяне гэта быў чакаемы вынік маёй дзейнасці, бо мае сябры-настаўнікі з іншых раёнаў страцілі працу яшчэ раней. Многім нават не далі прын... Болей »
Генадзь Бураўкін пра Васіля Быкава. Калі стаіш на гэтай зямлі, сапраўды, хацеў бы не хвалявацца, але немагчыма не хвалявацца. Гэты куток даў Быкаву жыццё, а Быкаў даў гэтаму кутку сусветную вядомасць і бессмяротнасць. Гэта, відаць, самае выдатнае, што можа быць у жыцці чалавека і ў жыцці тых людзей, якія з ім на гэтым вось кавалачку нашай зямлі жылі, працавалі. Можа быць, часам не разумелі адзін аднаго, можа быць часам спрачаліся, ал... Болей »
Мёртвы сезон у разгары. 2-га чэрвеня выдаўся першы па-сапраўднаму спякотны дзянёк. Удзень тэмпература сягала да 30 градусаў. Апоўдні паўз маю хату ў бок Крывінскага шлюза пачалі шастаць аўтамабілі. Адзін праедзе, а недзе праз пару хвілін вяртаецца назад. Праз колькі часу едзе наступны. І гэты не затрымліваецца. Зразумела чаму: на Крывінцы – разгар мёртвага сезону. Ніхто не збіраўся дый пакуль што не збіраецца рабіць тут зону адпачынк... Болей »
Зноў вуліцы цэнтральныя. Канец траўня запомніцца жыхарам райцэнтра тым, што на адной з галоўных вуліц Бешанковіч – вуліцы Свабоды - пачалі мяняць бардзюры. Старыя ўздзіраюцца, ставяцца тарчма, каб потым не было праблем з іх механізаванай пагрузкай. Услед кладуцца новенькія, мясцовай вытворчасці, яшчэ недасохлыя. Хацелася б, каб услед за тым паклалі і новае пакрыццё на ходнікі. Бо старое па абодвух баках вуліцы выбілася да такой ступе... Болей »