pdf
Слонімскі край, 12 (46) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

12 (46) 2019

Фотаздымкі Слоніма, зробленыя ў гады Першай сусветнай вайны, працягваюць з’яўляцца на інтэрнэт-аукцыёнах. Нядаўна жыхар бельгійскага Гента прадаваў іх на ebay.com аж некалькі дзесяткаў! У апісанні пазначана, што гэта Слонім і наваколле. Многія аб’екты пазнавальныя, як былыя касцёл і кляштар бернардзінцаў (цяперашні Свята-Троіцкі сабор і будынак інтэрнату), касцёл св. Андрэя, Гандлёвая плошча, Гандлёвыя рады, канал Агінскага. Фатограф з... Болей »


pdf
Слонімскі край, 11 (45) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

11 (45) 2019

6 лістапада ў Слоніме па вуліцы Васі Крайняга (гістарычныя назвы — Спаская, Бернардынская, Банкавая) урачыста, у прысутнасці кіраўніцтва горада, адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ і Рэчы Паспалітай Міхалу Казіміру Агінскаму. На свае сродкі яго вырабіла прыватная фірма “Гранві” Уладзіміра Вількіцкага, ініцыятар — грамадскае аб’яднанне “СлонімКаналАгінскага ” (кіраўнік — Іван Вадэйка). Надпіс на помніку выкананы па-беларуску: “Міхал Ка... Болей »


pdf
Слонімскі край, 10 (44) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

10 (44) 2019

Гэты здымак фатограф Язэп Шыманчык зрабіў у 1943 годзе падчас нямецкай акупацыі. На ім бачым частку будынка былой ратушы (цяпер у ім бібліятэка). Звяртае на сябе ўвагу вялікае акно на першым паверсе каля ўваходу. З’явілася яно ў міжваенны час і відавочна псавала выгляд фасаду. Не дзіўна, што ў пасляваенныя гады яго зноў перарабілі. Гэты факт — штрышок да агульнай карціны. Будынак былой ратушы за сотні гадоў існавання мноства разоў пераб... Болей »


pdf
Слонімскі край, 9 (43) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

9 (43) 2019

Слонім адгуляў. Дзень беларускага пісьменства і друку зрабіў слонімцам прышчэпку беларушчыны. Будзем спадзявацца, што гэтага імпульсу хопіць надоўга. Бо наўрад ці калі яшчэ кіраўніцтва краіны паспрыяе таму, каб слонімскія і гродзенскія чыноўнікі загаварылі пабеларуску. Старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміру Краўцову можна дараваць яго няўдалае чытанне беларускамоўнай прамовы на адкрыцці свята. Усё ж чалавек прыехаў у Беларусь з Р... Болей »


pdf
Слонімскі край, 8 (42) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

8 (42) 2019

Сярод слонімцаў, якія змагаліся за незалежнасць БНР, адным з самых актыўных быў Уладзімір Ксяневіч. Ураджэнец Альбярціна быў чалавекам ідэйным. Не палітыкам — вайскоўцам. Разам з аднадумцамі ён уваходзіў у арганізацыю “Зялёны дуб”, якая ў 1921-м не пагадзілася з падзелам Бацькаўшчыны паміж Польшчай і савецкай Расіяй ды працягвала ўзброеную барацьбу супраць бальшавікоў. Яна для Ксяневіча скончылася трагічна — арышт, смяротны прысуд, зам... Болей »


pdf
Слонімскі край, 7 (41) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

7 (41) 2019

У мінулым нумары “СК” мы пісалі пра два будынкі на вуліцы Пушкіна — пра адміністрацыйны будынак “Вежа”, які цяпер прадаецца, і пра былую пажарную каланчу.* Каланча была ўзведзена ў пачатку ХХ стагоддзя. У той час яна выглядала інакш, самае галоўнае — на ёй была вежа. Яна відаць на здымках, зробленых падчас нямецкай акупацыі ў гады Першай сусветнай вайны. Намі былі знойдзены публікацыі 1929 года пра рэалізаваны ў тым годзе праект пабудо... Болей »


pdf
Слонімскі край, 6 (40) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

6 (40) 2019

У фондах Беларускага дзяржаўнага архіву кінафотафонадакументаў захоўваюцца здымкі, зробленыя ў нашым горадзе больш за 70 гадоў таму. На іх у асноўным бачым цэнтр Слоніма. Праз год пасля заканчэння вайны нямала будынкаў стаялі ў руінах. Не ўсе яны былі адноўлены. Цяпер толькі на здымках бачым забудову былой Андрэеўскай вуліцы каля галоўнай сінагогі. У савецкія часы разбурылі браму колішняга кляштара бернардынцаў. У 1946-м у руінах быў С... Болей »


pdf
Слонімскі край, 5 (39) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

5 (39) 2019

У папярэдняй частцы нарысу гаворка ішла пра футбол у Слоніме ў 1929 годзе. Удалося знайсці нечаканыя падрабязнасці аднаго са згаданых матчаў. У жніўні слонімскі ŻKS (Яўрэйскі спартыўны клуб) прымаў Makabi з Навагрудка, была зафіксаваная нічыя 1:1. Гульню нібыта датэрмінова спынілі з-за буры. Аднак у “Навагрудскім кур’еры” знайшлася карэспандэнцыя са Слоніма, прысвечаная таварыскаму паядынку, які прайшоў 10 жніўня. З яе вынікае, што госц... Болей »


pdf
Слонімскі край, 4 (38) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

4 (38) 2019

У канцы красавіка вядомы расійскі артыст Яфім Шыфрын у інтэрв’ю на папулярным YouTube-канале вДудь распавёў пра лёс свайго бацькі. Залман Шмуілавіч Шыфрын (1910 — 1995) нарадзіўся ў Дрыбіне на Магілёўшчыне. Ён працаваў бухгалтарам у Оршы. У 1938-м быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі. Залмана Шыфрына асудзілі на 10 гадоў зняволення як “польскага шпіёна”. Вызвалілі ў 1948-м, рэабілітавалі ў 1956 годзе. (Яфім Шыфрын — пра бацьку і Сл... Болей »


pdf
Слонімскі край, 3 (37) 2019

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

3 (37) 2019

Сёлета Слонім атрымаў рэдкі шанец вырашыць некалькі праблем, якія засталіся нам яшчэ з ХХ стагоддзя. І ўсё дзякуючы рэспубліканскаму святу — Дню беларускага пісьменства і друку. Справа з помнікам Льву Сапегу ўжо вырашана. Другая справа не менш важная, яна непасрэдна звязана з першай. Помнік мусіць быць усталяваны на Тэатральнай плошчы, якая на сённяшні дзень мае назву плошчы Леніна. Такое перайменаванне ў цяперашняй Беларусі справа выкл... Болей »