Беларусь хавае сьмяротныя пакараньні. Міжнародная арганізацыя Amnesty International апублікавала штогадовую справаздачу аб становішчы з правамі чалавека ў сьвеце за 2008 год. У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, адзначаецца ціск уладаў на грамадзянскую супольнасьць, узмацненьне дзяржаўнага кантролю над СМІ, абмежаваньне свабоды дэманстрацыяў ды юрыдычны перасьлед апазіцыйных актывістаў. Справаздача адначасова адзначае факт вызвален... Болей »
Свабоды слова менш, чым у Зімбабве... Ужо шмат гадоў Беларусь знаходзіцца ў катэгорыі несвабодных краінаў, такіх, дзе, паводле ацэнак "Freedom House", свабодныя медыі ці адсутнічаюць увогуле, ці прысутныя ў вельмі нязначнай колькасьці. Кіраўнік "Freedom House" Крыстафер Уолкер гаворыць: "Мы не назіралі істотных зьменаў, якія б палепшылі сітуацыю са свабодай слова ў краіне. Фактычна за апошнія пяць гадоў, калі назіраць за сітуацыяй у ... Болей »
Галоўнае – дэмакратыя і захаваньне правоў чалавека. Лідэры беларускай апазіцыі перадалі кангрэсменам свой план дэмакратызацыі Беларусі. Сустрэча адбылася 16 красавіка ў Вільні. На ёй прысутнічалі былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, намесьнік старшыні руху "За Свабоду" Віктар Карніенка, сустаршыня аргкамітэту па стварэ... Болей »
Арцём Дубскі – на волі... З бабруйскага ізалятару нечакана вызвалілі актывіста Маладога Фронту Арцёма Дубскага. На волю Арцём Дубскі выйшаў позна ўвечары 15 красавіка. "У 21.30 да мяне ў камеру прыйшоў в.а. начальніка СІЗА маёр Кутурмін і сказаў, каб я зьбіраў рэчы, – распавядае Арцём Дубскі. – Я хутка сабраў свой заплечнік, вырашыў, што мяне проста пераводзяць у іншую камеру – гэта адбываецца вельмі часта. Але мяне нечакана выставілі ... Болей »
Устаноўчы сход "Нашай Вясны". 29 сакавіка на сядзібе Партыі БНФ у Менску адбыўся устаноўчы сход заснавальнікаў грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня "Наша Вясна". На сходзе "Нашай Вясны" прысутнічалі праваабаронцы, юрысты, грамадзкія актывісты: усяго 82 прадстаўнікі з ўсіх рэгіёнаў Беларусі, якія вырашылі стаць сузаснавальнікамі праваабарончай арганізацыі. Удзельнікі сходу прагаласавалі за стварэньне праваабарончай арганізацыі, ... Болей »
Абмяркуюць Беларусь. У Бруселі па ініцыятыве Еўрапейскай народнай партыі і Партыі еўрапейскіх сацыялістаў пройдзе дыскусія "Праз шэсьць месяцаў: якія посьпехі і праблемы чакаюць Беларусь і ЕС". На ёй будуць абмяркоўвацца стасункі Еўрасаюзу і Беларусі, а таксама дэмакратычныя рэформы. Удзел у дыскусіі возьмуць парламентары, прадстаўнкі Рады ЕС і Еўракамісіі, а таксама прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў і праваабаронцы з Беларусі. ... Болей »
У Беларусі яшчэ парушаюцца правы чалавека. Дэлегацыя самай буйной фракцыі Еўрапарламенту – "Еўрапейская Партыя Народаў – Еўрапейскія дэмакраты" – наведала 20 лютага Менск, каб ацаніць апошнія палітычныя падзеі ў Беларусі ў кантэксьце дыялогу Беларусь-ЕС. Асаблівая ўвага надавалася сітуацыі з правамі чалавека і свабодай прэсы. Еўрапарламентары сустрэліся з прадстаўнікамі Міністэрства замежных справаў Беларусі, дыпламатычных місіяў кра... Болей »
Без выбарчай рэформы не абыйсьціся. 10 лютага ў Менску эксьперты Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ і эксперты Нацыянальнага цэнтру заканадаўчай дзейнасьці пачынаюць абмеркаваньне магчымых зьмяненьняў Выбарчага кодэксу краіны. Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік сказаў, што працэс выпрацоўкі канкрэтных прапановаў уступіў у другую фазу: "Мяркуецца, што прадстаўнікі АБСЕ разам з прадстаўнікамі беларус... Болей »
Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня... У Беларусі распачалася кампанія "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня". Мэта кампаніі – спыненьне сьмяротнай кары ў краіне і далучэньне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасьцяў. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці краіны падрыхтавалі адпаведную петыцыю. Гэты зварот з подпісамі як вядомых беларускіх дзеячоў, так і простых грамадзянаў будзе перададзены прадстаўнікам Парла... Болей »
Human Rights Watch крытыкуе Беларусь. 15 студзеня Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала штогадовую справаздачу аб стане выкананьня правоў чалавека ў розных краінах сьвету. Справаздача адметная найперш вострай крытыкай на адрас ЗША, і ў прыватнасьці адыходзячай адміністрацыі прэзідэнта Джорджа Буша. Маюцца на ўвазе тыя парушэньні правоў чалавека, якія былі дапушчаныя ЗША ў часе вайны з тэрорам, у Ірак... Болей »