|
|
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009-05
Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
Copyright © 2009 Праваабарончы Цэнтр Вясна
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Свабоды слова менш, чым у Зімбабве... Ужо шмат гадоў Беларусь знаходзіцца ў катэгорыі несвабодных краінаў, такіх, дзе, паводле ацэнак "Freedom House", свабодныя медыі ці адсутнічаюць увогуле, ці прысутныя ў вельмі нязначнай колькасьці. Кіраўнік "Freedom House" Крыстафер Уолкер гаворыць: "Мы не назіралі істотных зьменаў, якія б палепшылі сітуацыю са свабодай слова ў краіне. Фактычна за апошнія пяць гадоў, калі назіраць за сітуацыяй у гэтым рэгіёне, Беларусь – адна з тых краінаў, дзе найбольшае паніжэньне свабоды слова і вельмі, вельмі непрыветны асяродак для свабоды СМІ". У справаздачы "Freedom House" дасьледаваная сітуацыя ў 195 краінах сьвету. 64 з іх маюць статус несвабодных паводле індэксу свабоды слова. У васьмёрку з самымі нізкімі адзнакамі трапілі Беларусь (188), Узьбекістан (189), Куба (190), Эрытрэя (191), Лівія (192), М'янма (193), Туркменістан (194) і Паўночная Карэя (195), якая замыкае сьпіс. Вышэйшую за Беларусь ацэнку атрымалі Экватарыяльная Гвінея (187), Зімбабве (186), Іран (182) ды іншыя краіны. Першае месца ў сьвеце паводле рэйтынгу свабоды слова займае Ісландыя, за ёй ідуць Фінляндыя і Нарвегія. Суседняя з Беларусьсю Літва знаходзіцца на 18м, Латвія на 23м, Польшча на 24 месцы, у гэтых краінах медыі прызнаныя свабоднымі, суседняя Украіна – на 55м месцы – у катэгорыі часткова свабодных. Расія, як і Беларусь, мае статус несвабоднай паводле Індэксу свабоды слова і знаходзіцца на 174 месцы. Дарэчы, у 2003 г. Расія яшчэ была ў сьпісе "часткова свабодных", з таго часу назіраецца паніжэньне
Партрэт Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна", быў усталяваны перад мэрыяй 11-й акругі г. Парыжа ў пятніцу 11 траўня. Такім сімвалічным чынам французская сталіца далучыла свой голас да кампаніі за вызваленьне знакамітага беларускага праваабаронцы. Болей »
Сваякі Улада Кавалёва атрымалі паведамленьне з Вярхоўнага суда, адпраўленае 16-га сакавіка, аб тым, што прысуд прыведзены ў выкананьне. Даведку пра тое, што прысуд прыведзены ў выкананьне, даслалі на хатні адрас Кавалёвых у Віцебску. Ліст з паштовай скрыні дастала маці, Любоў Кавалёва. Гаварыць яна ня можа – толькі плача. "Во толькі што мама са скрыні дастала. Вярхоўны суд... ад 16.03 ліст... што прысуд прыведзены да выкананьня... Мама ... Болей »
Вядомага праваабаронцу Валера Шчукіна з-за адмовы аддзелу па грамадзянстве і міграцыі Фрунзенскага РУУС у рэгістрацыі фактычна пазбаўляюць пенсіі і крыніцы існаваньня. Згодна з новымі папраўкамі ў закон, атрымліваць пенсію трэба будзе па месцы рэгістрацыі. А ў Валера Шчукіна рэгістрацыі няма, дзевяцьгод таму яго незаконна выпісалі на вуліцу. За перыяд паўгадавой цяжбы ў судах Валер Шчукін дайшоў 19 сьнежня 2011 году да Вярхоўнага суда. ... Болей »
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, якая асуджае практыку сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і заклікае ўлады ўвесьці мараторый на выкананьне гэтага пакараньня. Еўрапейскія дэпутаты заклікалі беларускі рэжым памілаваць Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, асуджаных на сьмерць за тэракт у менскім метро, ды правесьці "поўнае, справядлівае і бесстароньняе расьследаваньне" выбуху ў метро. Болей »
Менскі гарадзкі суд 24 студзеня разгледзеў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прысуд, вынесены яму два месяцы таму судом Першамайскага раёну сталіцы. Бяляцкага ў суд не прывезьлі. Зала паседжаньня была запоўненая практычна ўся. Акрамя сваякоў Бяляцкага, было шмат журналістаў, грамадзкіх актывістаў, замежных дыпламатаў. Фотакарэспандэнтам забаранілі весьці здымкі. Болей »
63-я гадавіна абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, што адзначалася 10 сьнежня Арганізацыяй Аб'яднаных Нацыяў, названая неардынарным для правоў чалавека годам. "Гэты год быў не падобны да іншых з пункту гледжаньня абароны правоў чалавека. Ніколі раней праваабарончая дзейнасьць не была такой актуальнай і важнай. І, дзякуючы яднальнай і мабілізуючай сіле сацыяльных сетак, у змагароў за правы чалавека ператварыліся самыя звы... Болей »
30 лістапада Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуд па справе віцебскіх тэрарыстаў Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Намесьнік Генеральнага пракурора Аляксей Стук папрасіў пакараць Кавалёва і Канавалава выключнай мерай. Дзяржабвінаваўца палічыў віну абвінавачаных даказанай цалкам. Каля 50 тысячаў карыстальнікаў інтэрнэту падпісалі петыцыю за тое, каб не караць сьмерцю падазраваных у выбухах. У залю суда не пусьцілі фота- і відэа... Болей »
Ганаровы госьць ня можа прысутнічаць... Гэтая думка праходзіла рэфрэнам падчас уручэньня дацкім выданьнем Politiken прэміі свабоды (Politiken Freedom Prize) Алесю Бяляцкаму і Праваабарончаму цэнтру "Вясна", які ён ўзначальвае. Прысутнасьць лаўрэата на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Капенгагене 14 лістапада, была сімвалічнай – у зале вісеў постэр з яго графічнай выявай. Ад імя "Вясны" прэмію атрымаў намесьнік кіраўніка праваабаронч... Болей »
"З вялікім непакоем мы прымаем да ведама зацьверджаны ў беларускім парламенце праект паправак да закону аб грамадзкіх арганізацыях, нацэлены на міжнародную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазіцыі", – заявіла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан. Яна адзначыла, што новы законапраект "мае на ўвазе далейшае ўзмацненьне жорсткасьці абмежава... Болей »
15 верасьня Еўрапарламент у Страсбургу прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў беларускія ўлады вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і іншых палітзьняволеных ды асудзіў рэпрэсіі супрацьапазіцыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. У дакуменце выказваецца глыбокая заклапочанасьць пагаршэньнем становішча з правамі чалавека ў Беларусі, "лішнім доказам чаго – арышт кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" А. Бяляцкага". У рэзалюцыі падкрэс... Болей »