ЗША замарозілі рахункі «Белнафтахіму» Нагодай для замарожваньня рахункаў адміністрацыя Джорджа Буша назвала тое, што канцэрн кантралюецца асабіста Аляксандрам Лукашэнкам. Як было абвеіпчана ў аўторак, 13 лістапада, санкцыі Міністэрства фінансаў ЗПІА датычань усіх прадстаўніцтваў «Белнафтахіму» ў Нямеччыне, Украіне, Латвіі, Расеі ды Кітаі, а таксама даччынага падразьдзяленьня канцэрну... Болей »
З галавою ў мінулым. На Антыкамуністычным форуме, што сабраўся 4 лістапада ў Менску, — форумам, праўда, гэты сходу вузкім коле, арыентаваны не навонкі, а ўнутар, на саміх сябе, на ўжо навернутых, можна назваць зь вялікай нацяжкай — адзін з удзельнікаў высьцеліў дарогу ў залю сьвежымі нумарамі газэты «Товаршц». Ён прынёс ня «Фолькішэр Бэабахтэр» і ня «Праўду» 1937 году. Нават не партыйны орган — гэта незалежная левая плюралістычная газэт... Болей »
Як нам абмежаваць колькасьць інтэрнэт-сайтаў? Міністар інфармацыі: Інтэрнэт — вэрсіі пэрыядычных выданьняў павінныя рэгістравацца на агульных умовах. Сярэдні беларус ужо даўно ня мае доступу да незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Забароненыя тэлеканалы, радыёстанцыі, газэты. Задушаныя фінансавай пятлёй часопісы. Але ўсё роўна страшна: ёсьць яшчэ людзі ў Беларусі, якія здабываюць непадцэнзурную інфармацыю Беларускія чыноўнікі атрымал... Болей »
Пэнсія мары. Беларусы сасьпелі да пэнсійнай рэформы — такую выснову можна зрабіць на падставе аналізу грамадзкай думкі, праведзенага Дасьледчым цэнтрам ІПМ. «У Беларусі сасьпеў час для падвышэньня пэнсійнага ўзросту — гэтага хочуць самі пэнсіянэры», — заявіў Аляксандар Лукашэнка 12 кастрычніка ў часе прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў. Парадаксальнае на першы погляд, гэтае выказваньне нясе ў сабе рацыянальнае зерне. Як сьвед... Болей »
Якія высновы з Маршу? Цяжка сабе ўявіць, каб яшчэ ў нейкай эўрапейскай краіне, акрамя Расеі, у цэнтры сталіцы мог бы адбыцца забаронены марш за далучэньне да ЭС, пры падрыхтоўцы да якога арыштавана 40 чалавек. Рэакцыя ўладаў на «Эўрамарш» была подленькай — з арыштамі Борыс і дзясяткаў студэнтаў па абвінавачваньні ў лаянцы. Цяжка сказаць, ці была інсьпірацыя правакатараў за дзеяньнямі некаторых маладых людзей на Маршы. Улады ўпершыню за ... Болей »
Нацыянальная ганьба. У панядзелак раніцай наведнікі Курапатаў убачылі, што ля ўваходу ва ўрочышча пабураны крыж «Пакутнікам Беларусі». Праўдападобна, вандалы пабывалі ва ўрочышчы ў нядзелю. Ігар Вашкевіч, які жыве побач з Курапатамі, кажа, што яшчэ ўчора бачыў недалёка ад гэтага трох маладзёнаў, з пляшкамі піва ў руках, якія несьлі з сабой калючы дрот. «Тады мне і падумалася, што такі дрот я бачыў на крыжы ва ўрочышчы, таму сёньня з ран... Болей »
Камэдыя дэль’артэ з сур’ёзным вынікам. Выбары ва Ўкраіне на першы погляд уяўляліся руціннай працэдурай, чарговым актам у спэцыфічнай «камэдыі дэль'артэ», якой падаецца звонку палітычная барацьба ў краіне над Дняпром, зь яе своеасаблівымі непісанымі правіламі. Аднак вынік гэтых выбараў зноў мае вялікае значэньне для нашай суседкі, а таксама Беларусі і ўсяго рэгіёну. Насуперак спадзяваньням ворагаў і асьпярогам сяброў выбары даказалі, што... Болей »
Адстаяў права быць беларусам. Гомельскі хлопец Сяргей Сямёнаў вымусіў старшыню Канстытуцыйнага суду і Мытнага камітэту зьвярнуць увагу на прыродныя правы беларускамоўных. Гісторыя гомельскага хлопца Сяргея Сямёнава пачалася 20 жніўня сёлета, калі хлопец перасякаў беларуска-ўкраінскую мяжу. Хлопец кажа, што праблемы на мяжы ў яго ўзьнікаюць заўсёды, ня стаў выключэньнем і той выпадак. «Мне прапанавалі запоўніць мытную дэклярацьпо. Я папр... Болей »
Пераемнікам Пуціна стане пэнсіянэр? Прэм’ер—міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падаў у адстаўку. Адстаўка Фрадкова стала сэнсацыяй, аднак супэр-сэнсацыяй стала новае прызначэньне. Усе чакалі, што новым прэм'ерам стане Сяргей Іваноў, якога меркавалі ў пераемніка — самы папулярны, пасьля Пуціна, на сёньня палітык Расеі. Аднак Уладзімер Пуцін унёс на разгляд Дзярждумы на пасаду прэм'ера кандыдатуру незаўважнага кіраўніка Расфінманіторынга Вікта... Болей »
«Прашу ахвяраваць гэты дзень Беларусі». Зварот Аляксандра Мілінкевіча з нагоды Эўрапейскага Маршу. Лідэр Руху за Свабоду зьвярнуўся з заклікам далучыцца да маніфэстацыі, прызначанай на 14 кастрычніка. «Прашу жыхароў гарадоў і вёсак ахвяраваць гэты дзень Беларусі. Прыедзьце на Пакроў у сталіцу. Адчуйма разам дух Свабоды, — піша ён. — Дзяўчаты і хлопцы! На цябе, наша моладзь, надзея! Слухайце сваё сумленьне, рабіце дабро і нічога ня бойце... Болей »