Кастусь Акула. 29 студзеня ў Таронта памёр вядомы літаратар і грамадзкі дзеяч, ганаровы сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру Кастусь Акула. Кастусь Акула быў для мяне адным з увасабленьняў нашай эміграцыі — той, якая, на паўстагодзьдзя адарваная ад Бацькаўшчыны, захоўвала мову, культуру, незалежніцкія ідэі. Наша знаёмства са спадаром Кастусём пачалося ў сярэдзіне 1980-х, калі да маіх рук патрапілі ягоная кніжка ... Болей »
...І Мухамэд — прарок яго. Аляксандар Зьдзьвіжкоў атрымаў тры гады турмы за «распальваньне рэлігійнай варожасьці». Дакладней - за перадрук карыкатураў. Што прадэманстравала нам улада на прыкладзе справы журналіста? Піша Віталь Тарас. Аляксандар Зьдзьвіжкоў атрымаў тры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму за «распальваньне рэлігійнай варожасьці». Дакладней — за перадрук карыкатураў дацкага мастака ў газэце «Згода», дзе Зьдзьвіжкоў быў намесьн... Болей »
Бунт-аксюмаран. Суворыя прысуды ўдзельнікам акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня сьведчаць пра спалох уладаў. Гэтак жа сама, з мэтадычнай помсьлівасьцю, разьбіраліся постфактум з актывістамі Плошчы-2006. Маніфэстацыя прадпрымальнікаў паводле колькасьці удзельнікаў — ад трох да пяці тысячаў — была параўнальная з восеньскімі маршамі апазыцыі. Але тыя скончыліся, можна сказаць, ідылічна. Хаця пры жаданьні таксама можна было закінуць пару... Болей »
«Ты зашыбісь, бульбаш!» Можна было б парадавацца за АНТ, якое нарэшце паспрабавала зрабіць эксклюзіўную навагоднюю перадачу «Паўлінка new». На тле НТВ, якое хацела ў навагоднюю ноч завабіць гледачоў голымі цыцкамі, нашы выглядалі прыстойна. Шмат беларускіх песень у новай «Паўлінцы», цікавыя вобразы артыстаў. Усё б добра, але сапсавалі настрой апошнія кадры праекту, фінальная песьня пра тое, што «ты бульбаш і я бульбаш». Піша Руслан Равя... Болей »
Ад Рэдакцыі. Сканчаецца год, і мы хочам даць своеасаблівую справаздачу чытачам-ахвярадаўцам газэты. За год мы выдалі 48 выпускаў «Нашай Нівы»: дзьве сотні аўтараў пісалі ў «НН». Праца была інтэнсіўнай: у дадатак да газэты наш асяродак выпускае інтэрнэт-сайт, які абнаўляецца штодзённа, ператвараючыся ў такую сабе штодзённую электронную газэту, і змагаецца за пазыцыю самага папулярнага інтэрнэт-рэсурсу па-беларуску. Колькасьць аўтараў nn.... Болей »
Не па-людзку. Час скасаваньня ільготаў нарэшце надышоў. Старых і маладых прыраўнялі да вялікай грамады паўналетніх працоўных і служачых. Зрабілі гэта, праўда, не па-людзку. Урадоўцы ня здолелі дачакаць да Новага году, распачаць рэформу зь першага дня новага месяца. «Чорным днём» ільготніка прызначьглі 17 сьнежня. Аўтобусныя паркі нават ільготныя праязныя адмысловыя выдрукавалі — на палову месяца. Калі так прысьпешваюць, мо сапраўды ня ў... Болей »
Расея Мядзьведзева будзе ўсё далейшая ад Лукашэнкі. Выбар Пуціна стаў вядомы. Мядзьведзеў — прафэсарскі сын, гадаванец Пецярбургу, народжаны ў 1965 годзе, сталеньне якога прыпала на гады вайны ў Аўганістане і гніеньня савецкай імпэрыі. У расейскай вярхоўцы цяжка знайсьці некага болып эўрапейскага ў сілу свайго паходжаньня. Нездарма Пуцін столькі сілаў уклаў у сваю піяр-кампанію перад выбарамі: без падтрымкі Пуціна Мядзьведзеву пяжка бьг... Болей »
«Праблема Казуліна» вуснамі Лукашэнкі. У гішпанскай газэце «Паіс» зьявілася інтэрвію з АЛукашэнкам. Адзін з самых інтрыгоўных момантаў: Лукашэнка заявіў, што гатовы разгледзець пытаньне аб памілаваньні Казуліна, калі той яго папросіць. «У нашым Крымінальным кодэксе няма палітычных злачынстваў. Мне ня важна, хто ён. А калі нейкая асоба фармуе банду і штурмуе турму... Суд прыняў рашэньне. Гэта незалежная галіна ўлады. Я паважаю яго рашэнь... Болей »
Комплекс уласнай непаўнавартасьці рокераў. Беларусы маюць заніжаную самаапэнку. Комплекс уласнай непаўнавартасьці — гэта даўняя нацыянальная хвароба, вынік працяглага каляніяльнага прыгнёту і самаадрачэньня. Чарговы раз гэта выявілася ў нашых музыках. Раз іх запрасіў Праляскоўскі, значыць, улады неабыяк маюць патрэбу ў іх. З добрае душы гэты не пакліча. Гадамі выразалі любую згадку пра Вольскага, пісалі пасквілі, а тут расчуліліся. Крак... Болей »
Аляксандар Кульлінковіч: Выцерлі ногі. Лідэр «Neuro Dubel» пра забарону прэзэнтацыі новага альбому ягонага гурту і фэсту «Рок-Кола». Шок. Гэта была не звычайная ўжо для беларускіх музыкаў адмена канцэрту, гэта быў цынічны удар ніжэй пупка. Птушкафабрыкі адпачываюць. Прайшлі канцэрты «Крамы» і «N.R.M.» Усім — і прыхільнікам, і музыкантам — хацелася верыць, што, нарэшце, голас розуму перамог! Улады зразумелі, што пагроза цёпламу ды вільго... Болей »