Наша гісторыя, 11 (16) 2019

Наша гісторыя

Захапляльныя біяграфіі. Цікавыя знаходкі. Важныя адкрыцці

11 (16) 2019

Асноўныя тэмы гэтага нумара: — лёс Праваслаўнай царквы і яе іерархіі пад уладай камуністаў; — як нашыя продкі ўдзельнічалі ў заваяванні Расіяй Сібіры; — як сёння жыве Іран — неліберальная, але плюралістычная дзяржава; — як фіны адстаялі сваю незалежнасць ад СССР у часы Зімовай вайны 1939—1940 гадоў; — жыццё, кар'ера і недарэчная смерць славутага лётчыка, нашага земляка Сяргея Грыцаўца; — у чым геній славутага мастака р... Więcej »


Наша гісторыя, 10 (15) 2019

Наша гісторыя

Захапляльныя біяграфіі. Цікавыя знаходкі. Важныя адкрыцці

10 (15) 2019

Выйшаў кастрычніцкі нумар «Нашай гісторыі». У ім моцныя матэрыялы пра Курапаты — мусова чытаць. Нават людзі, абазнаныя ў тэме, зробяць для сябе адкрыцці. А на вокладцы — Каліноўскі: тры тэксты прысвечаныя яго вяртанню. Акрамя таго, у нумары: біяграфія Астрыд Ліндгрэн стравы Дзядоў: «Русь пячэ кнышы памерлым» «Мужыкі галосяць, а мы не». Чым шляхта ад мужыкоў розніцца? Расказвае пісьменніца Таццяна Барысік «Гэта не ўлада, калі яна... Więcej »


Наша гісторыя, 9 (14) 2019

Наша гісторыя

Захапляльныя біяграфіі. Цікавыя знаходкі. Важныя адкрыцці

9 (14) 2019

Карона Вітаўта: нечаканым адкрыццём пра яе дзеліцца кандыдат гістарычных навук з Масквы Сяргей Палехаў. Вітаўт і стаў цэнтрам гэтага нумара. Элем Клімаў: чалавек, які зняў беларускі апакаліпсіс. Нарыс пра яго напісаў Аляксей Бацюкоў. Гісторыя Homo sapiens завяршаецца? Ён можа стаць рабом вышэйшага інтэлекту. Пра новую кнігу Юваля Харары піша Максім Маханькоў. Дзеці Ясеніна. Паэт быў шчодры на каханне, а дзеці — розныя. Піша ... Więcej »


Наша гісторыя, 8 (13) 2019

Наша гісторыя

Захапляльныя біяграфіі. Цікавыя знаходкі. Важныя адкрыцці

8 (13) 2019

«Шпіёнская сетка». Як вясковыя інтэлігенты з Берштаў процістаялі польскай уладзе. Доктар гістарычных навук Сяргей Токць напісаў пра тое, што адбывалася на яго малой радзіме — і якая ж прыгожая гэтая радзіма. Артыкулам мы распачалі новую рубрыку «Нацыянальная геаграфія», і я спадзяюся, што яна не будзе пуставаць. Пішыце ў яе і вы. Ізноў цікавенны артыкул Сяргея Астанковіча — гэтым разам пра тое, як філосаф Джэрамі Бентам працаваў у бе... Więcej »


Наша гісторыя, 7 (12) 2019

Наша гісторыя

Захапляльныя біяграфіі. Цікавыя знаходкі. Важныя адкрыцці

7 (12) 2019

«Што тут, думаю, за ліха? Зусім п’яных не відаць». Гэты артыкул Сяргея Астанковіча — і пра тое, чаму ў Беларусі пілі менш, чым у Расіі, і пра ролю чалавека ў гісторыі. «Больш чыстыя» — артыкул з гісторыяй аднаго міфа. У сацыяльных сетках ці ў прыватнай размове пасля лазні, калі заходзіць гаворка пра паходжанне беларусаў, нярэдка можна пачуць, што беларусы, маўляў, самыя чыстыя славяне. Не тое што суседзі: змяшаныя з фіна-вуграмі руск... Więcej »


Наша гісторыя, 6 (11) 2019

Наша гісторыя

Захапляльныя біяграфіі. Цікавыя знаходкі. Важныя адкрыцці

6 (11) 2019

У гэтым нумары - публікацыі ажно да двух важных юбілеяў. Першы - 450-годдзе Люблінскай уніі. Тут мы маем кейс, да якога прывяла «паглыбленая інтэграцыя» і як палітычная эліта кусала локці тады, калі ўжо нічога немагчыма было змяніць. Другі юбілей - 1000-годдзе Берасця. «Горад, якога няма» — вось што мы паспрабавалі расказаць. Гэта пра архітэктуру Старога Горада, дзе знайсці тыя месцы ў крэпасці і што там можна адбудаваць (дзякуй скру... Więcej »


Наша гісторыя, 5 (10) 2019

Наша гісторыя

Захапляльныя біяграфіі. Цікавыя знаходкі. Важныя адкрыцці

5 (10) 2019

Фелікс Дзяржынскі і Марк Шагал — дзве цэнтральныя постаці гэтага нумара «Нашай гісторыі». Абодва нашы землякі, абодва нарадзіліся ў Беларусі, сфарміраваліся тут і, кожны па-свойму, насілі гэтую зямлю ў сваёй душы да канца сваіх дзён. Вельмі цікавыя звесткі пра Дзяржынскага сабралі Андрэй Скурко і Васіль Герасімчык, а найбольш важнае пра Шагала выбрала з кнігі Віктара Марціновіча Паўліна Скурко. Звярніце ўвагу таксама на арты... Więcej »


Наша гісторыя, 4 (9) 2019

Наша гісторыя

Захапляльныя біяграфіі. Цікавыя знаходкі. Важныя адкрыцці

4 (9) 2019

На вокладцы гэтага нумара Стэфан Баторый — адзін з самых паспяховых "крызісных менеджараў" у беларускай гісторыі. Баторый быў не анёл: шлюб па разліку, п’янства, заблытанае сэксуальнае жыццё. І пры гэтым талковы адміністратар, умелы тактык і разумны стратэг. Артыкул пра Станіслава Манюшку ў выкананні Алеся Белага: бачыш чалавека ва ўсёй яго складанасці. Сарамлівы, імпульсіўны, безгаспадарлівы — і пры гэтым музычны геній. І Мінск, які ён... Więcej »


Наша гісторыя, 3/2019

Наша гісторыя

Захапляльныя біяграфіі. Цікавыя знаходкі. Важныя адкрыцці

3/2019

Цэнтральная постаць трэцяга нумара "Нашай гісторыі" за 2019 год — Тадэвуш Касцюшка. У гэтым годзе адзначаецца 225-годдзе паўстання пад ягоным кіраўніцтвам. Касцюшку шануюць палякі і амерыканцы. Ён герой, наш вялікі зямляк. Але ягоны і ягоных паплечнікаў гераізм не ўратаваў Рэчы Паспалітай ад падзелу. Ці можна было той заняпад прадухіліць? Ці магла дзяржава вырвацца з залежнасці ад магутных суседзяў, у якую трапіла яшчэ пры канцы XVIII с... Więcej »


Наша гісторыя, 2/2019

Наша гісторыя

Захапляльныя біяграфіі. Цікавыя знаходкі. Важныя адкрыцці

2/2019

На вокладцы № 2 «Нашай гісторыі” – Януш Радзівіл. Гэта быў чалавек, які бачыў нашу краіну ў саюзе не з Расіяй ці Польшчай, а са Швецыяй. Але гаворка ў нумары не пра гэта, а пра загадку яго партрэта. Іншая вялікая тэма нумара – Юрый Андропаў, адзін з апошніх кіраўнікоў СССР. «Жыццё, Юра, гэта мокрая палуба»: чаму Андропаў не ўратаваў СССР. Іх бацькі былі знакавымі беларускімі дзеячамі. А як склалася жыццё дзяцей? Многія вас здзівяць. На... Więcej »