![]() |
![]() |
Юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя Ларысы Геніюш азмрочылі падзеі ў Зэльве і Ваўкавыску. У Зэльве, напярэдадні юбілею, на доме, у якім жыла Ларыса Геніюш, мясцовыя ўлады знялі памятную шыльду паэтцы. Цяпер шыльда знаходзіцца ў Зэльвенскім РАУС. Некалькі дзён таму падобным чынам мясцовая ўлада паступіла з шыльдай у гонар Ларысы Геніюш у і Вайкавыску. Адзін з арганізатараў юбілейных зэльвенскіх імпрэзаў публіцыст Аляксандр Фядута м... Болей »
Услед за ПЭН-цэнтрам вынікі свайго літаратурнага конкурса імя Ларысы Геніюш падводзіць і Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Сябра журы, паэтка Галіна Каржанеўская, кажа, што ўсяго на конкурс было даслана больш за 100 вершаў з усёй краіны. Афіцыйнае абвяшчэнне вынікаў конкурсу памяці Ларысы Геніюш адбудзецца цягам бліжэйшых двух тыдняў. Арганізатары хацелі правесці ўрачыстую цырымонію, але прызнаюцца, што не стае сродкаў на тое, каб зап... Болей »
У сярэдзіне ліпеня на Беласточчыне пад Гарадком чарговы раз адвіраваў фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Арганізатары фэста вырашылі далучыцца да сёлетняй агульнабеларускай кампаніі па ўшанаванні імя паэткі Ларысы Геніюш і уключылі ва ўмовы конкурса для маладых гуртоў абавязковае выкананне песні на словы паэткі. З пяці гуртоў-канкурсантаў магілёўская каманда Akute справіліся з гэтай задачай найлепш, што і было адзначана журы... Болей »
13 ліпеня ў Менску адбылося паседжанне арганізацыйнага камітэта па ўшанаванні памяці Ларысы Геніюш, створанага з нагоды 100-годдзя паэткі. На ім абмяркоўвалася хада выканання мерапрыемстваў, запланаваных на юбілейны год. Старшыня аргкамітэта Міхась Скобла адзначыў, што досыць цяжка знаходзіць агульную мову з чыноўнікамі, але, пры ўсіх складанасцях, амаль усё запланаванае выконваецца ў свае тэрміны. Болей »
У Зэльве завяршаецца збор подпісаў за прапанову перайменаваць вуліцу Савецкая у вуліцу імя Ларысы Геніюш. Ініцыятарам гэтай акцыі з'яўляецца грамадскі актывіст, сябра партыі БНФ Яўген Скрабутан. У сувязі з 100-годдзем сваёй славутай зямлячкі, паэткі Ларысы Геніюш, Яўген накіраваў у міністэрства культуры і парламент адмысловы зварот, у якім актывіст прапанаваў перайменаваць вуліцу Савецкую ў Зэльве ў вуліцу імя Ларысы Геніюш. Гэтыя лісты... Болей »
Вечарыны, прысвечаныя 100-годдю Ларысы Геніюш адбываюцца не толькі ў сталіцы, але і ў невялікіх гарадах і мястэчках Беларусі. 30 чэрвеня такая музычна-паэтычная вечарына адбылася ў Ракаве Валожынскага раёну. На сустрэчу з вандроўнікамі прыехалі паэт і даследчык творчасці Ларысы Геніюш Міхась Скобла, бард Алесь Камоцкі і літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч. Вандроўнікі перад гэтым наведалі музей Алеся Белакоза ў Гудзевічах і Заслаўе. Язэп Я... Болей »
26 чэрвеня на хутары Жлобаўцы Ваўкавыскага раёну адбылася Усебеларуская талака па добраўпарадкаванні сядзібы Ларысы Геніюш. Талака прымеркаваная да юбілею паэткі, якой 27 ліпеня споўніцца 100 гадоў. На талаку прыехалі людзі з Гародні, Слоніма, Свіслачы, Мінска, Ваўкавыска і Зэльвы. Арганізатарам талакі выступіў паэт, даследчык творчасці Ларысы Геніюш Міхась Скобла. Быў ён прыемна ўражана тым, колькі людзей адгукнулася на заклік паўдзель... Болей »
15 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу адбылася 18-ая міжнародная канференцыя «Санкт-Пецярбург і беларуская культура». Арганізатарамі яе выступае Расійская нацыянальная бібліятэка і Санкт-Пецярбургская асацыяцыя беларусістаў. Сёлета канференцыя была прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Гаворыць удзельнік канференцыі Дзімітрый Вінаходаў, прафесар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытут... Болей »
У мінскай "Кнігарні Ў галерэі"адбылося ўрачыстае ганараванне фіналістаў і прызёраў конкурсу маладых літаратараў, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Падчас цырымоніі 34 аўтары ў веку да 27 год з усёй краіны атрымалі дыпломы і памятныя дарункі. Кіраўніком журы конкурса быў старшыня беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч / Працягваем знаёміць з вынікамі літаратурнага конкурса імя Ларыс Геніюш, які сёлета ладзіў белару... Болей »
За апошнія гады неаднойчы беларуская інтэлігенцыя накіроўвала калектыўныя звароты ў розныя дзяржаўныя інстанцыі з просьбай рэабілітаваць паэтку Ларысу Геніюш. Але па сённяшні дзень гэта не было зроблена. Калі адмаўлялі ў рэабілітацыя за савецкім час, дык гэта можна яшчэ неяк зразумець. Бо Ларыса Антонаўна была адкрытым праціўнікам савецкай улады, практычна ігнаравала і не прызнавала яе, нават адмовілася ад грамадзянства СССР. І вось Сав... Болей »