![]() |
![]() |
У перадачы «Мой лён і сон» працягваем распавядаць пра тых культурных дзеячоў, якія атрымалі памятны медаль да стагоддзя Ларысы Геніюш. Сярод найбольш блізкіх людзей, якія былі пры жыцці побач са спадарыняй Ларысай, была гарадзенская паэта Данута Бічэль. Аб гэтым сведчыць і багатае ліставанне, якое доўгія гады доўжылася паміж гэтымі жанчынамі. Старшыня грамадскага аргкамітэту па ўшанаванні імя Ларысы Геніюш Міхась Скобла лічыць, што гэты... Болей »
У ранейшых нашых перадачах мы неаднойчы паведамлялі, што грамадскі арганізацыйны камітэт, які быў створаны з нагоды 100-годдзя Ларысы Геніюш, заснаваў да юбілея адмысловы медаль і узнагародзіў ім шэраг грамадзянаў, пераважна беларускіх дзеячаў культуры, якія шмат зрабілі для папулярызацыі імя Ларысы Геніюш. Першым гэтую ўзнагароду атрымаў вядомы гісторык і археолаг Міхась Чарняўскі, якому Ларыса Геніюш у свой час даверыла свой рукапіс м... Болей »
Падчас сёлетніх юбілейных мерапрыемстваў у гонар 100-годзя Ларысы Геніюш досыць няпростым, як высветлілася, аказалася пытанне рэабілітацыі паэткі. Некаторыя дзеячы беларускай культуры казалі, што ніякая рэабілітацыя Ларысы Геніюш не патрэбна, бо ні ў чым яна не вінаватая. Другія пярэчылі, маўляў, рэабілітацыя патрэбна для таго, каб стала магчыма творчасць і імя Ларысы Геніюш шырока панесці ў беларускае грамадства, і што гэта чыста юрыды... Болей »
Сёлетні год грамадскасцю Беларусі, у сувязі са стагоддзем паэткі, быў аб'яўлены годам Ларысы Геніюш. Быў утвораны грамадскі арганізацыйны камітэт, які запланаваў шматлікія мерапрыемствы да юбілею. На жаль, не ўсё з запланаванага ўдалося выканаць. Старшыня аргкамітэта Міхась Скобла кажа, што не так проста аказала правесці ў Менску презентацыю двухтомніка твораў Ларысы Геніюш і альманаха «Асоба і час», які цалкам прысвечаны паэтцы, - гэты... Болей »
У мінулай перадачы «Мой лён і сон» краязнавец са Слоніма Сяргей Чыгрын паведаміў, што зэльвенская міліцыя, якая зняла мемарыяльную шыльду Ларысы Геніюш з дома,у якім жыла паэтка, не знайшла ніякага крыміналу ў тым, што гэтая шыльда была ўсталявана. Нават паабяцалі шыльду вярнуць, але пасля адпаведнага рашэння Зэльвенскага райвыканкама. Але, на жаль, пытанне гэтае пакуль застаецца не вырашаным. Інакш справа з мемарыяльнай шыльдай Ларысы ... Болей »
На жаль, не ўсё запланаванае грамадскім камітэтам, які быў утвораны з нагоды 100-годдзя Ларысы Геніюш, удалося здзейсніць. Найгорш справы з мемарыяльнымі шыльдамі. Шыльды былі выраблены і павешаны ў Вайкавыску і Зэльве. Аднак былі зняты міліцыяй з тае нагоды, што нібыта не было дазволу мясцовых уладаў. Але шыльды былі павешаны на прыватныя дамы са згоды гаспадароў, а ў гэтым выпадку ніякага іншага дазволу не трэба. Краязнаўца са Слоніма... Болей »
Улетку на Глыбоччыне ў рамках парафіяльнага фэсту каля касцёлу ў вёсцы Мосар павінен быў адбыцца бардаўскі фестываль, прысвечаны памяці Ларысы Геніюш. Аднак незадоўга да пачатку фэста ксёндз-пробашч Уладзімір Шымуковіч паведаміў, што забараняе праводзіць канцэрт. Адбылося гэта пасля размовы ксяндза з начальнікам ідэалягічнага аддзелу Глыбоцкага райвыканкама. Але на гэтым гісторыя не завершылася. Раённыя ўлады напісалі скаргу ў пракурат... Болей »
Тэлеканал "Белсат" сёлета зняў фільм пра Ларысу Геніюш. У стужцы, якая складаецца з дзвюх частак па 30 хвілін кожная і якую знялі да 100-годдзя паэткі, выкарыстоўваюцца інсцэнізацыі, унікальныя кіна- і аўдыёзапісы, а таксама рэдкія і малавядомыя фотаздымкі. Сваімі думкамі пра паэтку дзеляцца Уладзімір Арлоў, Аляксей Пяткевіч, Міхась Чарняўскі, Данута Бічэль-Загнетава і інш. Аляксей Красоўскі пагутарыў пра фільм з літаратаркай, мастацтва... Болей »
Да дня нараджэння Ларысы Геніюш у яе стогадовы юбілей не ўдалося, як меркавалася, усталяваць мемарыяльную шыльду на доме, у якім паэтка жыла ў Празе. Уладальнік дома нечакана адмовіўся ад ранейшай згоды на размяшчэнне на сцяне будынка бронзавай мемарыяльнай дошкі. Старшыня грамадскага камітэту па святкаванні 100-годдзя Ларысы Геніюш Міхась Скобла паведаміў, што знайшоўся іншы варыянт, дзе можна размясціць памятную шыльду. Аднак і гэты в... Болей »
Урачыстасці якія праходзілі ў Зэльве з нагоды сотай гадавіны Ларысы Геніюш сабралі сотні пілігрымаў яе творчасці, не толькі з Беларусі, але і з-за межаў - з Польшчы, Літвы і нават Валіі. Ля помніка паэтцы на цвінтары Святатроіцкай царквы, парафіянкай якой была вялікая паэтка, пасля малебну пачаўся мітынг. Арганізатар святкавання Міхась Скобла ўганараваў тых, хто найбольш спрычыніўся да выхаду кніжак паэткі. Болей »