pdf
Крывінка, 6 (270) 2021

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

6 (270) 2021

Чыноўнікі абстаўляюць тое так, нібыта гэта нармальна. Маўляў, такое жыццё. Тое, што на цэнтральнай сядзібе былога саўгаса імя Каранеўскага пасля гэтага закрыцця патухне мацнейшы ачаг культуры, не хвалюе анікога. 26 дзетак-дашкольнікаў, якія падрастаюць тут, будуць з першага класа жыць на колах. Чыноўнікі ўжо падрыхтавалі сабе алібі на тое закрыццё. Яны лічаць галоўным крытэрыем (для прыняцця рашэння аб закрыцці) эканамічны складнік: ... Więcej »


pdf
Крывінка, 5 (269) 2021

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

5 (269) 2021

Сёння шмат гавораць пра экалогію, пра тое, што нельга раскладваць вогнішчы, спальваць смецце. У школы рэгулярна прыязджаюць МНС-нікі, праводзяць з дзецьмі гутаркі... Але ўсё тое — марная праца, калі самі дарослыя навідавоку твораць абы што. 20-га сакавіка я тэлефанаваў на наўпроставую лінію, дзе распавёў пра варварскае знішчэнне прыроды ў прыдарожных зонах каля вёскі Старыя Ранчыцы і каля дарогі Мінск — Віцебск. Праз тры тыдні мне прый... Więcej »


pdf
Крывінка, 4 (268) 2021

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

4 (268) 2021

Піша «Зара»: «У аўторак (2-га сакавіка)... з прадстаўнікамі працоўных калектываў райцэнтра, старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў сустрэліся дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу Г. Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта, і Г. Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.» Напэўна, сустрэча тая была цікавая. Але, на вялікі жаль, мяне туды не запрасілі, хоць людзей у вялікай зале, калі меркаваць па фотаздымку, было нягуст... Więcej »


pdf
Крывінка, 3 (267) 2021

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

3 (267) 2021

У суботу, 20-га лютага 2021 года, у Бешанковічах прайшло спартова-мастацкае лыжнае свята «Бешанковіцкая лыжня 2021». Прынамсі, так яго назвалі тыя, хто арганізоўваў. З гэтай нагоды хацелася б крыху паразважаць. Справа ў тым, што свята гэтага я так і не ўбачыў, хаця быў адным з 200 ягоных удзельнікаў. А чаму тое мерапрыемства, на маю думку, усё ж не дацягвае да свята, падзялюся з вамі. У маім паняцці «спартовае свята» — гэта шмат святла ... Więcej »


pdf
Крывінка, 2 (266) 2021

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

2 (266) 2021

Магчыма вы не ведаеце, што ў Бешанковіцкім райвыканкаме па вул. Чуклая, 13, 1-й паверх, кабінет 15, два разы на тыдзень, па серадах і пятніцах, з 16 да 20 гадзін працуе грамадская прыёмная па зборы грамадска-значных ініцыятыў па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і іншых актуальных пытаннях краіны і раёна. Мяне асабіста гэтая інфармацыя аніяк не ўводзіць у зман, бо я ведаю як працуюць гэтыя так званыя дыялогавыя пляцоўкі. На маё глыбокае п... Więcej »


pdf
Крывінка, 1 (265) 2021

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

1 (265) 2021

У перадапошні дзень старога года ў Бешанковічах на сесіі Бешанковіцкага раённага Савета выбралі дэлегатаў на Ўсебеларускі народны сход. Гэта старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Шведаў і старшыня Астровенскага сельскага Савета Андрэй Ганковіч. На думку палітычнага аглядальніка Валера Карбалевіча, «тое, як адбываецца падбор „дэлегатаў“ на Ўсебеларускі народны сход, без усялякага ўдзелу грамадзтва, паказвае, што ўлады не гатовыя на... Więcej »


pdf
Крывінка, 20 (264) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

20 (264) 2020

Шаноўныя чытачы "Крывінкі"! Перад вамі апошні ў 2020 годзе нумар газеты. Нягледзечы на вельмі складаны год, "Крывінка" рэгулярна з'яўлялася ў свет. І, калі хтосць з нейкай прычыны не атрымаў нейкі нумар, то шукайце яго ў Сеціве на сайце kamunikat.org. Падзей самых нечаканых 2020 год меў вельмі шмат. Мы стараліся трымаць руку на пульсе ўсіх падзей і асвятляць тыя з іх, якія, на наш погляд, былі вартыя ўвагі. Галоўным вынікам года, з ма... Więcej »


pdf
Крывінка, 19 (263) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

19 (263) 2020

Як інфармуе Бешанковіцкі райвыканкам, аказваецца, у Бешанковічах ва ўсю ідзе дыялог аб зменах у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Аб зменах ў тую Канстытуцыю, большасць артыкулаў якой (свабода слова, друку, масавых мерапрыемстваў і г.д.) растаптаныя гэтай жа ўладай, якая ўзялася раптам ініцыяваць нейкі «дыялог». Хто ж удзельнічае ў гэтай (цяжка назваць дыялогам) — інсцэніроўцы? З аднаго боку — раённыя чыноўнікі, якія гадамі сядзяць на св... Więcej »


pdf
Крывінка, 18 (262) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

18 (262) 2020

Менавіта так перакладаецца на беларускую мову назва фермерскай гаспадаркі ў Бешанковіцкім раёне. Сёлета тут атрымалі 55 цэнтнераў з гектара зерневых культур, пры сярэднераённым паказчыку 32,6. Здаецца, гэтым усё сказана, але ж... Цытуем СБ: "Фермерское хозяйство "Терра Ностра"в Бешенковичском районе — единственное крупное фермерское хозяйство. Остальные небольшие, поэтому весомого вклада в производство продукции растениеводства и живот... Więcej »


pdf
Крывінка, 17 (261) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

17 (261) 2020

Адразу супакою песімістаў і адкажу: “Так, ёсць”. І нават стапрацэнтны. Выпадак, што цяперашні прэзідэнт і далей будзе кіраваць Беларуссю, немагчымы. Бо супраць яго паўстала ўся краіна. Пытанне яго сыходу – гэта пытанне часу. У нашым сельскім, пераважна пенсіянерскім, рэгіёне тое невідавочна. А вось у вялікіх гарадах, асабліва ў Мінску, тое зразумела як белы дзень. У чалавека, які 26 гадоў кіраваў краінай, падтрымкі ў краіне не засталося... Więcej »