![]() |
![]() |
Каля 40 цэнтнераў з гектара збожжа атрымалі сёлета ў “Тэрра Ностра”. Зміцер Саладкоў – галоўны аграном сялянска-фермерскай гаспадаркі “Тэрра Ностра” Бешанковіцкага раёна: "Мы маем паказчыкі вышэй за сярэднеабласныя. У прыватнасці, сярэдняя ўраджайнасць збожжавых каля 40 цэнтнераў. Азімыя лепш урадзілі, падвяла ярына: амаль 30 цэнтнераў на круг. У нас азімы клін займае 70 працэнтаў у структуры пасяўных плошчаў. Гэта і дапамагло ... Więcej »
У далёкім 2015 годзе газета “Савецкая Беларусь” пісала: “Раён, які раней нічым асаблівым не вызначаўся, даў прырост малака 5 працэнтаў да папярэдняга года і стаў па гэтым паказчыку не толькі адным з лепшых у вобласці, але і ўвайшоў у трыццатку ў рэспубліцы. Дасягненне тым больш прыемнае, што яго забяспечылі не толькі за кошт адной-дзвюх моцных гаспадарак, такіх як ЗАТ “АСБ-АграНаватар”, дзе сёння дояць па 17 кілаграмаў малака ад каровы,... Więcej »
Кастрычнік – першы месяц восені, калі палявыя работы пакрысе затухаюць. І хаця на градках у кагосьці можа яшчэ стаяць капуста, у цяпліцах могуць вісець апошнія памідоры, а ў садзе яблыкі – садавіна і гародніна ўжо ўся ўбраная. І шмат чаго з саду і агарода вязецца на рынак. Кастрычніцкі рынак у Бешанковічах яшчэ багаты на сялянскі тавар. Увосень на тутэйшым рынку невыводныя журавіны. Сёлета напрыканцы месяца іхняя цана не апускаецца ніжэ... Więcej »
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама Генадзь Грэбнеў. Па выніках аўкцыёнаў прададзена 66 зямельных участкаў у прыватную ўласнасць для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Гэта ў 1,5 разы перавысіла ўзровень продажаў за першае паўгоддзе 2020 года. Заключана 13 дагавораў арэнды зямельных участкаў: на 7% менш, чым за такі ж перыяд мінулага года. «Сума паступленняў у бюджэт во... Więcej »
Верасень падводзіць папярэдні вынік усёй сялянскай працы за год. У верасні ўжо вядома, як селянін перазімуе, што ў яго будзе ўзімку на стале. На Бешанковіцкім рынку ў верасні, як і ў жніўні, прадаецца ўсё. На месца чарніц і брусніц упэўнена прыйшлі журавіны. У нашым раёне іх можна назбіраць і ў Асаўцы, і ў Карабове, і ў Мамойках. Прычым ягада з кожнага балота свая, адметная формай. Каштуюць журавіны сёлета 5 рублёў за літар. Больш, ч... Więcej »
Жнівень – найбагацейшы месяц года. Праўда, селянін у жніўні мае няшмат вольнага часу, але ж затое на сялянскім стале ў жніўні ёсць усё. Вось і на жнівеньскім бешанковіцкім рынку ёсць усё. Пераважвае на ім прадукцыя з уласнага падворка. Сёлета з-за чэрвеньска-ліпеньскай спёкі лясных дароў няшмат, хаця на рынку прадаюць і чарніцы, і брусніцы, і грыбы. Грыбоў у лесе амаль няма, але на рынку зрэдку можна купіць адносна недарагія лісічкі (... Więcej »
Гісторыя амаль неверагодная, але: Фрыдрых Энгельс даслаў мне электронны ліст, дзе распавядае, што ён (дакладней, ягоны бессмяротны дух) наведаў нашыя Бешанковічы, менавіта вуліцу з назвай «вуліца Ф.Энгельса». Прыводжу дакладны змест ліста ў перакладзе на беларускую мову. Прывітанне, Георгі! Мы з табою ніколі не сустракаліся, але з тваёй ласкі хачу скарыстацца тваёй дапамогай. Справа ў тым, што ты адзіны жыхар Бешанковічаў, які амаль ... Więcej »
26-га ліпеня 2021 года, на пасаду першага намесніка старшыніначальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Бешанковіцкага райвыканкама прызначаны Мікалай Сцежкін, які да гэтага часу працаваў першым намеснікам старшыні Талачынскага райвыканкама. Мікалаю Сцежкіну 35 гадоў. З пятага класа ён вучыўся ў Выдрэйской сярэдняй школе Лёзненскага раёна. Потым скончыў Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж, Смаленскі юрыдычны інстытут. У ... Więcej »
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў статыстычныя даныя аб развіцці раёнаў і рэгіёнаў Беларусі за пяць месяцаў 2021 года ў параўнанні з гэтым жа перыядам 2020 года. Якія тэндэнцыі маюць месца ў Бешанковіцкім раёне? Па-першае, па-ранейшаму ідзе рэзкае скарачэнне колькасці людзей, занятых у эканоміцы. Калі год назад іх было 6 391, то цяпер толькі 6 170. Мінус 221 працоўны чалавек. Па-другое, па-ранейшаму ідзе падзенне вытворчасці... Więcej »
Шлюз на Крывінцы ў Старых Ранчыцах адстаяў зачыненым усю зіму. Яго не паламала ледаходам, ён не пацярпеў ад паводкі. Але напачатку траўня сюды завіталі работнікі Бачэйкаўскай ПМС, якія абслугоўваюць шлюз. Вялізны кран выдраў затвор шлюза з плаціны і пагрузіў на грузавік. Работнікі сабралі рыбу, якая заблыталася ў траве, і адбылі разам са шлюзам у невядомым кірунку. З пачаткам спякотных дней на шлюз у Старых Ранчыцах пачалі заязджаць... Więcej »